разысці́ся, разыдуся, разыдзешся, разыдзецца; пр. разышоўся, ‑шлася, ‑шлося; зак.

1. (1 і 2 ас. адз. не ўжыв.). Пакінуць месца свайго прабывання, збору і пад., пайшоўшы ў розныя бакі, розныя месцы (пра ўсіх, многіх). Госці разышліся позна ўночы, але Мікола не адразу лёг спаць. Краўчанка. Сход неўзабаве разышоўся. Ермаловіч. // Адысціся на нейкую адлегласць адзін ад другога. — Разыдземся так, каб адлегласць паміж намі праглядалася. Федасеенка.

2. Прайсці па розных дарогах, не сустрэўшыся, не заўважыўшы адзін другога. Проська сказала, што [Міхайлаў] пайшоў на поле, — відаць, другою дарогай, і мы разышліся. Ракітны. // Сустрэўшыся, размінуцца (прайсці, праехаць, праплыць і пад.), не зачапіўшы адзін другога, не перашкаджаючы адзін другому. Разысціся на вузкай кладцы немагчыма.

3. Спыніць якія‑н. сувязі, знаёмства з кім‑н., парваць адносіны з кім‑н. [Пніцкі:] Мы як дзяліліся, дык хоць каб хто слова з нас адзін на аднаго дрэннае сказаў. Мы па-брацку разышліся. Чорны. З Зубковічам Мікіта разышоўся яшчэ да вайны, яго адаслалі ў другі горад. Галавач. // Перастаць жыць сумесна, развесціся (пра мужа, жонку). — Эдзік мой другі муж. З першым разышлася з-за рэўнасці. Гаўрылкін. // Не сысціся ў поглядах, меркаваннях з кім‑н., выявіць нязгоду з кім‑н. у чым‑н. Дарэчы, з гэтага ж і пачаўся канфлікт у Парамона Пісанца з рэдактарам. Ён разышоўся ў поглядах з ім. Грамовіч. // Не супасці ў чым‑н., аказацца рознымі. Словы камсамольцаў не разышліся са справай. □ Марынка не так ужо непрыхільна паставілася да таго, што планы, пра якія .. [Паходня] гаварыў ёй пры сустрэчах і пісаў, разышліся з сапраўднасцю. Хадкевіч.

4. Раздзяліцца на некалькі частак, ліній, напрамкаў, што выходзяць з аднаго месца. Дарога разышлася на дзве. □ І сапраўды, цікавы камень. На адным баку малюнак — .. і сцяблінкі тут, і дробнае лісцейка разышлося веерам. Лынькоў.

5. Раз’ехацца, рассунуцца ў бакі, утварыўшы прамежак. Бярвенне пад цёткай разышлося ў бакі, яна апынулася ў вадзе па самыя пахі. Сяркоў. Губы .. [Талаша] разышліся ў лагодную ўсмешку, калі ён заўважыў за сталом т. Шалёхіна і парывіста падаўся да яго. Колас.

6. Аказацца распраданым, раскупленым. Першае выданне зборніка ў колькасці трох тысяч экземпляраў хутка разышлося. С. Александровіч.

7. Распаўсюдзіцца, расплыцца па паверхні чаго‑н., у чым‑н. Смачны пах разышоўся па хаце. □ Толькі кругі разышліся наўкол ды вынырнула белая лілея і паплыла, паплыла па шырокай рацэ да самага сіняга мора. Грахоўскі. // Пашырыцца, стаць вядомым дзе‑н., сярод каго‑н. Чуткі разышліся. □ Бальшавіцкая ідэя разышлася па ўсім свеце. Баранавых.

8. Паступова рассеяцца, знікнуць. Пухліна разышлася. □ — Хоць бы дождж не пазнала. Хмары якія ... — Хмары разыдуцца, — запэўніла Вольга. Мележ. Тут разышоўся дым, і дзед убачыў Міколку. Лынькоў.

