Скапэ́рдзіцца ‘памерці, прапасці’ (Касп.), скапы́рдзіцца ‘тс’ (Бяльк., Юрч. Вытв., Сцяшк. Сл.), скапу́рсціцца ‘тс’ (Пан. дыс.). Няясна. Гарачава (Этимология–1985, 63) далучае сюды рус. краснаяр. закопу́рдиться ‘памерці’ і канстатуе экспрэсіўны характар устаўнога ‑д‑. У такім выпадку да папярэдняга слова (гл.). Лабко (Бел.-польск. ізал., 69) звязвае з польск. kopyrtnąć ‘памерці, выцягнуць ногі’ з развіццём семантыкі ‘перавярнуць (-цца)’ → ‘памерці’ (аб семантыцы падрабязна гл. Толстой, Язык и народная культура, М., 1995, 213–222). Здагадка, выказаная Гарачавай (там жа), пра першапачатковае значэнне *‘сковырнуться’ і сувязь з асновай *kopor‑/kopyr‑ застаецца недастаткова аргументаванай. Семантычна беларускія словы, відаць, скантамінаваны з скапуціцца, скапыціцца, скапуціцца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)