Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
дзіця́ідзіцё, дзіця́ці, Т дзіцём і дзіцем, мн. дзе́ці, дзяце́й, н.
1. Малы хлопчык або дзяўчынка.
Дзеці дашкольнага ўзросту.
Д. не заплача — матка не здагадаецца (прыказка). Яшчэ зусім д.
2.перан., чаго. Пра чалавека, які набыў яркія рысы свайго асяроддзя і часу.
Д. свайго веку.
Д. вуліцы.
Д. прыроды.
|| ласк.дзіця́тка, -а, мн. -кі, -так, н. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзіця́н.
1. (малое) Kind n -(e)s, -er; Säugling m -(e)s, -e; Brústkind n (немаўля); Júnge (sub) n -n, -n (у жывёл);
2.перан.:
дзіця́ прыро́ды Natúrmensch m -en, -en;
◊
чым бы дзіця́ ні це́шылася, абы́ не пла́кала jédem Tíerchen sein Pläsíerchen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
дзіця́идзіцё (род. дзіця́ці, тв. дзі́цем и дзіцём) ср., прям., перен. ребёнок м., дитя́; младе́нец м.;
○ грудно́е дз. — грудно́й ребёнок;
◊ го́ркае дз. — ещё ребёнок;
у сямі́ ня́нек дз. без но́са — посл. у семи́ ня́нек дитя́ без гла́за;
чым бы дз. ні це́шылася, абы́ не пла́кала — погов. чем бы дитя́ ни те́шилось, лишь бы не пла́кало;
дз. не пла́ча, ма́ці не дагада́ецца — погов. дитя́ не пла́чет, мать не догада́ется
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дзіця́ідзіцё, дзіцяці, ДМ дзіцяці, Т дзіцем і дзіцём, н.; мн. дзеці, дзяцей.
1. Малалетні хлопчык або дзяўчынка (ад нараджэння да падлеткавага ўзросту). Выхоўваць дзяцей. Дзеці дашкольнага ўзросту. □ Між вялікіх лазяць дзеці, Так, як мышы між снапоў.Крапіва.Дзіця не заплача — матка не здагадаецца.Прыказка.Дзе многа нянек, там дзіця без носа.Прыказка.// Пра наіўнага, нявопытнага чалавека. — [Паўлік] папаўся ў лапы агіднага чалавека. Ён жа яшчэ дзіця тады быў.Чорны.
2. Сын або дачка (незалежна ад узросту). Матчына сэрца гатова ўсім ахвяраваць дзеля любага дзіцяці свайго.Бядуля.Як сыдземся ўсе на свята — Васьмёра дзяцей дарослых — Становіцца цеснай хата Ад падарункаў розных.Гілевіч.// Дзіцяня ў жывёл, птушак. Жалобна ціўкала нейкая маленькая птушка, мабыць шукала сваіх сябровак ці дзяцей.Шамякін.І сава хваліць сваё дзіця.Прымаўка.
3.чаго. Пра чалавека, які засвоіў характэрныя рысы свайго асяроддзя, эпохі і пад. Дзіця свайго часу. □ Гэтыя дзеці вады хоць і жывуць морам, але рыбакамі назваць іх нельга.Маўр.Мы дзеці рэвалюцыі, Кастрычніка сыны!Дудар.
•••
Горкае (зялёнае) дзіця — пра наіўнага, нявопытнага маладога чалавека.
Не дзяцей хрысціцькамузкімгл. хрысціць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Дзіця́ ’дзіця’ (мн. л. дзе́ці). Рус.дитя́ (де́ти), укр.дитя́ (ді́ти), польск.dziecię, чэш.dítě (děti), балг.дете́ і г. д. Прасл.*dětę ’дзіця’, *děti ’дзеці’. Паводле Трубачова (Эт. сл., 5, 13), *dětę звязана з *dojiti ў значэнні ’ссаць, смактаць’ (гл. там жа крытычны агляд іншых версій). Фасмер, 1, 516; Бернекер, 1, 196; Траўтман, 51.
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Грудное дзіця 4/33—34, 209
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
НОВАНАРО́ДЖАНАЕ ДЗІЦЯ́,
дзіця з моманту нараджэння і да канца першага месяца жыцця. Бывае даношанае (цяжарнасць 38—41 тыдзень), неданошанае дзіця, пераношанае (цяжарнасць больш за 41 тыдзень). Пасля нараджэння Н.д. прыстасоўваецца да ўмоў навакольнага асяроддзя. Адбываецца ўдасканальванне органаў і сістэм арганізма, асабліва сардэчна-сасудзістай сістэмы, сістэмы імунітэту. Н.д. мае масу цела ў сярэднім 3000—4000 г, даўж. 50—52 см. Даўж. галавы Н.д. складае чвэрць цела, акружнасць чэрапа — 34—36 см (на 1—2 см больш за акружнасць грудной клеткі) Да 3-га дня адпадае кукса пупавіны. У першыя 3—4 дні ў Н.д. адбываецца «фізіялагічная» страта масы цела (да 10%), з 6—7-га дня маса пачынае прыбываць (за 1-ы тыдзень павялічваецца на 600—700 г). Пераношанае Н.д. мае прыкметы трафічных парушэнняў (напр., шчыльныя косці чэрапа з закрытымі швамі і малымі цемечкамі), больш схільнае да захворванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕДАНО́ШАНАЕ ДЗІЦЯ́,
дзіця, што нарадзілася заўчасна (22—38 тыдняў цяжарнасці).
У Н.д. тонкая, у складкі скура, на твары маршчыністая, слаба развітыя пазногці, мяккія вушныя ракавіны (усяго больш за 50 прыкмет). Мае фізіял. асаблівасці — аслабленае дыханне. вяласць, санлівасць, зніжаны імунітэт, тэрмалабільнасць і інш., у выніку — схільнасць да захворванняў. У першыя гады жыцця можа адставаць у фіз. і псіх. развіцці ў залежнасці ад ступені неданошанасці. Вылучаюць групу глыбока Н.д. (500—1000), сярод якіх асабліва высокія паказчыкі захваральнасці і смяротнасці. Выходжванне Н.д. ажыццяўляецца ў мед. апаратах (кувезах) у спец. установах. Мерапрыемствы па прафілактыцы праводзяцца ў дародавы перыяд (антэнатальная ахова плода). Гл. таксама Невыношванне цяжарнасці.