Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

next-door1 [ˌnekstˈdɔ:] adj. сусе́дні;

Mary is my next-door neighbour. Мэры – мая суседка.

next door2 [ˌnekstˈdɔ:] adv.

1. па сусе́дству, по́бач;

I live next door to a café. Я жыву побач з кафэ.

2. (to) ама́ль;

It is next door to crime. Гэта амаль тое самае, што і злачынства.

next to [ˈneksttə] prep.

1. по́бач (з/са), каля́, ля;

I sat next to him. Я сядзеў побач з ім.

2. пасля́; другі́ па ва́жнасці, велічыні́ і да т.п.;

Next to swimming his favourite sport was basketball. Пасля плавання яго любімым відам спорту быў баскетбол.

3. ама́ль;

It cost me next to nothing. Гэта мне амаль нічога не каштавала.

NFL [ˌenefˈel] (скар. ад National Football League) НФЛ, Нацыяна́льная футбо́льная лі́га (ЗША)

NHS [ˌeneɪtʃˈes] the NHS (скар. ад National Health Service) Дзяржа́ўная слу́жба ахо́вы здаро́ўя (у Вялікабрытаніі)

nib [nɪb] n. ко́нчык, вастрыё пяра́

nibble [ˈnɪbl] v.

1. (at) паку́сваць; е́сці мале́нькімі кава́лачкамі; е́сці без апеты́ту;

For breakfast he would nibble at a piece of biscuit. Замест снедання ён толькі пагрызе кавалачак пячэння – і ўсё.

2. гры́зці; абгрыза́ць; адку́сваць; шчыпа́ць, скубці́(траву)

3. паступо́ва разбура́ць, падто́чваць

4. не адва́жвацца, не асме́львацца (на што-н.); хіста́цца, вага́цца;

nibble at an offer разду́мваць над прапано́вай

nibs [nɪbz] n. dated, infml ва́жная персо́на, шы́шка

his nibs яго́ мі́ласць

nice [naɪs] adj.

1. прые́мны, мі́лы, сла́ўны, до́бры;

a nice smile прые́мная ўсме́шка;

a nice day до́бры/паго́длівы дзень;

that’s very nice of you гэ́та ве́льмі ласка́ва з ва́шага бо́ку;

it’s been nice meeting you прые́мна было́ з ва́мі пазнаёміцца

2. iron. до́бры, до́бранькі;

This is a nice mess you’ve got us into! У добрую ж гісторыю вы нас уцягнулі!

3. то́нкі, во́стры;

a nice distinction то́нкае адро́зненне;

a nice shade of meaning то́нкае адце́нне ў значэ́нні;

a nice ear то́нкі/во́стры слых

4. склада́ны, ця́жкі; які́ патрабуе вялі́кай дакла́днасці, асцяро́гі і даліка́тнасці;

a nice point of law склада́нае юрыды́чнае пыта́нне

5. : The porridge was nice and hot. Аўсяная каша была па-сапраўднаму гарачая;

The bus is going nice and fast. Аўтобус ідзе даволі хутка.

as nice as pie ве́льмі до́бры, ве́тлівы, прыя́зны, абыхо́длівы; ≅ хоць (ты) да ра́ны кладзі́

nicely [ˈnaɪsli] adv.

1. до́бра; здавальня́юча;

Little Sam was very offended and he decided he could manage quite nicely without his parents. Маленькі Сэм быў вельмі пакрыўджаны і вырашыў, што здолее даволі добра абысціся без сваіх бацькоў.

2. мі́ла, ве́тліва, прыя́зна; хо́раша, прые́мна;

smile nicely мі́ла/прые́мна ўсміха́цца

3. fml дакла́дна; то́нка, па-майстэ́рску, уме́ла;

a nicely calculated quantity дакла́дна вы́лічаная велічыня́