палажы́ць сов.

1. в разн. знач. положи́ть;

п. кні́гу ў партфе́ль — положи́ть кни́гу в портфе́ль;

п. гро́шы на кні́жку — положи́ть де́ньги на кни́жку;

п. дзіця́ ў бальні́цу — положи́ть ребёнка в больни́цу;

2. настла́ть;

п. падло́гу — настла́ть пол;

3. уложи́ть;

п. дзіця́ спаць — уложи́ть ребёнка спать;

4. (положить ударом) уложи́ть, свали́ть;

п. жыццё — положи́ть жизнь;

п. сі́лы (пра́цу) — положи́ть си́лы (труд);

п. пача́так (кане́ц) — (чаму) положи́ть нача́ло (коне́ц) (чему);

п. на (абе́дзве) лапа́ткі — положи́ть на (о́бе) лопа́тки;

як бог на душу́ пало́жыць — как бог на́ душу поло́жит;

вы́мі ды палажы́ — вынь да поло́жь;

п. зу́бы на палі́цу — положи́ть зу́бы на по́лку;

п. (сабе́) у кішэ́нь — положи́ть (себе́) в карма́н;

разжава́ць і ў рот п. — разжева́ть и в рот положи́ть;

п. пад сукно́ — положи́ть под сукно́;

п. у труну́ — свести́ в гроб (моги́лу);

палажы́ўшы руку́ на сэ́рца — положа́ ру́ку на́ сердце

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Малы́, малэ́й ’невялікі’, ’нязначны па колькасці’, ’меншы, чым патрэбна’, ’кароткі’, ’слабы’, ’неістотны, нязначны’, ’малалетні’ (ТСБМ, Яруш., Шат., Бяльк., Растарг., Сл. ПЗБ, ТС; драг., КЭС), Малы Воз ’Малая Мядзведзіца’ (паст., Сл. ПЗБ), малоедзіця’ (Нас., Шат.). Ст.-бел. малъ, малый ’невялікі, дробны, невысокі’, ’малады, малалетні’, ’кароткачасовы’, ’малапрацяглы’, ’колькасна нязначны, небагаты’, ’нікуды не варты, нязначны’, ’ледзь прыкметы, слабы’. Укр. мали́й, рус. ма́лый, мало́й, польск. mały, палаб. molĕ, н.- і в.-луж. małki, в.-луж. mały, чэш., славац. malý, славен. mȃli, mál, серб.-харв. ма̏о, макед. мал, балг. малък, ст.-слав. малъ. Прасл. malъ ’малы, невялікі’. Самымі блізкімі і.-е. паралелямі з’яўляюцца ст.-в.-ням. small, ням. schmall ’вузкі’, ’тонкі’, ’бедны’, smalaz vihu ’дробная скаціна’, гоц. smals ’малы, нязначны’, ст.-грэч. μῆλον ’дробная скаціна, авечкі’, ірл. míl ’жывёла’, лац. malus ’дурны, благі’ (з ’малы, недастатковы’), а таксама франц. māla ’карова’, гал. maal ’цялушка’, ст.-ісл. smale ’дробная скаціна’, — і.-е. *(s)mōl‑/*(s)mēl ’дробная скаціна’ (Бернекер, 2, 13; Голуб-Копечны, 215; Брукнер, 320; Махэк₂, 349; Фасмер, 2, 564; Бязлай, 2, 163–164). Скок (2, 375) дапускае гукаперайманне як крыніцу разглядаемай лексемы. Мартынаў (Балто-слав.-итал. изогл., 30) мяркуе аб пранікненні іт. malos у зах.-балт. арэал.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скронь ‘бакавая частка чэрапа ад вуха да лобнай косці’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Сцяшк., ТС), скронь, скро́на ‘тс’ (паст., астр., шчуч., смарг., шальч., Сл. ПЗБ), скронь ‘вейка’ (Нас.), ‘калена’: пасадзі дзіця на скроні (Мат. Маг.). Паводле фанетыкі (склад ‑ро‑), запазычанне з польск. skroń ‘скронь’ (Цвяткоў, Запіскі, 2, 1, 60). Параўн. укр. скро́ня ‘тс’, рус. скоро́нь ‘тс’, дыял. скорынья́ ‘сківіца’, рус.-ц.-слав., серб.-ц.-слав. скрания ‘скронь’, каш. skrńå ‘скронь, шчака’, чэш. skráň ‘тс’, славац. skráň, škraňa ‘выпукласць на шчацэ, ягадка’, в.-луж. skroń, н.-луж. skŕono ‘скронь, ягадка’, славен. skrȃnj, skrenja ‘падбародак, ягадка, сківіца’. Прасл. *skornь. Усе версіі не вельмі надзейныя. Параўноўвалі з ст.-ісл. hvarmr ‘павека’ і, далей, з лац. parma ‘кароткі круглы шчыт’. Паралель у грэч. κρανίον ‘чэрап’ (Мацэнаўэр, LF, 20, 20 і наст.; Брукнер, 496) адвяргаецца Фасмерам (3, 653) па фанетычных прычынах. Махэк₂ (548) набліжае да прасл. *černъ ‘карэнны зуб’. Аднак не выключае праславянскае паходжанне і ўзвядзенне да *skrena на падставе н.-луж. škrjeny мн. л., дыял. škrjena ‘верхняя сківіца’ (Шустар-Шэўц, 1296), што дазваляе трактаваць беларускія і ўкраінскае словы як рэфлексы старога *skronь (Сной у Бязлай, 3, 248). Магілёўскае скронь ‘калена’ або памылковы запіс, або змена значэння ў выніку дээтымалагізацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гарну́цца несов.

