Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Mercury [ˈmɜ:kjəri] n. astron. Мерку́рый (планета)

mercury [ˈmɜ:kjəri] п. chem. ртуць

mercy [ˈmɜ:si] n. жа́ласць, спага́да; міласэ́рнасць; лі́тасцівасць;

have mercy (on) шкадава́ць, быць міласэ́рным;

it’s a mercy infml гэ́та шча́сце (што);

It’s a mercy no one was near during the explosion. Гэта шчасце, што нікога не было паблізу ў час выбуху;

a mercy flight/mission выратава́льны палёт/выратава́льная мі́сія

at the mercy of ца́лкам пад ула́дай, на мі́ласці

mere [mɪə] adj. нязна́чны; звыча́йны; про́сты;

He’s a mere clerk. Ён усяго толькі клерк;

She is a mere child. Яна яшчэ зусім дзіця.

merely [ˈmɪəli] adv. то́лькі; про́ста;

This is merely the latest example of his cruelty. Гэта толькі апошні прыклад яго жорсткасці;

It’s not merely broken, it’s ruined. Гэта не проста па ламана, гэта канчаткова знішчана.

merge [mɜ:dʒ] v.

1. (into/with) аб’ядно́ўвацца; злуча́цца; зліва́цца;

The two countries merged into one. Абедзве краіны аб’ядналіся ў адну;

Her life merged with his. Яе жыццё злучылася з яго (жыццём).

2. аб’ядно́ўваць; злуча́ць; зліва́ць

merger [ˈmɜ:dʒə] n. аб’ядна́нне; злучэ́нне; зліццё

meridian [məˈrɪdiən] n. мерыдыя́н

meringue [məˈræŋ] n. мерэ́нга (тып пірожнага)

merit [ˈmerɪt] n.

1. ва́ртасць;

a work of great artistic merit твор вялі́кай маста́цкай ва́ртасці

2. pl. merits до́брыя я́касці; перава́гі, плюсы́;

I don’t see any merits in being rich. Я не бачу ніякіх плюсоў у багацці.

3. заслу́га;

judge smb. on merit судзі́ць каго́-н. па заслу́гах;

Everyone is selected on merit. Кожнага выбіраюць па заслугах.