Рабо́та ’праца, занятак, дзейнасць’, ’прадукт працы’ (ТСБМ; шчуч., астрав., паст., віл., смарг., в.-дзв., брасл., мядз., лід., гродз., люб., пух., ігн., шальч., кам., Сл. ПЗБ; Бяльк.), робо́та ’праца; прылада працы’ (ТС), ст.-бел. робота, работа, работати, рус. рабо́та, укр. робо́та, польск., в.-луж., н.-луж. robota, чэш., славац. robota ’паншчына’, славен. robọ̑ta, серб. ра̀бота, ’паншчына’, харв. ràbota ’работа, праца’, балг. ра́бота. Прасл. *orbota ўзыходзіць да і.-е. *orbhos, роднаснага гоц. arbajþs ’патрэба, нястача’, ст.-в.-ням. ar(a)beit ’работа, нястача’, ням. Arbeit ’работа’ (Фасмер, 3, 427; Чарных 2, 91–92).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)