Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

measure1 [ˈmeʒə] n.

1. ме́ра, крок;

take drastic measures прыма́ць суро́выя ме́ры

2. ме́ра, паме́р;

in full measure fml по́ўнасцю

3. ступе́нь

4. ме́рка; адзі́нка;

А centimetre is a measure of length. Сантыметр – адзінка (мера) даўжыні.

5. mus. такт

beyond measure fml ве́льмі вялі́кі або́ ве́льмі мно́га;

made to measure BrE зро́блены на зака́з;

in a/some measure у пэ́ўнай ступе́ні;

in large measure у вялі́кай ступе́ні

measure2 [ˈmeʒə] v.

1. вымяра́ць;

an instrument for measuring electrical current інструме́нт для вымярэ́ння электры́чнага то́ку

2. ацэ́ньваць;

What criteria can we use to measure the progress in this field? Якімі крытэрыямі мы можам ацаніць прагрэс у гэтай галіне?

3. мець паме́ры, велічыню́;

The room measures 16 by 12 feet. Пакой мае памеры 16 на 12 футаў.

measure out [ˌmeʒərˈaʊt] phr. v. адмяра́ць (ад большай колькасці);

Measure out 50 grams of sugar. Адмерай(це) 50 грамаў цукру.

measurement [ˈmeʒəmənt] n.

1. звыч. pl. measurements паме́ры (даўжыня, вышыня і да т.п.);

make/take measurements вымяра́ць;

What are your waist measurements? Які памер вашай таліі?

2. вымярэ́нне

meat [mi:t] n.

1. мя́са;

meat and drink стра́вы і напо́і

2. (of) су́тнасць, што-н. ціка́вае або́ ва́жнае (у размове, кніжцы і да т.п.);

the meat of the story су́тнасць апавяда́ння;

meat and potatoes AmE, infml са́мая ва́жная ча́стка дыску́сіі

meat and drink to smb. то́е, што падаба́ецца або́ лёгка дае́цца каму́-н.;

easy meat той, яко́га лёгка падману́ць

Mecca [ˈmekə] n.

1. Ме́кка (горад)

2. mecca (for) ме́кка, ме́сца пало́мніцтва;

Florence is a mecca for students of Art History. Фларэнцыя – месца паломніцтва для тых, хто вывучае гісторыю мастацтва.

mechanic [məˈkænɪk] n. меха́нік

mechanical [məˈkænɪkl] adj.

1. механі́чны (таксама перан.);

a mechanical reaction механі́чная рэа́кцыя

2. фізі́чны;

the mechanical properties of gases фізі́чныя я́касці га́заў

mechanically [məˈkænɪkli] adv.

1. механі́чна, аўтаматы́чна

2. машына́льна

mechanics [məˈkænɪks] n. меха́ніка;

applied mechanics прыкладна́я меха́ніка;

the mechanics of (doing) smth. спо́саб дзе́яння (чаго́-н.); тэ́хніка выкана́ння

mechanism [ˈmekənɪzm] n. механі́зм (у розных знач.)