Га́ркаць ’гаркаць (пра сабаку); лаяцца’ (БРС, Нас., Сцяшк., Касп.). Сюды ж дыял. гарка́ць ’гаркавіць’; адсюль утворана гарка́вы, ад якога атрымаўся дзеяслоў гарка́віць (БРС). Параўн. яшчэ гаркава́ць ’варкаваць’ (Бяльк.). Прасл. *gъrkati (для перадачы розных гукаў) са шматлікім адлюстраваннем у слав. мовах. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 209.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)