Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

maim [meɪm] v. кале́чыць, няве́чыць

main1 [meɪn] n. звыч. pl. the mains BrE магістра́ль (водаправодная, газавая, электрычная і да т.п.)

main2 [meɪn] adj. гало́ўны, асно́ўны;

the main thing гало́ўнае;

The main thing is not to panic. Галоўнае – не панікаваць.

in the main нао́гул, у асно́ўным

mainland [ˈmeɪnlænd] n. мацяры́к

mainly [ˈmeɪnli] adv. гало́ўным чы́нам, у асно́ўным;

The climate here is mainly wet. Клімат тут у асноўным вільготны.

mainstay [ˈmeɪnsteɪ] n. ва́жная ча́стка; апо́ра;

Cotton is the mainstay of the economy here. Бавоўна – апора тутэйшай эканомікі.

mainstream1 [ˈmeɪnstri:m] n.

1. гало́ўны напра́мак; асно́ўная тэндэ́нцыя

2. the mainstream лю́дзі, чые́ ідэ́і падзяля́е бо́льшасць

mainstream2 [ˈmeɪnstri:m] adj. тыпо́вы; нарма́льны, традыцы́йны

maintain [meɪnˈteɪn] v.

1. падтры́мліваць (кантакты, сяброўства); захо́ўваць (мір, закон, парадак)

2. утры́мліваць у до́брым ста́не (дарогу, будынак і да т.п.)

3. выка́зваць ду́мку (якую не падзяляюць іншыя), сцвярджа́ць;

He still maintained he was innocent. Ён працягваў сцвярджаць, што невінаваты.

4. мець на ўтрыма́нні (дзяцей, сям’ю)

maintenance [ˈmeɪntənəns] n.

1. (of) утрыма́нне ў до́брым ста́не; захо́ўванне; до́гляд; рамо́нт

2. сро́дкі на пражыццё

3. BrE аліме́нты