Мачаўнік ’цыкорыя звычайная, Cichorium inthybus L.’ (Бел. Зельн.; брэсц., Кіс.). Да мачыць > (вы)‑ма́чваць ’рабіць настой з зялёнага лісця’. Магчыма таксама, што гэта семантычны перанос з мячэўнік (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Машка, ст.-бел. машкара ’маска’ запазычана са ст.-польск. maszkara (Кюнэ, 77; Булыка, Лекс. запазыч., 119), якое з італ. maschera < араб. mashara ’тс’ (Брукнер, 324; Бернекер, 2, 23).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Медыя́тар ’пасрэднік у адносінах, пагадненнях’ (ТСБМ), ст.-бел. медиаторъ, медыяторъ ’пасрэднік, арбітр’ (XVII ст.) запазычаны са ст.-польск. medyjator, якое з лац. mediātor ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 44).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мляча́рня ’малочны завод’, ’пункт прыёму малака’, ’малочная’ (Яруш., Бяльк., Сцяшк., Сл.; шальч., Сл. ПЗБ). З польск. mleczarnia ’тс’ (Арашонкава, Бел.-польск. ізал., 10; Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 3, 72).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Мырня́к ’вялікі гліняны гаршчок, у якім варылі ежу’ (палес., малар., Сл. Брэс.; З нар. сл.). Да мера, мераць (гл.). Параўн. ст.-бел. мерникъ (Магілёўскія акты, Скурат, Меры, 87).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Мя́ртвы, мяртвы ’мёртвы’ (Шат., Растарг.; чэрв., Сл. ПЗБ), ’абамлелы’ (мядз., паст., лях., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), мАртвых вялікдзень ’радаўніца’ (Шат.). З польск. martwy ’мёртвы’ пры ад’ідэацыі бел. мёртвы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лаці́на ’лацінская мова’ (Нас.), ст.-бел. латина, латына ’тс’, ’каталіцызм’ (XV ст.), запазычана са ст.-польск. łacina, якое з лац. latina (Кюнэ, Poln., 73; Булыка, Лекс. запазыч., 187).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лянця́й, лінця́іна ’гультай’ (Нас., міёр., Нар. словатв.). Рус.-бел. ізалекса, утвораная ад лень 1 (гл.) пры дапамозе суфікса ‑тай (Сабалеўскі, РФВ, 64, 140; 66, 398), як гультай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Та́лер 1 ’старажытная нямецкая манета’ (ТСБМ), ’манета ў 90 кап. серабром, што ўжываецца ў Літве’ (Нас.), ’манета’ (Касп., Бяльк.), та́лер, та́ляр ’тс’ (Сл. ПЗБ), та́ляр ’тс’ (Кольб.): try talàry (Федар. 6). Ст.-бел. талеръ, таляръ ’сярэбраная манета; вагавая адзінка для вырабаў са срэбра, што адпавядае масе талера’ (Ст.-бел. лексікон) згадваецца ў пісьмовых дакументах з 1555 г. і запазычана са ст.-польск. taler, talar ’тс’ (Булыка, Запазыч., 316), куды трапіла з ням. Táler ’старажытная нямецкая срэбная манета’, вынік скарачэння першаснага Joachimstaler ’тс’ ад Joachimstal — горада ў Чэхіі, дзе здабывалі срэбра і ўпершыню вырабілі гэту манету (ЕСУМ, 5, 510; Голуб-Ліер, 484; Брукнер, 564).
Та́лер 2 ’вялікая, ёмістая талерка’ (капыл., Жыв. сл.). Ст.-бел. талеръ, тарелъ (Ст.-бел. лексікон), талеръ, таліръ, тарель ’талерка’ (фіксуецца з 1506 г., Булыка, Лекс. запазыч., 102) запазычанне са ст.-польск. talerz ’тс’, якое трапіла ў польскую са ст.-в.-ням. talier, што з іт. tagliere ’дошка для рэзання мяса’. Параўн. пазнейшае запазычанне та́леж (іван., Жыв. сл.; Сл. Брэс.). Магчыма, другаснае ўтварэнне ад талерка (гл.), успрынятага як памяншальнае па тыпу буталь і бутэлька, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Ка́дзіца, ка́дыца ’калодка ў коле ад воза’ (пін., Нар. лекс.). Рус. ярасл. (з інш. суфіксацыяй) кадка ’патоўшчаны канец цапільна, у якім замацоўваецца раменьчык’, ’драўлянае цапільна, у якім замацоўваецца раменьчык’, ’драўлянае цапільна з патоўшчаным верхнім канцом’, ’біла ў цэпа’, кадочка ’тс’ і ’адтуліна ў патоўшчаным канцы цапільна, у якім замацоўваецца раменьчык’, ’біла цэпа’, кадулька, кадушка і да т. п. Іншыя вытворныя (на ўласна бел. тэрыторыі) ад *kadь таксама з пераносным значэннем: кадка ’тупы канец яйка’ (Нас.), зах.-бран. кадка ’дно бутэлькі’. Адсутнасць фармальных і семантычных аналагаў вымушае кваліфікаваць пін. кадыца як вузкарэгіянальнае ўтварэнне: адсутнасць на палескай і наогул на большай частцы бел. тэрыторыі формы кадзіца не дазваляе ўключыць бел. слова (Трубачоў, Эт. сл., 9, 109) у артыкул *kadica (вытворнае ад *kadь памянш. суфіксам ‑ica). Зафіксаванае Цыхуном (З нар. сл., 191) на той жа тэрыторыі кадушка ’кадаўб’ і ’маленькая цыліндрычная каробачка, зробленая з бярозавай ці вішневай кары з накрыўкай’ сведчыць аб наяўнасці іншай магчымай словаўтваральнай асновы (фармальна супадаючай з кадзь). Звяртае на сябе ўвагу ўкр. дыял. колодиця ’калодка ў коле ад воза’, палес. колодиця ’тс’, якое і словаўтваральна і тыпалагічна адпавядае бел. слову.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)