Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

namesake [ˈneɪmseɪk] n. цёзка

name-day [ˈneɪmdeɪ] n. імяні́ны

nan [næn] n. BrE, infml бабу́ля

nancy [ˈnænsi] n. BrE, slang, offensive

1. гей, гомасексуалі́ст, педэра́ст

2. жанчынападо́бны мужчы́на

nanny [ˈnæni] n.

1. ня́нька, ня́нечка

2. infml бабу́ля

nanny goat [ˈnænigəʊt] n. каза́ (звыч. ужываецца дзецьмі ці ў размове з імі)

nanotechnology [ˌnænəʊtekˈnɒlədʒi] n. нанатэхнало́гія

nap1 [næp] n. дрымо́та, каро́ткі сон (звыч. удзень);

have/take a nap задрама́ць

nap2 [næp] v. драма́ць

catch smb. napping infml заста́ць каго́-н. зняна́цку/знячэ́ўку; заспе́ць каго́-н.

nap3 [næp] n. ворс, начо́с