9. Разм. Растраціцца, зрасходавацца, пайсці на што‑н. — Грошы туды-сюды разыдуцца, а іх вунь колькі ў мяне нахлебнікаў, — кіўнуў Мітрафан галавою ў запек. Пальчэўскі. Два цэнтнеры капусты разышлося І тры пуды салаты маладой! Корбан. Як ёсць — разыдзецца, як няма — абыдзецца. Прымаўка.

10. Прывыкнуць да хады; перастаць адчуваць стому ад хады. Пакрысе .. [Кастусь] разышоўся, і гэты пакутны рух стаў яму праз нейкі час аднастайнасцю, крок за крокам, неабходнасцю, якая можа цягнуцца гады. Чорны.

11. Разм. Набыць большую скорасць у руху; разгарнуцца ў хадзе, руху. [Генадзь] усё хадзіў з кутка ў куток, быццам злаваў, што няма дзе разысціся: пяць-шэсць крокаў — і ўвесь пакой-закутак. Сабаленка. // Пачаўшы ісці, узмацніцца (пра атмасферныя ападкі). Дождж разышоўся на ўсю моц. Паўлаў.

12. перан. Разм. Дайсці да крайняй ступені ў якіх‑н. дзеяннях, у праяўленні чаго‑н. [Цімох] як разыдзецца іншы раз, то Юзік аж за бакі хапаецца ад смеху. Колас. А як разыдуцца аркестры, А як зацягнуць спевакі — Ажно здаецца зала цеснай, Хоць ты рассунь яе ў бакі! Гілевіч. // перан. Разм. Моцна ўзбудзіцца, разгневацца і пад. [Базыліха] добра ведала круты нораў мужа — калі разыдзецца, лепш памаўчы, не пярэч. Курто. — Мой ужо нашто пануры, а і то як разыдзецца, дык хоць вадой аблівай. Васілевіч. — Каты, напэўна, — кажа маці, — Бо гэтак бегаюць па хаце, Калі разыдуцца часамі! Колас. // Разгарэцца, разгуляцца (пра думкі, фантазію). Але думкі .. [Лабановіча] так разышліся, што ён мусіў загарнуць кнігу ды зноў стаў хадзіць па пакоіку і думаць. Колас.

•••

Дарогі разышліся гл. дарога.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ба́бка1 ’бабуля, старая жанчына’. Рус., укр. ба́бка, польск. babka, чэш. babka, bábka, балг. ба́бка і г. д. Прасл. babъka, памяншальнае ад baba (гл. ба́ба1), якое, відаць, ужывалася і як самастойнае слова і дало шмат вытворных (гл. ніжэй). Паралельна існавала і прасл. babica, якое захавалася ў паўдн.-слав. мовах (серб.-харв. ба̏бица) і як рэлікты ва ўсх.-слав. (укр. ба́биця, рус. ба́бица); у зах.-слав. мовах babica здаўна страціла памяншальнасць (ст.-чэш. babice толькі павітуха’; польск. babica таксама з іншым значэннем; з другаснымі значэннямі babica ёсць ва ўсіх слав. мовах). Аб гісторыі слав. тыпаў памяншальных на ‑ъka і ‑ica гл. Бошкавіч, Развитак, 78 і далей.

Ба́бка2 ’парадзіха, што ляжыць у пасцелі’ (Шн.). Бясспрэчна, ёсць сувязь з ба́ба, ба́бка ’жанчына, бабуля, павітуха’. У аснове называння, напэўна, нейкая табуістычная забарона.

Ба́бка3 ’расліна Plantago L., трыпутнік’ (Нас., Бяльк., Кіс.; ужо ў Бярынды, 134: тро́скотъ… подоро́жникъ, ѧзичокъ, ба́бка). Укр. ба́бка, рус. ба́бка (Кохман, Kontakty, 61, лічыць, што ў рус. мове ба́бка ’Plantago’ распаўсюдзілася праз бел.-укр. пісьмовую мову, параўн. слабае пашырэнне гэтага слова ў рус. гаворках, гл. СРНГ, 2, 21), польск. babka, чэш. babka, славац. babka (гл. Грэгар, SSlav., 5, 139). Слав. babъka, baba ’Plantago’. Анышкевіч (Лік.) знаходзіць сувязь з *baba ’жанчына’: або па форме лісця расліны або па яе лячэбных уласцівасцях (параўн. baba знахарка’; апошнюю версію падтрымліваюць таксама Махэк, Jména rostl., 218, і Будзішэўска, Słown., 241). Параўн. бабін цвет.

