Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

measure2 [ˈmeʒə] v.

1. вымяра́ць;

an instrument for measuring electrical current інструме́нт для вымярэ́ння электры́чнага то́ку

2. ацэ́ньваць;

What criteria can we use to measure the progress in this field? Якімі крытэрыямі мы можам ацаніць прагрэс у гэтай галіне?

3. мець паме́ры, велічыню́;

The room measures 16 by 12 feet. Пакой мае памеры 16 на 12 футаў.

measure out [ˌmeʒərˈaʊt] phr. v. адмяра́ць (ад большай колькасці);

Measure out 50 grams of sugar. Адмерай(це) 50 грамаў цукру.

measurement [ˈmeʒəmənt] n.

1. звыч. pl. measurements паме́ры (даўжыня, вышыня і да т.п.);

make/take measurements вымяра́ць;

What are your waist measurements? Які памер вашай таліі?

2. вымярэ́нне

meat [mi:t] n.

1. мя́са;

meat and drink стра́вы і напо́і

2. (of) су́тнасць, што-н. ціка́вае або́ ва́жнае (у размове, кніжцы і да т.п.);

the meat of the story су́тнасць апавяда́ння;

meat and potatoes AmE, infml са́мая ва́жная ча́стка дыску́сіі

meat and drink to smb. то́е, што падаба́ецца або́ лёгка дае́цца каму́-н.;

easy meat той, яко́га лёгка падману́ць