Прыпра́віць ’пакласці прыправу; дадаць што-небудзь; прыладзіць, прымацаваць’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр.), ’прыгатаваць’ (шальч., Сл. ПЗБ), прыпра́ўка ’прыробка; прыладжванне, прымацоўванне’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), ст.-бел. прыправити ’падрыхтаваць, зрабіць’. Рус. приправля́ть, припра́вить ’дадаваць (у ежу)’; ’выконваць разнастайныя работы па гаспадарцы’; ’майстраваць, прыладжваць’, укр. припра́вити ’прымацаваць, прыладзіць’; ’прыправіць’, польск. przyprawić ’прыладзіць, прымацаваць; прыправіць ежу’, чэш. připraviti ’падрыхтаваць; уладкаваць’, славац. pripraviť ’тс’, серб.-харв. припра́вити, славен. pripraviti ’тс’, балг. припра́вям ’дадаваць (у ежу)’. Прыставачны дэрыват ад *praviti, гл. пра́віць1, г. зн. ’падрыхтоўваць як належыць’. Усходнеславянскія і польскія значэнні агульнаславянскага дзеяслова семантычна проціпастаўлены паўднёваславянскім і славацкаму.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыпіна́ць1, незак. тр. да прыпя́ць ’прыхіліць; прымацаваць; зачыніць’ (ТСБМ) < пяць, пну (гл.). Сюды ж прыпіна́нне ’прывязванне’ (Байк. і Некр.), прыпіна́цца ’прыціскацца’ (тамсама). Укр. припи́ночка ’вяроўка, якой прывязваюць жывёлу на пашы’.

Прыпіна́ць2 ’настойваць узяцца за што-небудзь’; ’папракаць, упікаць, рабіць вымовы’ (Нас., Байк. і Некр.; шальч., Сл. ПЗБ), сюды ж назоўнікі прыпіна́нне ’выгаворванне, упіканне’ (Нас., Байк. і Некр.), прыпі́нкі ’папрокі’ (Нас.). Рус. кур. припина́ть ’прыгнятаць, уціскаць’, укр. припина́тися ’чапляцца з чым-небудзь да кагосьці’. Пераноснае значэнне дзеяслова прыпінаць1 (гл. папярэдняе слова); несумненна, паўплывала і семантыка дзеяслова ўпікаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыту́га1 ’жэрдка, лата (у саламянай страсе)’ (чач., Мат. Гом.). Рус. дыял. приту́га ’жэрдка, дубец, вяроўка, якімі прыціскаюць, змацоўваюць салому, чарот на страсе’, укр. приту́жина ’тс’. Да тугі (гл.).

Прыт́уга2 ’смутак, жаль, маркота; змярцвенне’; ’цяжкае становішча; нястача; бяда’ (Нас., Шн., Песні, Кос., Гарэц., Др.-Падб., Касп., Бяльк.; карм., Мат. Гом.; Ян.; калінк., Сл. ПЗБ), пріту́га ’туга; нудны настрой’ (Бяльк.), прыту́жэны ’тужлівы’ (ТС). Параўн. укр. приту́га ’гора, бяда; смутак, туга’, серб.-харв. при̏туга ’бяда, няшчасце’, ст.-слав. приту́жати ’засмучаць, маркоціцца, трывожыць’. Прасл. *pritǫga ’гора, бяда’ (ЕСУМ, 4, 581). Да туга́, тужы́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прэгчы ’смажыць, пячы, прыпякаць’ (ТСБМ, Мік.; талач., Шатал.; ст.-дар., Сл. ПЗБ; бялын., бых., слаўг., ЛА, 4), прэ́хчы, пре́хчы ’тс’ (талач., бярэз., бялын., Сл. ПЗБ; ЛА, 4), прэ́гчы, ’смажыць сала’ (Мат. Гродз.), прэ́гці ’пражыць; пячы сала’, ’смажыць’ (Мат. Гом., Сл. ПЗБ, ЛА, 4), прэгць ’тс’ (Ян.), прэжч, прэч ’прэгчы, пячы, смажыць’ (Пал., Бяльк.), прэ́жыць, спрэ́жыць ’прэгчы (гарох)’ (чэш., чэрв., ЛА, 4); укр. прягти́, рус. пря́гчи. Да пра́жыць (гл.). Пераход а > э пад націскам у выніку “аднаўлення” неарганічнага галоснага, параўн. штаны́штэ́нікі і пад. (гл. Карскі, 1, 104–111).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пуль-пуль-пуль ’падзыўныя словы для курэй, куранят’ (Сл. ПЗБ; мсцісл., З нар. сл.; Янк. 2, ТС), сюды ж памянш.-ласк. пу́лькі‑пу́лькі, пу́лічкі‑пу́лічкі, пу́лінькі‑пу́лінькі, рус. пуль‑пуль‑ пуль ’тс’, укр. пуль‑пуль‑пуль ’падзыўныя словы для куранят, гусянят, індыкоў’. Паводле Смаль–Стоцкага (Приміт., 170), утворана ад слова дзіцячай мовы, параўн. укр. пу́ля ’качка’, пуле ’гусяня’, якія маюць паралелі на Балканах, параўн. Кабылянскі, Мовознавство, 1981, 6, 41–52; бел. пуляня ’кураня’ (гл.). Параўн. пыль‑пыль‑пыль ’тс’, апу́ль ’адгоннае слова для птушак’ (адносна апошняга гл. Супрун, Stud. Ros. Posn., 1979, 10, 207–209).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́тца ’прывязка ў цэпа’ (ашм., Сл. ПЗБ), путцо ’тс’ (ДАБМ, камет’., 829), пущо ’тс’ (смарг., Сцяшк. Сл.), пу́цца ’тс’ (Бяльк.), пу́тца ’гафтачка’ (Ян.), пу́цца ’пяцелька’ (ветк., Мат. Гом.), ’вешалка (у паліто)’ (Мат. Гом.), параўн. рус. пу́тце, путцо, пу́ца, пуцо ’прывязка ў цэпа; раменьчык на нагах лоўчых птушак’, польск. pętca, pęca ’раменьчык на ножках лоўчага сокала’, ст.-польск. pęczca ’тс’ (XVI ст.), ст.-чэш. putce ’гайданкі’, н.-луж. pyśco ’тс’, харв. puce, мн. л. рыса ’перавязка на ногі авечак, кароў; пяцелька’ (памянш. аjxputo ’пута’, Скок, 3, 65). Гл. пута.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяры́на1 ’пухавік; пухавая коўдра’ (ТСБМ, Нас., Ян.; віл. Сл. ПЗБ; Варл., міёр. Нар. словатв.; Сержп.), перы́ны ’тс’ (ТС), перына́ ’тс’ (ашм., Стан.); укр. пери́на ’тс’, рус. пери́на, польск. pierzyna, каш. ṕéřena, ṕeřna, чэш. peřina, славац. perina, серб.-харв. пе̏рина, славен. perína, балг. пери́на. Прасл. *perina, вытворнае ад *pero (гл. пяро), параўн. Фасмер, 3, 241; Махэк₂, 363; БЕР, 5, 173.

