Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

nationalistic [ˌnæʃnəˈlɪstɪk] n. нацыяналісты́чны

nationality [ˌnæʃəˈnæləti] n.

1. грамадзя́нства, падда́нства;

be of British nationality быць грамадзя́нінам Вялікабрыта́ніі;

dual natio nality падво́йнае грамадзя́нства

2. нацыяна́льнасць, наро́днасць;

the nationalities of the North наро́днасці По́ўначы

nationalize, BrE -ise [ˈnæʃnəlaɪz] v. нацыяналізава́ць, рабі́ць ула́снасцю дзяржа́вы (пра фірму, прадпрыемства і да т.п.)

national park [ˌnæʃnəlˈpɑ:k] n. (прыро́дны) нацыяна́льны парк; запаве́днік

national service [ˌnæʃnəlˈsɜ:vɪs] n. во́інская паві́ннасць/слу́жба

nationwide [ˌneɪʃnˈwaɪd] adj. усенаро́дны, агульнанаро́дны;

a nationwide strike усеагу́льная забасто́ўка

native1 [ˈneɪtɪv] n.

1. ураджэ́нец;

a native of London ураджэ́нец Ло́ндана

2. карэ́нны жыха́р, ураджэ́нец яко́й-н. мясцо́васці;

She speaks French like a native. Яна гаворыць па-французску, як (сапраўдная) францужанка.

3. dated, offensive абарыге́н, тузе́мец, тубы́лец (у адносінах да карэннага насельніцтва з цёмнай скурай)

4. раслі́на/жывёліна, характэ́рная для да́дзенага рэгіёна;

The kangaroo is a native of Australia. Радзіма кенгуру – Аўстралія.

native2 [ˈneɪtɪv] adj.

1. ро́дны;

native land радзі́ма, ба́цькаўшчына;

native language ро́дная мо́ва;

a native speaker но́сьбіт мо́вы

2. мясцо́вы, тутэ́йшы, карэ́нны;

native flora and fauna мясцо́вая фло́ра і фа́ўна

3. прыро́дны, прыро́джаны;

a native talent прыро́дны/прыро́джаны та́лент

nativity [nəˈtɪvəti] n. relig.

1. the Nativity Нараджэ́нне Хрыста́, Нараджэ́нне Хрысто́ва

2. карці́на або гру́па фігу́рак, які́я адлюстроўваюць нараджэ́нне Хрыста́

NATO, Nato [ˈneɪtəʊ]n. (скар. ад North Atlantic Treaty Organization) НАТА, Паўночнаатланты́чны саю́з