варкава́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. варку́ю варку́ем
2-я ас. варку́еш варку́еце
3-я ас. варку́е варку́юць
Прошлы час
м. варкава́ў варкава́лі
ж. варкава́ла
н. варкава́ла
Загадны лад
2-я ас. варку́й варку́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час варку́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

варкава́ць несов., см. буркава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

варкава́ць, ‑куе; незак.

Тое, што і буркаваць. Было чуваць, як на страсе варкуюць галубы. Алешка. Яна [маці] з ім [сынам] ціхенька варкуе — Няхай гудзе, смачней засне. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Варкава́ць ’буркаваць’ (Яруш.), варкува́ць (Бяльк.). Дзеяслоў гукапераймальнага паходжання (*vъrkovati). Падрабязней аб яго прасл. сувязях гл. варката́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

варкава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. варкаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заваркава́ць

‘пачаць варкаваць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. заварку́ю заварку́ем
2-я ас. заварку́еш заварку́еце
3-я ас. заварку́е заварку́юць
Прошлы час
м. заваркава́ў заваркава́лі
ж. заваркава́ла
н. заваркава́ла
Загадны лад
2-я ас. заварку́й заварку́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час заваркава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Га́ркаць ’гаркаць (пра сабаку); лаяцца’ (БРС, Нас., Сцяшк., Касп.). Сюды ж дыял. гарка́ць ’гаркавіць’; адсюль утворана гарка́вы, ад якога атрымаўся дзеяслоў гарка́віць (БРС). Параўн. яшчэ гаркава́цьваркаваць’ (Бяльк.). Прасл. *gъrkati (для перадачы розных гукаў) са шматлікім адлюстраваннем у слав. мовах. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 209.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вурча́ць ’бурчаць, гудзець’ (Нас., Касп.), вурчэ́ць ’тс’ (Бяльк.; КЭС, лаг.); ’гыркаць (пра сабаку)’ (КСТ), сюды ж форма з цоканнем — вурца́ць (Рам., 8, 140) і вурча́ць ’жраць’ (Грыг.), укр. ворча́ти, рус. ворча́ть, польск. warczeć, чэш. vrčeti, славац. vrčať, в.-луж. warcać, н.-луж. warcaś, славен. vŕčati, серб.-харв. вр́чати. Прасл. *vъrkěti; параўн. літ. ur̃kti ’бурчаць’, ũrkiotiваркаваць; сварыцца’ (Фасмер, 2, 356; Брукнер, 602; Шанскі, 1, В, 169).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варката́ць ’мурлыкаць’ (БРС). Вытворныя ад яго: варкатня́, варкату́ння, варкату́н, варкату́ха, варко́цік (Нас.). Укр. воркота́ти, рус. дыял. воркота́ть, польск. warkotać ’бурчаць, мармытаць’, чэш. дыял. vrkotať ’буркаваць’. Прасл. *vъrkotati. Ад дзеяслоўнай асновы *vъrk‑ гукапераймальнага паходжання (гл. таксама пад ве́раск, верашча́ць) утвораны: прасл. *vъrkati, *vъrčati (< *vъrkēti) і далей *vъrkovati, ст.-рус. въркати, върчати, ц.-слав. връчати, рус. ворча́ть, воркова́ть, бел. варкава́ць, варча́ць, укр. воркува́ти, польск. warknąć ’забурчаць’, warczeć ’бурчаць, гыркаць’, чэш. vrkatiваркаваць’, vrčeti ’бурчаць’, балг. връча ’шчабячу, шумлю’, серб. вр̏кати ’мурлыкаць’, вр́чати ’мурлыкаць; бурчаць’ і г. д. Ад дзеяслоўнай асновы *vъrk‑ быў утвораны прасл. назоўнік *vъrkotъ ’варкатанне, бурчанне, буркаванне’ (рус. дыял. во́ркот, чэш. vrkot і г. д.), ад якога ў сваю чаргу паходзіць новы дзеяслоў *vъrkotati: бел. варката́ць, укр. воркота́ти, рус. дыял. воркота́ть, польск. warkotać ’бурчаць, мармытаць’, чэш. дыял. vrkotať ’буркаваць’ і г. д. Не выключаецца, аднак, што *vъrk‑ot‑ati прама паходзіць ад *vъrk‑ati («узмацняльны» экспрэсіўны суфікс *‑ot‑ у дзеяслове). Параўн. падобныя гукапераймальныя ўтварэнні ў іншых мовах: літ. vẽrkti, ‑vìrkti ’плакаць’, ur̃kti ’гыркнуць’ (падрабязней гл. пад вераск). Гл. Фасмер, 1, 351, 356; Рудніцкі, 477; Брукнер, 602; Голуб-Копечны, 423; Махэк₂, 700; Траўтман, 353; Шанскі, 1, В, 163–164.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)