new [nju:] adj.
1. но́вы;
a new film но́вы фільм
2. незнаёмы; нязвы́клы, нязвы́чны;
This part of Africa was new to him. З гэтай часткай Афрыкі ён не быў яшчэ знаёмы.
3. све́жы;
new bread то́лькі што спе́чаны/све́жы хлеб;
new potatoes малада́я бу́льба
4. суча́сны, найно́ўшы; навамо́дны;
the newest fashions апо́шнія фасо́ны ўбо́раў
5. но́вы, і́ншы, другі́;
a new day но́вы дзень
♦
(as) good as new як но́вы/но́венькі;
turn over a new leaf/start a new life пачына́ць но́вае жыццё; выпраўля́цца, станаві́цца ле́пшым;
new broom но́вае нача́льства, но́вая мятла́ (перан.);
tomorrow is a new day ≅ ра́ніца мудрэ́йшая за ве́чар; што было́, то ба́чылі, а што бу́дзе – паба́чым
newborn [ˈnju:bɔ:n] adj. нованаро́джаны
newcomer [ˈnju:kʌmə] n. (to)
1. новапрыбы́ўшы, прые́зджы
2. навічо́к, малады́ спецыялі́ст;
He is a newcomer to teaching. Ён навічок у навучанні.
newfangled [ˌnju:ˈfæŋgld] adj. derog. навамо́дны, новаспе́чаны (пра ідэі, з’явы, рэчы)
newly [ˈnju:li] adv.
1. няда́ўна;
a newly built house няда́ўна пабудава́ны дом;
a newly married couple маладажо́ны, малады́я
2. за́нава, на́нава, нано́ва;
a newly painted gate свежапафарбава́ныя/то́лькі што пафарбава́ныя варо́ты
newly-wed [ˈnju:liwed] n. звыч. pl. the newlyweds маладажо́ны, малады́я
news [nju:z] n.
1. навіна́, ве́стка, паведамле́нне, но́вая інфарма́цыя;
bad news дрэ́нная/ке́пская навіна́;
good news до́брая/прые́мная навіна́;
have/hear no news from smb. не атры́мліваць ве́сткі пра каго́-н.;
Have you heard the news about Mary? Ты чуў навіну пра Мэры?
2. наві́ны, паведамле́нне (друку, радыё і да т.п.);
the latest news апо́шнія наві́ны;
foreign news паведамле́нні з-за мяжы́;
international news міжнаро́дныя наві́ны;
local/national news паведамле́нні пра падзе́і ў краі́не;
be in the news папада́ць/трапля́ць на старо́нкі газе́т; ака́звацца ў цэ́нтры ўва́гі;
make the news быць прадме́там газе́тных паведамле́нняў
3. the news «Наві́ны» (інфармацыйная праграма радыё і тэлебачання)
♦
break the news to someone (асцяро́жна) паведамля́ць каму́-н. аб чым-н. непрые́мным;
that’s news to me infml гэ́та для мяне́ навіна́; пе́ршы раз пра гэ́та чу́ю;
no news is good news ≅ адсу́тнасць наві́н – до́брая навіна́
newsagent [ˈnju:zˌeɪdʒənt] n. прадаве́ц газе́т, часо́пісаў і да т.п.; кіяскёр; кіяскёрка
newsagent’s [ˈnju:zˌeɪdʒənts] n. газе́тны кіёск
newscaster [ˈnju:zkɑ:stə] n. ды́ктар апо́шніх наві́н (на радыё ці тэлебачанні)