Ба́бка4 ’грыб Boletus scaber, падбярозавік’ (Касп., Шат., Інстр. II). Укр. ба́бкапалес. валын. гаворках, таксама ст.-укр., гл. Шыла, Праці, XI, 199), рус. ба́бка (смал., гл. Мяркулава, Очерки, 177), польск. babka, babianka. Грыб названы так таму, што хутка старэе, робіцца мяккім (гл. Шыла, Праці, XI, 296; аналагічна Мяркулава, Очерки, 177, якая да гэтага прымае бел. і ўкр. уплыў на рус. мову). Параўн. таксама Махэк₂, 40.

Ба́бка5 ’сталёвая падстаўка, абушок, на якім клепюць касу’ (Нас., Касп., Шат., Бяльк., параўн. таксама Жд.). Рус. ба́бка, укр. ба́бка ’тс’ (ёсць і ў іншых слав. мовах, параўн., напр., чэш. babka, польск. babka ’тс’). Паводле Шулана, SSlav., 5, 159, славянскае ўтварэнне ад *baba, *babъka ’жанчына, бабуля’ (паводле падабенства да фігуры тоўстай бабы).

Ба́бка6 ’чыгунная балванка для забівання паляў’ (Бяльк.). Таго ж паходжання, што і ба́ба ’прылада забіваць палі’ (да baba, babъka ’жанчына’, гл. Шулан, SSlav., 5, 153–165, або асобай прасл. асновы. *bab‑, гл. пад баб-).

Ба́бка7 ’прылада гнуць дугі або палазы’ (Бяльк.). Як і іншыя назвы прылад і прадметаў, магчыма, да babъka ’баба, старая жанчына’ (параўн. іншыя назоўнікі на ба́ба, ба́бка). Аб магчымай матывацыі падрабязна гл. Шулан, SSlav., 5, 153–165. Параўн. і Махэк₂, 39–40; Брукнер, 9.

Ба́бка8 ’матыль, мятлік’ (Дразд.), ’лятаючыя насякомыя’ (Маш.). Рус. ба́бка ’матыль (таксама і іншыя насякомыя)’, укр. бабки ’матылі’. Для абазначэння насякомых гэта слова сустракаецца ў розных слав. мовах (падрабязна гл. Важны, O jménech, 86–87). Адносна магчымай матывацыі гл. ба́бачка. Але не выключаецца, што тут была і іншая матывацыя (параўн. пад ба́бка страказа’).

Ба́бка9 ’страказа’ (Шат., Бяльк., Жд., Інстр. II, Інстр. лекс.). Укр. бабка ’страказа’. У іншых слав. мовах babъka азначае розных насякомых (гл. пад ба́бачка, ба́бка ’матыль’). Ба́бка ’страказа’ наўрад ці мае тую ж матывацыю, што і ба́бачка, ба́бка ’матыль’. Хутчэй за ўсё па форме (страказа мае тоненькае тулава і вялікую галаву з вялікімі вачамі) ад ба́ба ’жанчына’ ці асновы баб- (гл.). Будзішэўска (Słown., 315) памылкова сцвярджае, што слова ба́бка ’страказа’ ў бел. мове няма.

Ба́бка10 ’косць нагі, сустаў (у жывёл)’. Ёсць і ў іншых слав. мовах: рус. бабка, укр. бабка ’тс’. Да ба́ба1 (гл.) або да асобай прасл. асновы bab‑ (гл. Попавіч, ЈФ, 19, 159–171). Аб сувязі з ба́ба, ба́бка ’жанчына’ падрабязна гл. Шулан, SSlav., 5, 153–165. Параўн. таксама Шанскі, 1, Б, 5.

