Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

medium1 [ˈmi:diəm] n. (pl. media, mediums)

1. (pl. media) сро́дак камуніка́цыі (газеты, тэлебачанне і да т.п.)

2. (for) сро́дак перада́чы ідэ́й (пра мастацкія творы);

a medium of instruction мо́ва выклада́ння

3. (pl. mediums) ме́дыум

medium2 [ˈmi:diəm] adj. сярэ́дні (пра памер, рост і да т.п.);

of medium height/length сярэ́дняй вышыні́/даўжыні́;

of medium size сярэ́дніх паме́раў

medium-sized [ˌmi:diəmˈsaɪzd] adj. сярэ́дніх паме́раў

medley [ˈmedli] n.

1. мешані́на, су́месь ро́зных рэ́чаў;

a medley of architectural styles мешані́на ро́зных архітэкту́рных сты́ляў

2. mus. папуры́

3. sport камбінава́ная эстафе́та (у плаванні)

meek [mi:k] adj. мя́ккі; пако́рлівы;

meek and mild надзвы́чай спако́йны і мя́ккі

meet [mi:t] v. (met)

1. сустрака́ць, сустрака́цца;

Meet me at 6.00. Сустракай мяне ў 6.00.

2. спатка́ць, сустрэ́ць каго́-н. упершыню́, пазнаёміцца;

He met his wife at university. Ён пазнаёміўся з жонкай ва ўніверсітэце;

Pleased to meet you. BrE Nice meeting you. AmE Рады пазнаёміцца з вамі.

3. збіра́цца; засяда́ць (пра камітэт, групу і да т.п.);

Our committee meets once a month. Наш камітэт збіраецца раз на месяц.

4. : meet a demand/need/requirement задавальня́ць патрабава́нне/неабхо́днасць

5. : meet debts/expenses/costs вы́плаціць запазы́чанасць/выда́ткі/кошт

meeting [ˈmi:tɪŋ] n.

1. сход;

hold a meeting право́дзіць сход;

attend a meeting прысу́тнічаць на схо́дзе;

be in/at a meeting быць на схо́дзе

2. сустрэ́ча;

I’ll never forget our first meeting. Ніколі не забуду нашу першую сустрэчу.

3. sport спабо́рніцтва, сустрэ́ча

megabyte [ˈmegəbaɪt] n. comput. мегаба́йт

melancholy1 [ˈmelənkəli] n. fml меланхо́лія, сум

melancholy2 [ˈmelənkəli] adj. меланхалі́чны, су́мны