Варча́ць ’бурчаць’ (Яруш., Бесар.). Прасл. *vъrčati — дзеяслоў гукапераймальнага паходжання. Аб яго этымалагічных сувязях гл. варката́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)