Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

medallist [ˈmedəlɪst] n. BrE медалі́ст; медалі́стка

meddle [ˈmedl] v.

1. (in/with) уме́швацца;

I wish you wouldn’t meddle in my affairs. Калі ласка, не ўмешвайся ў мае справы.

2. (with) (неасцярожна) чапа́ць што-н.

media1 [ˈmi:diə] n. the media сро́дкі ма́савай інфарма́цыі, CMI;

media coverage асвятле́нне ў СМІ (якой-н. падзеі);

The media have launched a bitter attack on the Minister of Education. Сродкі масавай інфармацыі распачалі жорсткую атаку на міністра адукацыі.

media2 [ˈmi:diə] pl.medium1

mediaeval [ˌmediˈi:vl] adj. = medieval

mediate [ˈmi:dieɪt] v.

1. fml уплыва́ць;

Child mortality is mediated by economic factors. Эканамічныя фактары ўплываюць на дзіцячую смяротнасць.

2. (between) міры́ць (двух людзей або дзве групы); ула́джваць (сварку і да т.п.)

medic [ˈmedɪk] n. infml

1. до́ктар

2. студэ́нт-ме́дык

medical1 [ˈmedɪkl] n. (таксама medical examination) медыцы́нскі агля́д

medical2 [ˈmedɪkl] adj. медыцы́нскі, меды́чны;

a medical college медыцы́нскае вучы́лішча;

The disease required urgent medical attention. Хвароба патрабавала неадкладнага медыцынскага ўмяшання.

medication [ˌmedɪˈkeɪʃn] n. ле́кі, ляка́рствы; медыкаме́нты;

be on medication лячы́цца, прыма́ць ляка́рствы