трызне́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. трызне́нне трызне́нні
Р. трызне́ння трызне́нняў
Д. трызне́нню трызне́нням
В. трызне́нне трызне́нні
Т. трызне́ннем трызне́ннямі
М. трызне́нні трызне́ннях

Іншыя варыянты: тры́зненне.

Крыніцы: tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тры́зненне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. тры́зненне тры́зненні
Р. тры́знення тры́зненняў
Д. тры́зненню тры́зненням
В. тры́зненне тры́зненні
Т. тры́зненнем тры́зненнямі
М. тры́зненні тры́зненнях

Іншыя варыянты: трызне́нне.

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тры́зненне ср., в разн. знач. бред м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тры́зненне, ‑я, н.

1. Стан паводле дзеясл. трызніць (у 1 знач.). У паўдрымоце, у гарачым трызненні .. [Саша] прыціскала .. галаву [Шапятовіча] да сваіх грудзей. Шамякін.

2. Бяссэнсавая гаворка хворага, які знаходзіцца без памяці. На задніх фурманках везлі, відаць, цяжка параненых, бо цяпер над дарогай чуліся прыглушаныя стогны, словы трызнення. М. Ткачоў. Трызненне адразу сціхла. Ранены прамармытаў нешта скрозь сон, роўна задыхаў. Лупсякоў. // Разм. Пазбаўленая сэнсу балбатня, бязглуздзіца. [Рыбакоў:] — Усё, што вы пагаварылі тут, — дзікае трызненне. Асіпенка.

3. Галюцынацыя. Некалькі гадзін .. [Іван] спаў непрабудна і глыбока, потым ліпкая мешаніна трызнення і рэальнасці пачала блытацца, кружыць у яго цьмянай, соннай свядомасці. Быкаў.

4. Мары, думкі аб кім‑, чым‑н. Але Ірма там будзе. І будзе аўтарскае трызненне ёю, шчымліва-ціхае і бясконцае — як песня падбітай птушкі. Карамазаў. Страх гэты дзіўна не цьмеў у яве, ён як бы пераходзіў з трызненняў у жыццё. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тры́зніць, -ню, -ніш, -ніць; незак.

1. Гаварыць без памяці, будучы цяжка хворым або ў сне.

Хворы трызніў.

2. Гаварыць з упэўненасцю пра тое, чаго няма, не існуе.

3. У моцным захапленні думаць і гаварыць усё пра адно; марыць аб тым, што не можа здзейсніцца, што даўно прайшло і больш не вернецца.

|| наз. тры́зненне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гара́чкавы, ‑ая, ‑ае.

Выкліканы гарачкай, які бывае пры гарачцы. Гарачкавае трызненне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гара́чкавы горя́чечный, лихора́дочный;

~вае тры́зненне — горя́чечный (лихора́дочный) бред

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мажэ́нне1 ’ўяўленне’, ’мара’, ’трызненне’ (Нас.). Запазычана з польск. marzenie ’тс’.

Мажэнне2 сіла, магчымасць’ (Нас.). Да магчы́ (гл.). Іншы варыянт — маге́нне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бред м.

1. тры́зненне, -ння ср.;

быть в бреду́ быць у ста́не тры́знення, тры́зніць, блю́зніць;

2. (бессмыслица) разг. бязглу́здзіца, -цы ж., мн. нет; (нелепость) недарэ́чнасць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Брэ́дзіць ’хлусіць, узводзіць паклёп’ (Нас.), брэдня́ ’хлусня, брахня, лухта’ (Нас.), брэ́дзіць ’трызніць’, брэд трызненне’ (Сцяшк. МГ). Рус. бре́дить, бред, укр. бредня́ ’лухта, хлусня’. Этымалогія гэтай групы слоў не вельмі ясная. Параўноўваюць з дзеясловам *bresti *bredǫ ’ісці’, а таксама з с.-н.-ням. praten ’балбатаць’, ст.-англ. breodian ’крычаць, клікаць’. Гл. Фасмер, 1, 210. Ст.-бел. брэ́дня ’глупства’. Булыка (Запазыч.) лічыць паланізмам (польск. brednia). Няпэўна. Параўн. Слаўскі, 1, 41–42.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)