Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

motion picture [ˌməʊʃnˈpɪktʃə] n. AmE кінафі́льм;

the motion picture industry кінаінду́стрыя

motivate [ˈməʊtɪveɪt] v.

1. матывава́ць, прыво́дзіць до́вады на кары́сць чаго́-н.

2. прымуша́ць, вымуша́ць (каго́-н.) рабі́ць (што-н.);

How do you motivate people to work efficiently? Чым вы заахвочваеце людзей працаваць эфектыўна?

motivated [ˈməʊtɪveɪtɪd] adj. матывава́ны;

pollitically/financially motivated паліты́чна/фіна́нсава матывава́ны;

highly motivated матывава́ны ў высо́кай ступе́ні

motivation [ˌməʊtɪˈveɪʃn] n.

1. матыва́цыя

2. (for) прычы́на;

What is the motivation for your sudden resignation? Якая прычына вашай нечаканай адстаўкі?

motive [ˈməʊtɪv] n. маты́ў, сты́мул

motley [ˈmɒtli] adj.

1. derog. разнаста́йны; разнашэ́рсны, разнама́сны

2. рознакаляро́вы, разнако́лерны; страка́ты

motor [ˈməʊtə] n.

1. мато́р, рухаві́к

2. BrE, infml машы́на, аўтамабі́ль

motorbike [ˈməʊtəbaɪk] n. матацы́кл

motorcar [ˈməʊtəkɑ:] n. (легкавы) аўтамабі́ль

motorcycle [ˈməʊtəˌsaɪkl] n. матацы́кл