Наса́р 1 (носа́р) ’насаты чалавек’ (ТС). Да нос (гл.).
Наса́р 2 (носа́рь) ’ёрш-насар, Acerina acerina’ (Жук.), носу́ра ’тс’ (Дэмб.), укр. носар, носарик, носурик, рус. носа́рь ’данскі ёрш’, польск. дыял. nosacz. Ад нос; паводле Каламіец, назва ўзнікла ў паўднёварускіх гаворках (Каламіец, Происх., 23).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Кру́глік ’ялец’ (Крыв.). Вытлумачыць гэту назву цяжка. Магчыма, гэта звязана з формай галавы. Параўн. назвы для яльца головень‑елец (Каламіец, Рыбы, 21).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сіне́ц ‘рыба сямейства карпавых’ (ТСБМ, Жыв. св.), ‘адзін з відаў ляшча’ (Жыв. св., Дэмб. 2, ТС). Назва ад “прыкметна сіняватага колеру” (Дэмб., 2, 551). Аналагічна рус. сине́ц, укр. сине́ць, польск. siniec, серб.-харв. sinjac ‘тс’, дыял. синъ́ц ‘плотка’. Каламіец (Рыбы, 27) рэканструюе прасл. *sinьcь ад *sinь, гл. сіні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сяда́ш ’рэпік, Eupatorium cannabium L.’ (Касп.), сяда́ч ’тс’ (Кіс.). Параўн. укр. сіда́ш ’тс’, рус. седа́ч ’тс’. На падставе польск. szadziec ’тс’, славац. šedivec ’тс’ Каламіец (гл. ЕСУМ, 5, 250) звязвае ўкраінскі тэрмін з сідий ’сівы, шэры’, бо расліна мае сіняваты колер, дапускаючы для іншых назваў (польск. sadziec, чэш. sadec) уплыў мазурэння (sz, š > s), што не пераконвае. Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Піску́н 1 ’рабіннік, Turdus pilaris’. Да пішчаць, піск (гл.). Параўн. польск. kwiczoł, kwiczal ’тс’ < kwiczeć ’віскатаць, вішчаць’.
Піску́н 2 ’рачная мінога’ (Др.-Падб.; смал., Дабр.), ’уюн’ (гарад., Нар. лекс.; полац., З нар. сл.; беш., Нар. лекс.; Сл. ПЗБ; гом., Мат. Гом.); параўн. рус. дыял. писку́н ’уюн, Misgurnus fossilis L.’ Да пішчаць, піск (гл.), гл. Каламіец (Рыбы, 37), сюды ж піску́н ’той, хто часта пішчыць’ (ТСБМ), ’хто прыстае з пісклівай просьбай’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Песказу́б ’пячкур’ (Інстр. 2), пескозоб ’рыба бычок’ (ТС), укр. піскозоб, піскозбба, рус. пескозоб, пискозоб ’тс’. Да пясок і задаць ’кляваць, дзёўбаць’ (гл.), што адлюстроўвае спосаб харчавання, параўн. рус. пескорой ’мінога’. Аналагічна нова-в.-ням. Schlammbesser (Фасмер, 3, 249). Не звязана з лац. piscis ’рыба’ (насуперак Мікале (РФВ, 48, 279)), год. fisks, ст.-в.-ням. fisc ’тс’ (Папоў, Из истории, 17). Варыянт назвы з ‑зуб у выніку дээтымалагізацыі зыходнага дзеяслова (Каламіец, Рыбы, 39).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сіг ‘паўночная праснаводная прамысловая рыба сямейства ласасёвых’ (ТСБМ), сіга ‘падуст’ (басейн Нёмана, Жукаў). З рус. сиг, дзе вядома з 1563 г. (Шмялёў, ВСЯ, 5, 193; Чарных, 2, 160 — з пачатку XVI ст.). Паходжанне рускага слова спрэчнае. Большасць даследчыкаў схіляюцца да запазычання з прыбалтыйска-фінскіх моў, параўн. карэл, siiga, вепс. sīg, фін. siika, эст. siig, Р. скл. siia ‘сіг і розныя яго падвіды’ (Фасмер, 3, 617; Анікін, 494; Каламіец, Рыбы, 117–118; Папоў, Из истории, 72).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сік, сіка ‘лічынкі дняпроўскай міногі’ (Яшкін, З жыцця; Інстр. 2), сі́ка ‘назва рыбы’: сіка вузкая, вона маленькая і зверху ходзіць (ПСл), сік зборн. ‘лічынкі ўюноў’ (круп., Сл. ПЗБ), сік, сіква, сікаўка ‘лічынка міногі’ (Жук.). Відавочна, ад сікаць (гл.). Матывацыю гл. сікла. Назва перанесена на назву лічынак міногі, таму што рыбы сямейства ўюноў (Cobitidae) часта рыюць сабе норкі ў муле, дзе жывуць сумесна з лічынкамі міногі (Сабанееў, Жизнь, 506). Параўн. Каламіец, Рыбы, 38 (ад дзеяслова сікаць ‘сычаць’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Кляпец 1 ’клявец’ (Мат. Гом.). Клявец (гл.) выкарыстоўваўся для кляпання касы, таму па аналогіі яго маглі назваць таксама кляпец.
◎ Кляпе́ц 2 ’рыба Abramis sapa’ (Дэмб. II). Укр. клепець, рус. клепец ’тс’, польск. klepiec ’тс’, серб.-харв. klebica ’тс’. Магчыма, да кляпацьз, маючы на ўвазе плоскую форму цела гэтай рыбы (ЕСУМ, 2, 459). Параўн. з пункту погляду семантыкі Каламіец, Рыбы, 11–12. Але больш верагодным здаецца паходжанне ад клепацы, маючы на ўвазе выпуклыя вочы рыбы, якая мае рускую назву глазан (Дэмб. 2, 551).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Селядзе́ц ‘марская рыба, якая ўжываецца ў ежу ў салёным ці вэнджаным выглядзе’ (Нас., ТСБМ, Шымк. Собр., Бяльк., Касп., Шат., Косіч, Стан., Варл., ЛА, 4). Укр. селеде́ць ‘селядзец’, оселе́дець ‘казаны чуб’, рус. сельдь, селёдка, польск. śledź ‘тс’, чэш., славац. sleď ‘тс’. Запазычанне да XII ст. з ст.-сканд. sild, síld, ст.-швед. sild ‘селядзец’, швед. sill, нарв. sil ‘тс’; гл. Міклашыч, 290; Торп, 441; Праабражэнскі, 2, 274; Брукнер, 530; Фасмер, 3, 597. Бел. і ўкр. словы з ⁺сьлдь, аформленага рознымі суфіксамі, параўн. Каламіец, Рыбы, 132. Борысь (615) узнаўляе паўн.-прасл. *seldь ‘селядзец’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)