Ба́бка11 ’карэнны зуб’ (Бяльк.). Мабыць, новаўтварэнне на абмежаванай тэрыторыі (ёсць яшчэ ў рус. мове: ба́бка ’карэнны задні зуб’, зах. і паўд.). Для матывацыі параўн. ба́бка ’костка нагі, сустаў’, ’невялікае кавадла’. Назва, напэўна, дадзена па форме зуба.

Ба́бка12 ’куліч, баба’ (БРС), ’салодкі пшанічны хлеб, які мае форму куліча’ (Сцяц., Нар.). Таго ж паходжання, што і ба́ба ’від ежы’ (гл.). Утварэнне, відаць, ад прасл. babъka, якое выступала паралельна да baba.

Ба́бка13 ’род ежы з дранай бульбы’ (БРС, Шат., Касп., Сцяшк., Лысенка, ССП, Малчанава, Мат. культ., Сцяц., Нар.). Таго ж паходжання, што і ба́ба, ба́бка ’від ежы’. Сцяц. (Нар., 34) лічыць, што бульбяная страва атрымала сваю назву ад хлебнага вырабу на аснове агульнасці формы.

Ба́бка14 ’ўкладка з 5, 10 або 15 снапоў’ (Нас., Касп., Шат., Бяльк., Лысенка, ССП, Выг. дыс., ДАБМ, 874). Рус. ба́ба, ба́бка ’тс’. Магчыма, да ба́ба, ба́бка ’жанчына’ (метафарычна «вялікія, круглыя прадметы»). Аб матывацыі падрабязна гл. Шулан, SSlav., 5, 153–165. Аднак не выключаецца, што ёсць сувязь з (а)ба́бак ’ахапак ільну, мэндлік’, г. зн. аддзеяслоўнае паходжанне слова (гл. ба́бак).

Ба́бка15 ’вузенькі раменьчык, які звязвае дзве асноўныя часткі цэпа’ (палес., Выг. дыс.). Утварэнне, не вельмі зразумелае з семантычнага боку. Аднак, бясспрэчна, ёсць сувязь з назвамі розных прадметаў, утвораных ад ба́ба, ба́бка ’старая жанчына’ або ад асновы баб- (гл.). Хутчэй за ўсё назва, перанесеная па функцыі з нейкага іншага прадмета. Можа, спачатку ’пяцелька’ (’круглае’)? Параўн. рус. ба́бка ’пяцелька, засцежка’.

Ба́бка16 ’частка прыпеку, куды выграбаюць попел, вуголле’ (Інстр. I). Сувязь з ба́бка, што азначае розныя прадметы, бясспрэчна, але семантычная матывацыя застаецца няяснай. Падобныя назвы ёсць і ў іншых славян. Параўн. рус. ба́бка ’месца на прыпеку рускай печы, куды выграбаюць гарачае вуголле’, бабу́рка ’тс’, польск. babica, babka ’частка печы’, baba ’адтуліна ў прыпечку для вуголля’.

Ба́бка17 ’расліна Polygonum bistorta L., драсён змяіны’ (Кіс.), іншая яго назва багародзічнік. Параўн. таксама гарчак бабʼі ’Polygonum hydropiper L.’ (Кіс.). Матывацыя назвы няясная. Магчыма, ад пірамідальнай формы.

