Жарлі́вы ’абжорлівы’ (міёр., Нар. сл., 112). Польск. żarliwy ’палкі’, чэш. zárlivý, славац. žiarlivý, в.-луж. žarliwy ’раўнівы’. У бел. суадносіцца з жэрці, у той час як зах.-слав. формы суадносныя з жар. Нельга выключыць, што ў бел. запазычанае з больш шырокім значэннем ’палкі’ спецыялізавалася ў сэнсе ’палкі да ежы’, аднак магчыма і ўтварэнне на ўласнай глебе з прыметнікавым суфіксам ‑лів‑ або ‑ів‑ (ад жарля́ць ’жэрці’; гл. жарло́ 1).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жару́шнік ’расліна Rorippa Scop’ (Кіс., 112). Рус. жеру́шник ’тс’. Параўн. рус., укр. жеру́ха, укр. жерлуха, рус. жерлюха ’расліна Nasturtium R. Br. або Lepidium sativum’, польск. żerucha ’Nasturtium’, чэш. řeřicha, ст.-чэш. žeřucha ’Lepidium; Nasturtium’, славац. žerucha ’Lepidium’. Паводле Махэка, чэш. слова ад кораня жэр‑ці (гл.) у сэнсе ’паліць, мець востры смак’. Даль (1, 536), відаць, дапускаў метатэзу жеруха — рѣжуха. Гэтыя версіі могуць быць дастасаваны і да жару́шнік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Капава́ць 1 ’цяміць, кумекаць’ (стаўбц., Нар. сл.; смарг. Сцяш. Сл.; зэльв. Жыв. сл.), капавіты ’разумны, кемлівы’ (Сцяшк.). Паводле геаграфічнага пашырэння — паланізм (< kapować ’тс’, ’падглядваць, віжаваць, сачыць’, якое узыходзіць да лац. caput ’галава’).
Капава́ць 2 ’складаць у копы’ (браг., Мат. Гом.), капнаваць, напіць ’тс’ (там жа). Да напаі. Сюды ж і капавішча ’месца, дзе ставяць капу сена’ (слаўг., Яшк.).
Капава́ць 3 ’мець або пражыць 60 год’ (смарг. Сл. паўн.-зах.). Да капах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Сара, сора́ ’зачэпы на дне ракі’ (ТС). Параўн. рус. на Волзе сор ’усялякая перашкода (камяні, кусты) для цягі судна лінай’, якое Даль (4, 276) дае ў гняздзе сор ’смецце’, а таксама тэрміналагічнае ж. р. сора́ ’пячное і іншае смецце, якое апрацоўваецца для здабычы часціц серабра і золата, якія туды трапілі’. Змяненне рода можа быць абумоўлена прафесійным словаўжываннем. Няпэўна; генетычная тоеснасць або запазычанне рус. сор, сора? Тады няяснымі застаюцца шляхі запазычання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скаўга́ніць ‘абгаварыць каго-небудзь’ (слонім., Жыв. сл.), ‘неахайна зрабіць што-небудзь’: каўган як зробіць ні так, ні сяк, дык кажуць скаўганіў (зэльв., Сл. ПЗБ). Ад каўга́ніць ‘рабіць кепска, абы-як’ (карэліц., там жа) або ко́ўган, *каўга́н ‘галава; аб круглай вялікай галаве’, гл. калган 2. У рус. гаворках, апрача асноўнага значэння ‘гладыш’, ‘посуд рознай формы’, азначае яшчэ ‘тоўсты абрубак дрэва’, ‘цурбан’, адкуль па распаўсюджанай мадэлі ‘дурань, няўмека’. Гл. таксама каўган.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скудзе́льніца ‘пралля, якая са сваёй работай прыходзіць да сябровак’ (стаўб., карэліц., Жыв. сл.), ‘папрадуха’ (навагр., дзярж., Нар. сл.). Да кудзе́льны < кудзеля (гл.) з суф. ‑іц(а); укр. куде́льна хижа ‘памяшканне, дзе бываюць вячоркі, дзе прадуць кудзелю’. Скудзе́льство ‘вячоркі’ (Сл. рэг. лекс.), мяркуючы па суфіксацыі (‑ств‑), можа быць паланізмам. Параўн. кудзельніцы ‘тс’, гл. Пачатковае с‑, відаць, ад першаснага с кудзеляй (ісці) або ў выніку збліжэння са старым скудзе́ль ‘гаршчок’ (ТСБМ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Слуп ‘бервяно або тоўсты брус, умацаваны вертыкальна, стаўма’ (ТСБМ, Нас., Шат., Байк., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ), памянш. слупо́к (ТСБМ, Сл. ПЗБ), слу́пак (Сл. ПЗБ); слупо́к ‘грубка’ (Сцяшк.), слупе́ц ‘папярочная планка ў граблях, у якую набіваюць зубы’ (Шатал., ЛА, 4). З польск. słup, słupek ‘тс’ (Карскі 1, 356; Цвяткоў, Запіскі 2, 1, 59; Кюнэ, Poln., 98), якое да прасл. *stъlpъ (гл. стоўп), параўн. кантамінаваную форму стлуп (стлупъ) ‘тс’ (Шымк. Собр.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сну́лля ‘станок або прыстасаванне, пры дапамозе якога снуюць кросны’ (Касп., Жд. 2; віл., Сл. ПЗБ), ‘губіца, мера палатна ўдаўжыню (4–5 метраў)’ (Жд. 1), сну́лька, сну́льня ‘снулля (прыстасаванне)’ (Сл. ПЗБ). Дэрываты з суф. ‑л(я), ‑лл(я) ад снуць (гл.); аб суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 53–54. Не выключана, што снулля з’яўляецца вынікам пераўтварэння дыял. сноўля ‘снавадла’ (віл., Сл. ПЗБ): снуўля — снулля. Сюды ж сну́йка ‘тс’ (Варл., Сцяшк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сто́іць ‘каштаваць, быць вартым’ (Бяльк., ТС), ‘магчы’ (Ян.), сто́іты ‘каштаваць’ (Сл. Брэс.). Укр. дыял. сто́їти ‘тс’, рус. сто́ить, старое польск. stać ‘тс’, чэш. státi, славац. stať, серб.-харв. ста̏ти, ста̏јати, сто́јати, славен. státi ‘тс’. Семантычная інавацыя на базе прасл. *stati, *stojati, магчыма, праз стадыю ‘стаць кагосьці на што-небудзь, змагчы’ > ‘быць вартым, каштаваць’. Параўн. ЕСУМ, 5, 425; Фасмер, 3, 769–770 (мяркуе пра запазычанне з чэшскай або польскай).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Труці́ць ‘знішчаць атрутай, рабіць шкоду атрутнымі рэчывамі’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Ласт., Касп., Байк. і Некр., Гарэц., Яруш., ТС, Варл., Сл. ПЗБ), труці́цса, тру́ціцса ‘турбавацца, мучыцца, непакоіцца’ (Кліх), ст.-бел. трутити перан. ‘пазбаўляць радасці, рабіць непрыемным’ (ГСБМ). Парны па трыванні дзеяслоў да атруціць (гл.), параўн. чэш. мар. otrutit ‘атруціць’. Узнік у выніку кантамінацыі *truti і *traviti пры ад’ідэацыі ст.-польск. truciźnik, truciciel(ka) або непасрэдна ад труць 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)