Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

menstrual [ˈmenstruəl] adj. менструа́льны

menstruate [ˈmenstrueɪt] v. fml менструі́раваць

menstruation [ˌmenstruˈeɪʃn] n. fml менструа́цыя

menswear [ˈmenzweə] n. мужчы́нскае адзе́нне

mental [ˈmentl] adj.

1. разумо́вы;

mental development развіццё ро́зуму

2. псіхі́чны, з хво́рай псі́хікай;

mental patients псіхі́чныя хво́рыя

3. псіхіятры́чны;

a mental hospital псіхіятры́чная бальні́ца

4. BrE, slang вар’я́цкі

mentality [menˈtæləti] n. менталітэ́т, мента́льнасць; разуме́нне, ста́ўленне

mention1 [ˈmenʃn] n. (of) зга́дванне, успаміна́нне; спасы́лка;

there’s no mention (of) нічо́га не гаво́рыцца (пра);

make no mention (of) нічо́га не сказа́ць (пра)

mention2 [ˈmenʃn] v. успаміна́ць, зга́дваць;

it’s worth mentioning ва́рта сказа́ць;

mentioned above аб чым ішла́ гаво́рка вышэ́й

not to mention не гаво́рачы/не ка́жучы ўжо пра;

don’t mention it infml калі́ ла́ска (у адказ на падзяку)

mentor [ˈmentɔ:] n. fml наста́ўнік; дара́дчык, ме́нтар

menu [ˈmenju:] n.

1. меню́;

Is there any fish on the menu? Ці ёсць у меню рыба?

2. comput. меню́