Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

nil [nɪl] n.

1. sport нуль;

They won the match three nil. Яны выйгралі матч з лікам 3:0.

2. нуль, нічо́га;

reduce the danger to nil зво́дзіць небяспе́ку да нуля́

nimbi [ˈnɪmbaɪ] pl.nimbus

nimble [ˈnɪmbl] adj.

1. жва́вы, бо́рзды, руха́вы (пра чалавека);

nimble fingers спры́тныя па́льцы;

He is nimble on his feet. Ён вельмі рухавы.

2. жывы́, гі́бкі (пра розум);

nimble wits знахо́длівасць, дасці́пнасць, ке́млівасць

nimbly [ˈnɪmbli] adv. жва́ва, бо́рзда, руха́ва, ху́тка

nimbus [ˈnɪmbəs] n. (pl. nimbi or nimbuses)

1. дажджаво́е во́блака

2. німб, арэо́л, ззя́нне

nincompoop [ˈnɪŋkəmpu:p] n. infml, dated ду́рань, дурны́; дурні́ца, дурна́я

nine [naɪn] num., n. дзе́вяць; дзявя́цера; дзявя́тка;

nine hundred дзевяцьсо́т;

the nine of diamonds званко́вая дзявя́тка (у картах)

nine times out of ten у бо́льшасці вы́падкаў, ама́ль заўсёды;

a nine days’ wonder зло́ба дня, кароткачасо́вая сенса́цыя;

be on cloud nine ≅ быць на сёмым/дзяся́тым не́бе (ад радасці, шчасця і да т.п.); быць на вышыні́ шча́сця; адчува́ць сябе́ бязме́рна шчаслі́вым;

dressed (up) to the nines infml ве́льмі (шыко́ўна) разадзе́ты; расфра́нчаны

ninepins [ˈnaɪnpɪnz] n. sport ке́глі

nineteen [ˌnaɪnˈti:n] num. дзевятна́ццаць

talk nineteen to the dozen infml трашча́ць; гавары́ць беспераста́нку/не змаўка́ючы

nineteenth [ˌnaɪnˈti:nθ] num., n. дзевятна́ццаты;

a nineteenth дзевятна́ццатая ча́стка, адна́ дзевятна́ццатая