Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Mongol1 [ˈmɒŋgəl] n. манго́л; манго́лка;

the Mongols манго́лы

Mongol2 [ˈmɒŋgəl] adj. манго́льскі

mongol [ˈmɒŋgəl] n. derog. чалаве́к, які́ пакутуе ад сіндро́му Да́ўна

Mongolian1 [mɒŋˈgəʊliən] n.

1. манго́л; манго́лка

2. манго́льская мо́ва

Mongolian2 [mɒŋˈgəʊliən] adj. манго́льскі

mongrel [ˈmʌŋgrəl] n. саба́ка зме́шанай паро́ды; дварня́к

monitor1 [ˈmɒnɪtə] n.

1. tech. маніто́р

2. ста́раста (у класе або студэнцкай групе); ву́чань, які́ дапамагае наста́ўніку

3. нагля́дчык; кантралёр

monitor2 [ˈmɒnɪtə] v.

1. нагляда́ць, кантралява́ць

2. збіра́ць інфарма́цыю з ра́дыё і тэлеперада́ч і́ншых краі́н

monk [mʌŋk] n. мана́х

monkey [ˈmʌŋki] n.

1. ма́лпа

2. infml жва́вае і сваво́льнае дзіця́;

monkey business infml несумле́нныя або́ дурны́я паво́дзіны