Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

vital [ˈvaɪtl] adj.

1. (to, for) істо́тны, надзённы; неабхо́дны, ва́жны;

It is vital that… Важна, што…;

of vital importance жыццёва ва́жна;

a vital question найважне́йшае пыта́нне;

play a vital role (і)гра́ць гало́ўную ро́лю

2. fml энергі́чны, жывы́, дынамі́чны;

a vital personality чалаве́к, по́ўны эне́ргіі

3. жыццёвы;

vital organs жыццёва ва́жныя о́рганы;

vital functions жыццядзе́йнасць

vitality [vaɪˈtæləti] n.

1. жы́васць, эне́ргія; энергі́чнасць;

intense vitality кіпу́чая эне́ргія;

lacking vitality вя́лы, пасі́ўны

2. жыву́часць; жыццяздо́льнасць

vitally [ˈvatəli] adv. ве́льмі, надзвыча́йна;

vitally important ве́льмі ва́жны

vitals [ˈvaɪtlz] n. pl. the vitals anat., dated or joc. жыццёва ва́жныя о́рганы

vital statistics [ˌvaɪtlstəˈtɪstɪks] n. pl.

1. дэмаграфі́чная статы́стыка

2. infml аб’ём грудзе́й, та́ліі і клубо́ў

vitamin [ˈvɪtəmɪn] n. вітамі́н;

vitamin deficiency недахо́п вітамі́наў; авітаміно́з

vitiate [ˈvɪʃieɪt] v. fml псава́ць; паслабля́ць, пазбаўля́ць сі́лы;

This admission vitiates your whole argument. Гэтая заўвага зводзіць на нішто ўсю тваю аргументацыю.

viticulture [ˈvɪtɪˌkʌltʃə] n. вінагра́дарства, выро́шчванне вінагра́ду

vitreous [ˈvɪtriəs] adj. шкляны́;

vitreous enamel шклопадо́бная эма́ль

vitriol [ˈvɪtriəl] n.

1. fml ядаві́ты сарка́зм; яд;

put plenty of vitriol into a review зрабі́ць зана́дта з’е́длівыя заўва́гі

2. chem. купарва́с;

blue vitriol ме́дны купарва́с