Рэ́гнуць ’прагнуць, жадаць’ (Ян.). Укр. регнути ’вельмі хацець’, польск. дыял. rechać sięпра свінню: юраваць’, каш. reχac są ’тс’, палаб. ragni‑să ’рухаецца’. Прасл. *regnǫti звязана з дзеясловам *regotati. Тут значэнне ’смяяцца’ другаснае, першаснае — ’іржаць’. Цэлы шэраг дзеясловаў, якія абазначаюць роў жывёлаў, адначасова абазначаюць і працэс цечкі, гону, бо звычайна менавіта гэты перыяд характарызуецца ровам, параўн. рус. рёв ’час цечкі ў скаціны; роў’. Слова рэгнуць — відаць, першапачаткова азначала ’быць у перыядзе полавай актыўнасці’, а потым набыло больш адцягненае значэнне ’хацець, імкнуцца’. У плане семантыкі параўн. яшчэ в.-луж. rjut ’спешка, страснае жаданне’ < *rʼuti ’раўці’ (Мяркулава, Этимология–1974, 61).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саката́ць ’сакатаць’ (БРС, Нас., Шат., Касп., Сцяшк., Гарэц., Шн., Янк. 3.. Інстр. 2, 3, Зн., дыс.), сокоті́ты ’раўнамерна, хораша пастукваць (пра новы воз)’ (Нар. лекс.). Рус. сокота́ць ’балбатаць (як сарока), гагатаць’, ’кудахтаць’. Звязваюць з слав. *sokъ ’ісцец, выведнік, лазутчык’, рус. са́кать ’перагаворвацца’, балг. са́кам ’патрабую, хачу’ і далей з літ. sakýti, sakaũ ’гаварыць’ (Мікуцкі, 70, 365), лат. sacît, saku ’тс’, лац. in‑seque ’абвясці’, ст.-в.-ням. sagên ’гаварыць’, грэч. ένισπου ’скажы’ (Траўтман, 255; Фрэнкель, ZfslPh, 20, 51; гл. таксама Фасмер, 3, 708, там жа і іншая літ.). Сюды ж со́кот — дэвербатыў ад сакатаць і сакату́ха ’курыца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сво́ра ‘зграя’, ‘вяроўка, прывязь для паляўнічых сабак’: спусцілі сабак цілую свору (Сержп.). Параўн. укр. сво́ра ‘прывязка ў цэпе’, ‘развора , рус. сво́ра ‘прывязь, вяроўка, на якой вядуць паляўнічых сабак’, польск. swora ‘зграя сабак; прывязь для сабак’, кашуб. svora ‘адна з пасмаў у касе’, чэш. svora ‘прывязка ў цэпе’, славен. svọ̏ra ‘падоўжная жэрдка ў возе, развора’, серб.-харв. svóra ‘развора’. Прасл. *sъvora ‘звязка’, ад дзеяслова *sъ‑virati ‘злучаць, звязваць’ (Фасмер, 3, 583; ЕСУМ, 5, 195; SEK, 4, 383); гл. вор2, шворка, шворан. Куркіна (Диал. структура, 192) мяркуе пра першаснае *sǫvora, што захавалася ў славен. sovọra, sǫ̑vra, sọra ‘развора’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Се́ла-се́ла! — выклічнік, зварот да курыцы, якую хочуць злавіць (ашм., Стан., Бяльк., Федар. 4): sieła, cipaczka, sieła (Пятк. 1); се́ла‑се́ла, се́лка‑се́лка, се́лачка‑се́лачка ‘тс’ (Юрч. Вытв.), села‑пала́ ‘тс’ (Нік. Очерки). Паводле Карскага (2–3, 378), форма прошлага часу ад сесці (гл.), што выкарыстоўваецца для выражэння жадання, якое абавязкова павінна здзейсніцца: села, курачка, села! аналагічна да пашлі вон! Меркаванне пра няяснасць паходжання гл. у ESSJ SG, 2, 597. Магчыма, замацавалася пад уплывам мовы ідыш, параўн. бібл.-гебр. selā ‘гатова! вырашана! застаецца на месцы’ (выкарыстоўваецца ў якасці заканчэння пры чытанні псалмаў, гл. Штэрн, Wörterbuch, 206). Гл. таксама Сафарэвіч у Зб. Ісачанку, 348.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скапэ́рдзіцца ‘памерці, прапасці’ (Касп.), скапы́рдзіцца ‘тс’ (Бяльк., Юрч. Вытв., Сцяшк. Сл.), скапу́рсціцца ‘тс’ (Пан. дыс.). Няясна. Гарачава (Этимология–1985, 63) далучае сюды рус. краснаяр. закопу́рдиться ‘памерці’ і канстатуе экспрэсіўны характар устаўнога ‑д‑. У такім выпадку да папярэдняга слова (гл.). Лабко (Бел.-польск. ізал., 69) звязвае з польск. kopyrtnąć ‘памерці, выцягнуць ногі’ з развіццём семантыкі ‘перавярнуць (-цца)’ → ‘памерці’ (аб семантыцы падрабязна гл. Толстой, Язык и народная культура, М., 1995, 213–222). Здагадка, выказаная Гарачавай (там жа), пра першапачатковае значэнне *‘сковырнуться’ і сувязь з асновай *kopor‑/kopyr‑ застаецца недастаткова аргументаванай. Семантычна беларускія словы, відаць, скантамінаваны з скапуціцца, скапыціцца, скапуціцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слепанда́ (сьлепанда́) экспр. ‘сляпы, слепаваты чалавек’ (ашм., Стан.), слепе́нда ‘падслепаватая жанчына’, слепенджа́ ‘тс’ (ТС), слепандзя́пра таго, хто кепска бачыць’ (Скарбы), слепяндзя́ ‘тс’ (Сцяшк. Сл.; в.