Пяры́на2 ’асобнае пяро; ліст цыбулі; плаўнік’ (паст. Сл. ПЗБ; Жд.; астрав. Сл. ПЗБ), перы́на, пэры́на ’тс’ (ТС; лун., Шатал.). Да пяро (гл.) з суфіксам адзінкавасці ‑іна/‑ына.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пячу́рка, пячо́рка ’грыб шампіньён’ (ЛА, 1; лях., Янк. Мат.; Жд., Скарбы), печу́рка, пычу́рка, пэчу́рка ’тс’ (палес., Жыв. сл., Нар. словатв.); укр. печі́рка, дыял. печу́рка, польск. pieczarka, чэш. pečárka, славац. pečiarka, серб.-харв. пѐчурка ’грыб’, славен. pečȗrka ’грыб Boletus lactifluus’, балг. печу́рка, печо́рка ’шампіньён, грыб’, макед. печурка ’грыб’. Прасл. *pečerъka або *pečurъka, звычайна звязваюць з *pekti (гл. пячы) ад магчымасці ўжываць грыбы печанымі, параўн. Сяржаніна, Грыбы, 542; Мяркулава, Очерки, 171; Фасмер, 3, 246. Іншыя назвы: пячуры́ца, пэчэры́ца ’шампіньён’ (Жыв. сл.), укр. печери́ця, рус. печерица, даюць падставы для рэканструкцыі прасл. *pečerica (Глухак, 473).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

П’я́ны ’які знаходзіцца ў стане ап’янення, нецвярозы’ (ТСБМ). Укр. пʼяни́й, рус. пьян, пья́ный, польск. pijany ’тс’, чэш. pijan ’п’яніца’, славац. pijan ’тс’, pijany ’п’яны’, в.-луж. pjany, н.-луж. pijany, палаб. pajoně, серб.-харв. пја̏н, пѝјан ’тс’, славен. pijàn ’п’яны; адурманены’, балг. пия́н ’п’яны’, макед. пијан ’тс’, ст.-слав. пиѩнъ ’тс’. Праслав. *pьjanъ(jь), *pijanъ(jь) ’п’яны; адурманены’, параўноўваюць са ст.-інд. pyāná‑ ’поўны, надуты’ (’напіты і наеты’), вытворнае ад прасл. *pijǫ, *piješь або *pьjǫ, *pьješь < і.-е. *pī‑, гл. піць (Фасмер, 3, 422; Зубаты, 2, 162; БЕР, 5, 285; Махэк₂, 452; Банькоўскі, 2, 576).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рабо́та ’праца, занятак, дзейнасць’, ’прадукт працы’ (ТСБМ; шчуч., астрав., паст., віл., смарг., в.-дзв., брасл., мядз., лід., гродз., люб., пух., ігн., шальч., кам., Сл. ПЗБ; Бяльк.), робо́та ’праца; прылада працы’ (ТС), ст.-бел. робота, работа, работати, рус. рабо́та, укр. робо́та, польск., в.-луж., н.-луж. robota, чэш., славац. robota ’паншчына’, славен. robọ̑ta, серб. ра̀бота, ’паншчына’, харв. ràbota ’работа, праца’, балг. ра́бота. Прасл. *orbota ўзыходзіць да і.-е. *orbhos, роднаснага гоц. arbajþs ’патрэба, нястача’, ст.-в.-ням. ar(a)beit ’работа, нястача’, ням. Arbeit ’работа’ (Фасмер, 3, 427; Чарных 2, 91–92).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)