1. прижима́ться; ласка́ться; льну́ть;

дзіця́ го́рнецца да ма́ці — ребёнок прижима́ется (льнёт, ласка́ется) к ма́тери;

2. перен. (да чаго) быть скло́нным (к чему), увлека́ться (чем);

ён не ве́льмі ~ну́ўся да му́зыкі — он не о́чень увлека́лся му́зыкой;

3. перен. (искать сближения) влечь, привлека́ть;

ён го́рнецца да гэ́тай дзяўчы́ны — его́ влечёт к э́той де́вушке;

свой да свайго́ го́рнецца — своего́ к своему́ влечёт;

4. страд. выгреба́ться; сгреба́ться; см. гарну́ць 1, 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

це́шыцца несов.

1. (кім, чым і без дап.) забавля́ться, развлека́ться; наслажда́ться, те́шиться;

ц. жыццём — наслажда́ться жи́знью;

2. (з каго, чаго) ра́доваться (глядя на кого, что);

ц. з дзяце́й — ра́доваться, гля́дя на дете́й;

3. (чым) утеша́ться, те́шиться, успока́ивать себя́;

ц. ду́мкай — утеша́ться (те́шиться, успока́ивать себя́) мы́слью;

4. (выражать чувство любви друг к другу) милова́ться;

чым бы дзіця́ ні це́шылася, абы́ не пла́калапогов. чем бы дитя́ ни те́шилось, лишь бы не пла́кало

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хадзі́ць, хаджу́, хо́дзіш, хо́дзіць; незак.

1. Мець здольнасць, магчымасць рухацца, перамяшчацца, ступаючы нагамі (пра чалавека, жывёл).

Дзіця рана пачало х.

2. Тое, што і ісці (у 1 знач.), аднак рух паўтараецца ў розны час, у розных напрамках.

Х. па садзе.

3. Тое, што і ісці (у 2 знач.), аднак рух паўтараецца ў розны час, у розных напрамках.

Аўтобус да горада ходзіць два разы ў дзень.

4. Тое, што і ісці (у 3 знач.), аднак рух паўтараецца ў розны час, у розных напрамках.

Х. па вёсках.

Х. у ягады.

Х. у школу.

5. Тое, што і ісці (у 10 знач.), аднак рух паўтараецца працяглы час.

Гадзіннік добра х.

6. Рабіць ход фігурай, картай і пад.

Х. каралём.

7. перан. Распаўсюджвацца, станавіцца вядомым.

Ходзяць чуткі па свеце.

8. Перамяшчацца, рухацца патокам, масай і пад.

Ходзяць хмары, а дажджу няма.

9. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Перадавацца, пераходзіць ад аднаго да другога.

Кніжка хадзіла па ўсім інстытуце.

Ходзіць грып.

10. Рухацца ўзад і ўперад або ўверх і ўніз, з боку ў бок.

Падлога ходзіць пад нагамі.

11. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Падымацца і апускацца пры глыбокім дыханні, напружанні і пад.

Так сапе, аж грудзі ходзяць.

12. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Брадзіць, укісаючы.

Цеста ходзіць.

13. за чым. Выконваць якую-н. работу пры дапамозе пэўнай прылады (разм.).

Х. за плугам.

14. за кім. Клапаціцца аб кім-, чым-н., даглядаць каго-, што-н.

Х. за хворым.

Х. за скацінай.

15. Апранацца ў што-н., насіць што-н., мець пэўны знешні выгляд.

Х. у ботах.

Х. без шапкі.

16. Быць у якім-н. званні, выконваць якія-н. абавязкі (разм.).

17. Быць цяжарнай (пра жанчыну; разм.).

Х. другім дзіцем.

18. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра коней, валоў і пад.: выкарыстоўвацца тым ці іншым чынам.

Х. у плузе.

Х. пад сядлом.

19. Адпраўляць натуральную патрэбу (разм.).

Дзіця ходзіць на гаршчок.

20. заг. хадзі(це). Запрашэнне ісці куды-н. (разм.).

Хадзі сюды.

На галаве хадзіць (разм., неадабр.) — дурэць, сваволіць.

|| зак. схадзі́ць, схаджу́, схо́дзіш, схо́дзіць (да 4 і 19 знач.).

|| наз. ход, -у, М хо́дзе (да 5 і 6 знач.), хаджэ́нне, -я, н. (да 2, 4, 9 і 13 знач.) і хадзьба́, -ы́, ж. (да 1 і 2 знач.).

Ход поршня помпы.

Хаджэнне па справах.

Увесь дзень у хадзьбе.

Спартыўная хадзьба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кла́сці, кладу́, кладзе́ш, кладзе́; кладзём, кладзяце́, кладу́ць; клаў, кла́ла; кладзі́; незак.

1. каго-што. Надаваць ляжачае становішча каму-, чаму-н. або змяшчаць куды-н. у такім становішчы.

К. дзіця ў калыску.

2. Змяшчаць, засоўваць куды-н.

К. рэчы ў чамадан.

3. Адпраўляць на лячэнне, змяшчаць (у клініку, шпіталь і пад.).

К. хворага ў бальніцу.

4. што. Накладваць, наносіць на паверхню чаго-н.

К. фарбу на сцены.

К. павязку на рану.

5. што. Накладваць (страву, корм); дадаваць унутр чаго-н.

К. кашу ў талеркі.

К. прыправу ў страву.

6. што. Рабіць адбітак на чым-н.

К. штамп.

7. што. Узводзіць, будаваць.

К. сцены з цэглы.

8. што. Рабіць, пракладваць, укладваць.

К. падлогу.

К. мост.

9. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Адкладваць (яйцы) для захавання патомства (пра насякомых).

К. лічынкі.

10. перан., што. Аддаваць, траціць.

К. сілы на будаванне хаты.

Класці галаву (жыццё) за каго-што — паміраць, аддаваць жыццё за каго-, што-н.; ахвяроўваць сабой.

|| зак. пакла́сці, -кладу́, -кладзе́ш, -кладзе́; -кладзём, -кладзяце́, -кладу́ць; -кла́ў, -ла́ла; -кладзі́, палажы́ць, -лажу́, -ло́жыш, -ло́жыць; -ло́жаны і скла́сці, складу́, складзе́ш, складзе́; складзём, складзяце́, складу́ць; склаў, -ла́ла, складзі́; скла́дзены (да 7 знач.).

|| наз. кла́дка, -і, ДМ -дцы, ж. (да 7 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зве́сці, звяду́, звядзе́ш, звядзе́; звядзём, зведзяце́, звяду́ць; звёў, звяла́, -ло́; звядзі́; зве́дзены; зак.

1. каго (што). Ведучы, спусціць зверху ўніз.

З. дзіця з лесвіцы.

2. каго-што. Перавесці, адвесці на другое месца, убок.

З. карову з дарогі.

З. сур’ёзную размову на жарт (перан.).

3. што. Знішчыць, перавесці; зрасходаваць (звычайна без карысці).

З. тараканаў.

З. многа лесу (высечы).

4. што. Наблізіць адно да другога, ссунуць, злучыць.

З. бровы.

