Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

mature1 [məˈtjʊə] adj.

1. даро́слы; ста́лы;

mature age ста́лы ўзро́ст

2. даспе́лы (пра віно, сыр і да т.п.)

mature2 [məˈtjʊə] v.

1. вы́расці, стаць даро́слым (фізічна і духоўна)

2. даспе́ць (пра віно, сыр і да т.п.)

maturity [məˈtjʊərəti] n. ста́лы ўзро́ст; по́ўнае развіццё

maul [mɔ:l] v.

1. ра́ніць; няве́чыць, кале́чыць

2. рэ́зка крытыкава́ць (кнігу, п’есу і да т.п.)

mauve [məʊv] adj. ружава́та-ліло́вы

maverick [ˈmævərɪk] n.

1. індывідуалі́ст, «бе́лая варо́на»

2. дысідэ́нт

max [mæks] n.

1. infml са́мае бо́льшае;

It’ll cost about ten dollars max. Гэта будзе каштаваць самае большае каля дзесяці долараў.

to the max infml з усі́х сіл, з усяе́ сі́лы/мо́цы

maxim [ˈmæksɪm] n.

1. пра́віла паво́дзін, пры́нцып (асабліва ў форме афарызма або прымаўкі)

2. афары́зм, ма́ксіма

maxima [ˈmæksɪmə] pl.maximum

maximize, BrE -ise [ˈmæksɪmaɪz] v. максіма́льна павялі́чваць