Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

mountain [ˈmaʊntən] n.

1. гара́;

a chain/range of mountains ланцу́г гор;

We spent a week in the mountains. Мы правялі тыдзень у гарах.

2. (of) infml мно́ства, шмат, ку́ча

mountaineer [ˌmaʊntəˈnɪə] n. альпіні́ст

mountaineering [ˌmaʊntəˈnɪərɪŋ] n. альпіні́зм

mountainous [ˈmaʊntənəs] adj.

1. гары́сты

2. ве́льмі вялі́кі, вялі́зны, веліза́рны

mounted [ˈmaʊntɪd] adj.

1. ко́нны;

the mounted police ко́нная палі́цыя

2. паста́ўлены, за мацава́ны (на чым-н.)

mourn [mɔ:n] v. апла́кваць, смуткава́ць;

They mourned the loss of their leader. Яны аплаквалі страту свайго правадыра.

mourner [ˈmɔ:nə] n.

1. той, хто прысу́тнічае на пахава́нні

2. пла́кальшчык; пла́кальшчыца

mournful [ˈmɔ:nfəl] adj. ве́льмі су́мны, сму́тны;

mournful eyes/musicе́льмі) су́мныя во́чы/су́мная му́зыка

mourning [ˈmɔ:nɪŋ] n. жало́ба;

be in mourning быць у жало́бе; насі́ць жало́бу

mouse [maʊs] n. (pl. mice)

1. мыш

2. (pl. таксама mouses) comput. мыш