абло́г

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. абло́г абло́гі
Р. абло́гу абло́гаў
Д. абло́гу абло́гам
В. абло́г абло́гі
Т. абло́гам абло́гамі
М. абло́гу абло́гах

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

абло́г, ‑у, м.

Тое, што і аблога.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Абло́г1, аблога ’неапрацаваная зямля, поле, якое не ўзорваецца некалькі год’, аблогаваць ’зарастаць дзірваном’ (Нас.), аблогам ляжаць ’хварэць’ (КЭС) < ob‑logъ, гл. лог, легчы, ляжаць. Рэканструкцыя на падставе ўкр. обліг, польск. obłóg, славац. obľah. Арэал недастатковы для праславянскай рэканструкцыі. Гл. Выгонная, Лекс. Палесся, 43.

Абло́г2, аблу͡ог ’пчолы перад раеннем’ (Сержп.) да аблажыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абло́га

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. абло́га абло́гі
Р. абло́гі абло́г
Д. абло́зе абло́гам
В. абло́гу абло́гі
Т. абло́гай
абло́гаю
абло́гамі
М. абло́зе абло́гах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

я́лавіна, ‑ы, ж.

Зямля, не араная некалькі гадоў запар; аблога. Юрась заараў ялавіну. Чорны. [Грушка:] — На вашай зямлі за вайну стала многа аблог ці, як кажуць у нас, ялавін. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пераблагава́ць ’пакінуць зямлю пад аблогу’ (Ян.). Да пера- і аблогаваць ’зарастаць дзірваном, знаходзіцца ў запушчаным стане’ < аблог (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лях1 ’паляк’, ’польскі вайсковец’ (ТСБМ, Нас., Янк. 1), укр., рус. лях, ст.-рус. ляхъ, чэш.-ст.-слав. лѧся ’Польшча’, польск. lach ’жыхар нізін’ (сілезск.), тарнаўск. ’жыхар з тэрыторыі ад Сілезіі да Русі Чырвонай’, ’жыхар у паўн. адгор’ях Карпат і зах. Галіцыі’ (паўд.-усх. польск.), — якое, паводле Слаўскага (4, 18), запазычана са ст.-бел. ці ст.-укр. Праформа lęxъ < lęd‑xъ — памянш. ад lędʼaninъ < lęděninъ < lędoаблог, неапрацоўваемае поле’ > ляда1 (гл.).

Лях2 ’спалох’ (хойн., Мат. Гом.). Да ляк, ляка́цца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыло́ж (прыло́ш) ’абложная зямля’ (іван., ДАБМ). Фанематычны карэлят з рэгулярным чаргаваннем зычнага асновы (магчыма, пад уплывам абло́жны) да незафіксаванага *прыло́г, якое працягвае прасл. *prilogъ < *priložiti < *ložiti, гл. таксама лажы́ць. Рус. дыял. прило́га ’прырэзаны зямельны ўчастак’, стараж.-рус. прило́гъ ’дадатак’ (Сразн., XI ст.), польск. przylóg, przyłóg, przełóg ’цаліна’, славен. prilog, priloga, серб.-харв. прилог, балг. прилог ’дадатак, дабаўка’, ст.-слав. прилогъ ’прыбаўка, прыбаўленне, дадатак’. Гл. таксама Скок, 2, 282; БЕР, 5, 719. Звяртае на сябе ўвагу семантычнае супадзенне з рум. pêrlógаблог’, запазычанае ў сваю чаргу з балг. прелог ’тс’ (БЕР, 6, 94).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́шчыць ’ачышчаць ад шалупін, якой-небудзь абалонкі’, ’узорваць цаліну, аблог’, ’разгрызаючы, ачышчаць ад шалупін і есці’, ’расколваць, біць’ (ТСБМ, Гарэц., Яруш., Шат., Сцяшк., Сл. ПЗБ, Ян.; КЭС, лаг.), лушчэць ’шастаць, шалясцець (аб саяне)’ (Ант.), лушчы́ць ’шамацець паперай’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Укр. лу́щити, рус. лу́щить, польск. łuszczyć, н.-луж. łušćiś, в.-луж. łušćić, чэш. luštiti, славац. lúštiť, славен. luščíti, серб.-харв. љу́штити, љушти̏т, luštiti, lušćiti, макед. луштам, лушʼтам, балг. лу́щя, лу́штя, лу́ште̂м, люштʼъ. Прасл. luščiti ’лушчыць’, ’знімаць верхняе покрыва’ ўтворана ад luska > луска (гл.), як ласкалашчыць (Слаўскі, 5, 367–370; Фасмер, 2, 538; Бязлай, 2, 257; БЕР, 3, 533–534 з л-рай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мур1 ’камяніца, мураваны будынак’, ’цагляны панскі дом’, ’сцяна, агароджа з каменняў, цэглы’ (ТСБМ, Нас., Мядзв., Жд. 1, Грыг., Шн. 2, Федар. 1, Яруш., Сцяц., Шат., Касп., Сл. Брэс., Сл. ПЗБ, ТС), ’руіны’ (шальч., Сл. ПЗБ), му́рачак ’прымурак’ (Сцяц.), мураваны ’цагляны’ (Нас., Сцяшк., Касп.), ’надзейны’ (Крыў., Дзіс.), мураваць ’будаваць з каменя або цэглы’, ’пакрываць лёдам’, мураванка ’невялікая камяніца’ (ТСБМ, Нас., Жд. 1, Шат., Юрч., Касп.; КЭС, лаг.), ’брукаваная дарога’ (ваўк., Сцяшк. Сл.), ст.-бел. муръ ’цагляная або каменная сцяна’, ’будаўнічы матэрыял’, муровати ’мураваць’ (XV ст.) запазычаны са ст.-польск. mur, murować, якія з с.-в.-ням. mûre, mûren (Жураўскі, Бел. мова, 62; Булыка, Лекс. запазыч., 97 і 93; Чартко, Пыт. мовазн., 119 і Бел. лінгв. зб., 151; Кюнэ, Poln., 79) < лац. mūrus ’сцяна, вал, ахова, драўляная вежа’.

