Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

nuptial [ˈnʌpʃl] adj. fml шлю́бны, вясе́льны

nurse1 [nɜ:s] n.

1. саніта́рка; сядзе́лка;

a registered nurse медыцы́нская сястра́;

a male nurse саніта́р

2. dated ня́нька, ня́ня

nurse2 [nɜ:s] v.

1. дагляда́ць, выхо́джваць (хворага);

nurse back to health вы́хадзіць (хворага)

2. лячы́ць, лячы́цца;

She is at home, nursing a cold. Яна сядзіць дома і лечыцца ад прастуды.

3. зато́йваць, пе́сціць (пра пачуцці);

nurse resentment/wrath зато́йваць кры́ўду/злосць

4. дагляда́ць; пе́сціць; гадава́ць, выро́шчваць (маладыя парасткі, саджанцы і да т.п.)

5. трыма́ць у абды́мках, мо́цна прыціска́ць да грудзе́й

6. кармі́ць грудзьмі́(пра маці)

7. кармі́цца малако́м ма́ці, ссаць гру́дзі (ма́ці)

nursery [ˈnɜ:səri] n.

1. (дзіця́чыя) я́слі, дзіця́чы садо́к

2. гадава́льнік, раса́днік (для вырошчвання расады, дрэў і да т.п.)

3. dated дзіця́чы пако́й

nursery rhyme [ˈnɜ:səriraɪm] n. дзіця́чы ве́ршык, дзіця́чая пе́сенька

nursery school [ˈnɜ:sərisku:l] n. BrE дзіця́чы садо́к (першая ступень пачатковай школы для дзяцей ад 2 да 5 гадоў)

nursing home [ˈnɜ:sɪŋhəʊm] n. прыва́тная лячэ́бніца/бальні́ца; прыва́тны дом састарэ́лых

nurture1 [ˈnɜ:tʃə] n. fml гадава́нне, выхава́нне

nurture2 [ˈnɜ:tʃə] v. fml

1. гадава́ць, выхо́ўваць, выро́шчваць

2. пе́сціць (надзею), выно́шваць (план)

NUS [ˌenju:ˈes] (скар. ад National Union of Students) Нацыяна́льны саю́з студэ́нтаў (у Вялікабрытаніі)