Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

nonce-word [ˈnɒnsˌwɜ:d] n. ling. аказіяна́льнае сло́ва; сло́ва, утво́ранае то́лькі для да́дзенага вы́падку

nonchalant [ˈnɒnʃələnt] adj.

1. бестурбо́тны, бесклапо́тны

2. абыя́кавы, бясстра́сны;

a nonchalant attitude to one’s illness абыя́кавае ста́ўленне да хваро́бы

noncommittal [ˌnɒnkəˈmɪtl] adj. ухі́лісты, уні́клівы, няпэ́ўны (адказ)

nonconformist [ˌnɒnkənˈfɔ:mɪst] n.

1. іншаду́мец, дысідэ́нт; дысідэ́нтка;

a political nonconformist паліты́чны дысідэ́нт

2. нонканфармі́ст; вераадсту́пнік, дысідэ́нт, секта́нт; нонканфармі́стка; вераадсту́пніца, дысідэ́нтка, секта́нтка

nondescript [ˈnɒndɪskrɪpt] adj. звыча́йны, без асаблі́вых прыме́т, няпэ́ўнага вы́гляду; які́ нічым не вылуча́ецца; які́ складана вы́значыць

none1 [nʌn] pron.

1. ніхто́, нішто́, ні адзі́н/ніво́дзін; ні адна́/ніво́дная;

next to none ама́ль нічо́га, ве́льмі ма́ла;

None of them has/have come back yet. Ні адзін з іх яшчэ не вярнуўся;

None of this concerns me. Усё гэта мяне не тычыцца;

It’s none of your business. infml Гэта не твая справа.

2. ніко́лькі; нічу́ць, ані́; ні кро́плі;

She is aware, none better, that… Ніхто лепш за яе не ведае, што…;

None of that now! Хопіць!;

None of your impudence! Не смей гаварыць дзёрзкасці!

none but lit. то́лькі; ніхто́/нішто́ акрамя́;

none other than не што і́ншае, як; не хто і́ншы, як;

He is second to none. Яму няма роўных.

none2 [nʌn] adv.

1. зусі́м не;

none too well не ве́льмі што, дрэ́нны;

He was none too soon. Ён ледзь паспеў;

The salary they pay me is none too high. Мая заработная плата зусім не вялікая.

2. нія́к, ніко́лькі;

I am none the better for it. Мне ад гэтага ніяк не лягчэй;

She is none the worse for her experience. Перажыванні яе ніколькі не змянілі.

nonentity [nɒˈnentəti] n.

1. derog. нікчэ́мнасць, «пусто́е ме́сца» (пра чалавека)

2. не́шта неісну́ючае, вы́думка

nonesuch [ˈnʌnsʌtʃ] n. dated верх даскана́ласці, узо́р (пра чалавека, прадмет)

nonetheless [ˌnʌnðəˈles] adv. fml тым не менш, усё ж, нягле́дзячы на;

It was not a difficult task, but they failed nonetheless. Заданне не было такім ужо складаным, але, нягледзячы на гэта, яны не здолелі яго выканаць.