Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

moralize, BrE -ise [ˈmɒrəlaɪz] v. маралізава́ць, павуча́ць (звыч. неадабральна)

morally [ˈmɒrəli] adv. мара́льна; дабрачы́нна;

be morally responsible (for) быць мара́льна адка́зным (за);

live morally ве́сці дабрачы́нны лад жыцця́

moratoria [ˌmɒrəˈtɔ:riə] pl.moratorium

moratorium [ˌmɒrəˈtɔ:riəm] n. (pl. moratoriums or moratoria) (on) марато́рый;

a two-year moratorium on nuclear testing двухгадо́вы марато́рый на я́дзерныя выпрабава́нні

morbid [ˈmɔ:bɪd] adj.

1. нездаро́вы, хвараві́ты, ненатура́льны;

a morbid interest/imagination нездаро́вы інтарэ́с/хвараві́тая фанта́зія

2. жу́дасны, агі́дны

more1 [mɔ:] adj. (выш. ст. ад many, much) больш, бо́лей;

a little/a bit more крыху́ больш;

much/far more шмат больш;

one day more/one more day яшчэ́ адзі́н дзень;

We stayed there two more days. Мы засталіся там яшчэ на 2 дні.

more and more усё больш;

More and more people are using the Internet. Усё больш людзей карыстаюцца інтэрнэтам.

more2 [mɔ:] adv. (выш. ст. ад much)

1. больш, бо́лей;

They don’t live here any more. Яны тут больш не жывуць.

2. (ужываецца для ўтварэння выш. ст. прыметнікаў і прыслоўяў) : Read the text more carefully. Прачытайце тэкст больш уважліва.

more or less больш-менш, ама́ль;

what is more на́ват больш; больш таго́;

You are wrong and what’s more you know it. Ты не маеш рацыі, і больш таго – ты ведаеш гэта.

moreover [mɔ:rˈəʊvə] adv. fml акрамя́ таго́, да таго́ ж

morgue [mɔ:g] n. морг

moribund [ˈmɒrɪbʌnd] adj. fml у ве́льмі дрэ́нным ста́не; які́ памірае/выміра́е;

a moribund economy экано́міка, яка́я знахо́дзіцца ў ве́льмі дрэ́нным ста́не;

a moribund patient хво́ры, які́ памірае