Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

memorandum [ˌmeməˈrændəm] n. (pl. memoranda or memorandums)

1. fml мемара́ндум; дыпламаты́чная но́та

2. дакладна́я запі́ска; пісьмо́вая даве́дка

memorial [məˈmɔ:riəl] n. (to) по́мнік

Memorial Day [məˈmɔ:riəlˌdeɪ] n. Дзень па́мяці (нацыянальнае свята ў ЗША, якое адзначаецца ў апошні панядзелак мая)

memorize, BrE -ise [ˈmeməraɪz] v. запаміна́ць, заву́чваць (словы, мелодыю і да т.п.)

memory [ˈmeməri] n.

1. па́мяць;

have a good/bad memory (for) мець до́брую/дрэ́нную па́мяць (на);

have a short/long memory ху́тка забыва́ць/до́ўга по́мніць;

lose one’s memory тра́ціць па́мяць;

do smth. from memory рабі́ць што-н. па па́мяці;

within/in living memory нако́лькі па́мятаюць (жывы́я) лю́дзі;

within smb.’s memory пры чыёй-н. па́мяці, на па́мяці каго́-н.

2. звыч. pl. memories (of) успамі́ны;

memories of the war успамі́ны пра вайну́

3.comput. па́мяць

in memory of smb./to the memory of smb. у па́мяць (каго-н.);

if (my) memory serves me well/correctly калі́ па́мяць мяне́ не падво́дзіць