Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

numeral [ˈnju:mərəl] n.

1. лі́чба;

Arabic/Roman numerals ара́бскія/ры́мскія лі́чбы

2. ling. лічэ́бнік

numerator [ˈnju:məreɪtə] n. math. лі́чнік (дро́бу); 3 is the numerator and 5 the denominator in 3/5. У дробе 3/5 лічнік 3, а назоўнік 5.

numerical [nju:ˈmerɪkl] adj. лі́чбавы; лі́кавы; ко́лькасны;

numerical data лі́чбавыя да́ныя;

numerical superiority ко́лькасная перава́га;

in numerical order па пара́дку нумаро́ў;

in ascending/descending numerical order па ўзраста́нні/убыва́нні (нумаро́ў)

numerous [ˈnju:mərəs] adj. fml шматлі́кі;

in numerous cases у мно́гіх вы́падках

numismatics [ˌnju:mɪzˈmætɪks] n. нумізма́тыка

numismatist [nju:ˈmɪzmətɪst] n. нумізма́т; нумізма́тка

nun [nʌn] n. мана́шка

nuncio [ˈnʌnsiəʊ] n. (pl. nuncios) па́пскі ну́нцый

nuncios [ˈnʌnsiəʊz] pl.nuncio

nunnery [ˈnʌnəri] n. dated жано́чы манасты́р