5. каго (што). Сабраць у адно месца, дапамагчы або прымусіць сустрэцца ці сысціся з кім-н.

З. дзяцей у зал. З. знаёмых.

6. каго-што ў што. Злучыць у якое-н. новае цэлае.

З. даныя ў табліцу.

7. каго (што). Нацкаваўшы аднаго на другога, прымусіць пабіцца, пакусацца.

З. сабак.

З. спрачальнікаў (перан.).

8. што да чаго або на што. Давесці да чаго-н. нязначнага, малога, нескладанага.

З. выдаткі да мінімуму.

9. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каго-што. Сагнуць, сцягнуць, скурчыць.

Сутарга звяла нагу.

Звесці са свету — загубіць, знішчыць.

Звесці ў рожкі (разм.) — пасварыць каго-н. з кім-н.; стукнуць ілбамі.

|| незак. зво́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

|| наз. звядзе́нне, -я, н. (да 1, 2, 4—9 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

счёт м.

1. (действие) лічэ́нне, -ння ср.; лік, род. лі́ку м.; (подсчёт) падлі́к, -ку м.;

вести́ счёт деньга́м лічы́ць гро́шы;

ребёнок зна́ет счёт до ста дзіця́ ве́дае лічэ́нне да ста (дзіця́ ўме́е лічы́ць да ста);

2. бухг. раху́нак, -нку м.;

лицево́й счёт асабо́вы раху́нак;

теку́щий счёт бягу́чы раху́нак;

откры́ть счёт адкры́ць раху́нак;

3. (средства) кошт, род. ко́шту м.;

содержа́ть на свой счёт утры́мліваць на свой кошт;

4. спорт. лік, род. лі́ку м.;

счёт очко́в лік ачко́ў;

в два счёта як ба́чыш, у адзі́н мо́мант;

без счёту бе́зліч, без лі́ку;

сбро́сить со счето́в скі́нуць з раху́нку (разлі́ку), не браць пад ува́гу;

в коне́чном счёте у канчатко́вым вы́ніку;

свести́ счёты зве́сці разлі́кі (раху́нкі), расквіта́цца, паквіта́цца;

в счёт у лік;

за счёт за кошт;

ли́чные счёты асабі́стыя раху́нкі;

на свой счёт на свой (кошт) раху́нак;

быть на хоро́шем счету́ мець до́брую рэпута́цыю;

терять счёт губля́ць лік;

что за счёты ці ва́рта лічы́цца;

сби́ться со счёту збі́цца з ліку.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

палі́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

1. Грамадская дзейнасць, барацьба, у якой адлюстроўваюцца карэнныя інтарэсы класаў і іхнія ўзаемаадносіны; дзейнасць дзяржавы ў галіне ўнутранага жыцця і міжнародных адносін. Знешняя палітыка. Унутраная палітыка. Міжнародная палітыка. □ — Правільная палітыка нашай камуністычнай партыі, — гаварыў Кастусь, — палітыка ўсямернага развіцця індустрыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі — апраўдала сябе выдатна. Брыль. // Агульны напрамак дзейнасці дзяржавы, якога‑н. класа, партыі. Агрэсіўная палітыка. Палітыка мірнага суіснавання. Палітыка нейтралітэту. // Напрамак дзейнасці дзяржавы, палітычнай партыі ў той ці іншай галіне ў пэўны перыяд. Новая эканамічная палітыка. Нацыянальная палітыка. // Падзеі і пытанні ўнутранага і міжнароднага грамадскага жыцця. Максіму хацелася таксама сказаць што-небудзь аб палітыцы, але ён дні тры ўжо не чытаў газет і таму баяўся сказаць неўпапад. Шамякін.

2. Разм. Характар паводзін, які вызначае адносіны да каго‑, чаго‑н. — Ты пасаромелася б людзей, кабета. На роднае дзіця з ражном перці... Ды бога пабаялася б.. — Усё гэта хітрыкі дзеда, і маці добра разумее яго палітыку. Але што ты з гэтым дзедам зробіш. Лынькоў.

3. Разм. Удзел у рэвалюцыйным руху, у рэвалюцыйнай рабоце. Цяпер.. [Параска] жыла без мужа: яго засудзілі паны на восем год за палітыку. Дамашэвіч.

[Грэч. politikē.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)