Мур2, му́рава, му́раўка ’зялёная трава’ (Нас., Растарг., Ян., Сцяшк. Сл.), му́рава, му́раво, му́раў ’трава, якой зарастае двор’ (Бяльк., Сл. ПЗБ), ’дзірван’ (Яруш.; КЭС, лаг.; паўд.-усх., КЭС), му́рова ’гладун гладкі, Herniaria glabra L.’ (жытк., Бейл.), мура́ва ’метлюжок аднагадовы, Poa annua L.’ (Гарэц.; маг., Кіс.), ’метлюжок звычайны, Poa trivialis L.’ (гродз., Кіс.), ’мурожніца, Testuca elatior L.’ (Касп., Мядзв.); брэсц., пін.аблог’, мін., слаўг. ’самае лепшае лугавое сена’ (Янк.), мурава́, мура́ўка ’густазялёная маладая трава’, ’сухадольная сенажаць з добрай травой’, ’газон’ (ТСБМ, Касп., Яшк., Мядзв., Др.-Падб.), мурава́нка ’хаціна, пакрытая дзірваном ці муравою’ (Нас.), муравец ’галадок аднагадовы, Scleranthus annus L.’ (маг., Кіс.; Касп.), муравы́, мураўцовы ’светла-зялёны’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Укр. мурава́, рус. мур, мура́, мурок, мура́к, муравей, мурави́на ’зялёная трава, месца, парослае ёю’, пск. ’май’, варон. ’плесень’, ст.-рус. мурава́ ’трава’; польск. muraw, murawa, murawnik, murawica, murawina, murawne ’зялёная трава, дзірван’, чэш. muravěnka ’сорт жыта’, славац. murava ’дзірван’, славен. murȃva ’мяккая трава’, mȗrava ’казлаброд, Tragopogon pratensis’, morȃvka ’купальнік горны, Arnica montana L.’, серб.-харв. му̀рава ’чарнакорань махнаты, Scorzonera villosa L.’, балг. мура́ва ’нізкая трава’. Найбліжэйшыя і.-е. адпаведнікі: лат. maũrs, maura, mauriņš ’дзірван, газон, трава ля хаты, на двары’, mauragas ’ястрабок валасісты, Hieratium philosello L.’, ’падалешнік, Asarum L.’, літ. máuras ’раска малая, Lemna minor L.’ (Мацэнаўэр, 10, 349; Буга, Rinkt, 1, 468; Мюленбах-Эндзелін, 2, 569; Фасмер, 3, 10; Бязлай, 2, 207). Далей няясна. Абаеў (Studia linguistica, 8) параўноўвае слав. murava ’мурава’ з грузінск. muro‑balaxi ’сакавітая, густая трава’.

Мур3 ’зык, вэрхал, моцны крык, гармідар’ (Растарг.), бран. мур рвать ’моцна квічэць, патрабуючы корму’. Балтызм. Параўн. літ. mauróti ’раўці’.

Мур4, мурк ’пра мурлыканне’ (мсцісл., Нар. лекс.). Балтызм. Параўн. літ. mur̃kti ’мурлыкаць’.

Мур5 ’міра’ (мсцісл., бых., віц., Рам. 8), му́ра ў выразе адным мурам мазаны (Нас.), рус. бран., новасіб. мур, варонеж. му́рава ’ялей, міра’, ’лампадны алей’. Да ст.-рус., ст.-слав. мѷро ’міра, націранне алеем’. Да мі́ра (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)