-дзв., Шатал.), слепэньдя́ ‘тс’ (бяроз., Сл. ПЗБ), сляпандзя́ ‘тс’ (віл., там жа), сьліпіньдзя́ ‘хто не сочыць за сваёй работай’ (Варл.), сляпі́ндра, сьліпідра́ ‘слепаваты чалавек’ (Янк. 3., Яўс.). Карскі (2–3, 30) лічыць новаўтварэннямі пры дапамозе складаных суфіксаў, параўн. скупянда́ (гл.). Аднак некаторыя з гэтых фармантаў (‑енда, ‑ендзя, ‑янда, ‑янджа, ‑інда, ‑індра, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 43, 98, 108) вядомыя і ў іншых славянскіх мовах (адносна балг. ‑ендра, ‑индра гл. Младэнаў, СЕ, 4, 2, 70).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сучы́ць ’сукаць, скручваць у дзве столкі’ (Бяльк., Др.-Падб., Сл. ПЗБ; докш., Янк. Мат.; мёрск., Ск. нар. мовы; ГЧ, Сцяшк. Сл.), ’навіваць ніткі на цэўку пры дапамозе сукала’ (Сл. ПЗБ, ТС; докш., Янк. Мат.), ’круціць (калаўрот)’ (Сл. ПЗБ), сюды ж су́чыцца ’бурліць (пра ваду)’ (віц., бялын., ЛА, 2). Параўн. укр. дыял. сучи́ти ’сукаць’, рус. сучи́ть ’тс’, польск. дыял. suczyć, sucyć ’падыходзіць, прылягаць’, в.-луж. sučić ’сукаць, звязваць, круціць’, балг. су́ча ’сукаць, намотваць’, дыял. су́чем ’раскатваць цеста’, ’сукаць ніткі’, макед. суче ’сукаць, скручваць, закручваць’, ’раскатваць цеста’. Прасл. *sučiti, звязана з чаргаваннем асновы з *sъkati, *sukati, гл. сукаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сібе́ль ‘сялява’ (асіп., Сл. ПЗБ), ‘назва рыбы’ (Ян.), сібель ‘верхаводка, Alburnus alburnus L.’ (Жук., Жыв. св.), укр. се́бе́ль, си́би́ль ‘тс’, рус. се́бе́ль, си́би́ль ‘тс’. Выводзіцца з *вьсебѣль, што да весь ‘цалкам’ (гл.) і белы; апошняе пацвярджаецца як навуковай назвай з лац. alburnus < albus ‘белы’, так і шматлікімі народнымі назвамі: укр. біли́ця, рус. бело́вка, польск. biela, чэш. bělice, славац. belička, славен. belíca і інш., а таксама нова-в.-ням. Weißfisch, грэч. όλόλευκοσ τάριχος (літаральна ‘цалкам белая рыба’), гл. Фасмер, 3, 587; Каламіец, Рыбы, 25; ЕСУМ, 5, 201. Выказанае меркаванне пра балтыйскае паходжанне назвы (Лекс. балтызмы, 11, 12) непрымальнае па фармальных прычынах (Анікін, Опыт, 274).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таніна́ ’танчыня’ (Ян.), ’тонкасць’ (Бяльк.), ’тонкая галінка’ (мёрск., ЛА, 1), таніня́ ’тонкасць, танклявасць’ (Варл., Барад.). Параўн. укр. тонина́ ’тс’. Дублетныя адпрыметнікавыя ўтварэнні ад тонкі (гл.) як вынік канкурэнцыі блізкіх па семантыцы суф. ‑ін‑а і ‑ін‑я, проціпастаўленых на частцы моўнай тэрыторыі; апошні мае пераважна паўночную арыентацыю, што, паводле Сцяцко (Афікс. наз., 138), звязана з націскам на аснове, параўн. танкі́ ’тонкі’ (вільн., паст., мядз., Сл. ПЗБ). Станкевіч (Язык, 634) беспадстаўна меркаваў, што мае месца семантычная дыферэнцыяцыя таніна (ад танны, гл.) і таніня (ад тонкі, гл.). Пра пашырэнне суф. ‑ін‑я ў літаратурнай мове гл. Пацюпа ў Станкевіч, Язык, 1169–1170.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́рзаць ’торгаць, тузаць (пра боль)’ (ТС), ту́рзаць ’тс’, ты́рзаць ’тс’, торзуну́ты ’тузануць, таргануць’ (пін., Сл. Брэс.; стол., Нар. лекс.). Укр. дыял. то́рза́ти, то́рсати ’трэсці, рухаць, штурхаць, тузаць, торгаць’. Карэннае ‑о‑ пад уплывам лексемы торгаць1 (гл.). У іншых славянскіх мовах te‑ < прасл. *tьrzati, у якім *‑z‑ развілася ў выніку 3‑й палаталізацыі (Сной у Бязлай, 4, 242; Сной₂, 790): рус. терза́ть ’раздзіраць’, ’мучыць’, укр. терза́ти ’тс’, ст.-слав. трьсати ’тузаць, ірваць, раздзіраць’, ц.-слав. трѣзати ’тс’, харв. tȑizati, серб. тр̏зати ’рваць, вырываць, тузаць’, ’кляваць’. Да і.-е. *ter‑g̑(h)‑ (Покарны, 1073; Міклашыч, 354; ЕСУМ, 5, 604). Генетычна блізкае да торгаць1, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)