Ба́бка18 ’ёрш, Acerina cernua’ (Маш.). Параўн. іншыя назвы рыб: баба-рыба, бабу́р, бабура, бачурка. Здаецца, на ярша назва была перанесеная з іншай, галавастай рыбы (падкаменшчыка?). Аб матывах перанясення гл. думку А. А. Крывіцкага (пад бабу́р).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трапа́ць1 (трыпа́ць, трэпа́ць) ’ачышчаць валакно ад кастрыцы пасля апрацоўкі на церніцы’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Шат., Касп., Сцяшк., Юрч., Ян., Сл. ПЗБ, ПСл, ТС), ’біць кісцю рукі’ (Нас., Байк. і Некр.), ’тузаць, гайдаць (пра вецер)’ (ТСБМ), ’ісці вялікую адлегласць’ (ТСБМ, Сцяц.), ’хутка ісці’ (Шат., Сцяшк., Адм.; зэльв., Нар. словатв.), ’хутка ўцякаць (ад пчол)’ (Ян.), ’ісці (пра дождж)’ (Ян.), ’танцаваць, скакаць’, ’імчаць, несці, б’ючы капытамі ў перадок’ (Юрч.), трапаць ногі ’хадзіць пехатой у далёкую краіну’ (Юрч. Фраз.), тръпаць ’марудна ісці, ледзь рухацца’ (мёрск., Нар. лекс.), трэпа́ты ’ачышчаць валакно’ (Сл. Брэс.), Укр. тре́паты ’трэсці’, ’ісці’, ’прагна есці’, трі́пати ’трэсці, вытрэсваць’, ’трапятацца на ветры’, ’матляцца’, ’дрыжэць’, ’ляскаць, лопаць (крыламі, хвастом)’, ’трэсці галавой, адмаўляючы што-небудзь’, ’бегчы’, рус. трепа́ть ’перабіраць, тузаць, тармасіць, торгаць, мяць, скубсці, ірваць, драць, бузаваць’, польск. trzepać ’штурхаць, біць, лупіць, махаць, трэсці чым-небудзь з размаху’, ’выбіваць пыл з адзежы, дываноў’, ’трэсці’, ’трапаць лён’, ’выганяць мёд з сотаў’, ст.-польск. trzepać konie ’чысціць коней’, каш. třepać ’брудзіць’, ’біць’, ’карыстацца анучкай’, н.-луж. tśepaś, tśapaś ’выбіваць’, ’грукаць’, ’махаць’, ’пастукваць’, ’сцябаць каго-небудзь’, в.-луж. třepać ’махаць’, чэш. třepat ’узмахваць крыламі’, ’ляпаць, ляскаць’, ’узбоўтваць’, ’трэсці будзячы’, мар. ’трапаць лён, каноплі’, славац. trepať ’махаць, размахваць’, ’стукаць’, ’трапаць лён’, ’біць, разбіваць (талеркі)’, славен. trepáti ’міргаць вачыма’, ’трапаць’, ’біць’, ’вытрэсваць, чысціць махаючы’, ’грукаць’, ’гнаць’, ’круціць’, ’пацепваць па плячы’, ’апладзіраваць’, ст.-славен. ’злёгку ўдараць’, харв. trȇpiti ’дрыжаць’, ’трапятацца, матляцца’, ’баяцца’, trȅnuti (< trepnuti), trȅpnut ’недасыпаць’, ’заплюшчваць вочы’, na‑trepati ’страсаць, скідаць’, ’уздрыгнуцца’, старое trepati ’біць’, балг. трѐпкам ’уздрыгваць’, ’міргатаць’, трѐпам ’забіваць’, трепвам ’дрыжэць’. Прасл. *trepati ’хутка ўдараць, біць’, ’рваць, раздзіраць’, ’пырхаць’, ’лётаць’, ’трэсці’, якое генетычна звязана з прасл. *trepetъ ’трапятанне, дрыжанне’, *tropa ’дарога’ (ЕСУМ, 5, 644) і роднаснае літ. trepsė́ti, trepénti ’тупаць нагамі’, trepinė́ti, trepsénti ’патупваць, таптацца, таўчыся’, ст.-прус. ert‑reppa ’пераступаць’, trapt ’ступаць’, гоц. þrabōn ’бегчы рыссю’, лац. trepidus ’неспакойны, які часта перабірае нагамі’, trepidāre ’тупаць нагамі’, ’бегаць туды-сюды’, ’кідацца’, ст.-грэч. τρέπω ’паварочваю, адхіляю, зменьваю’, τραπέω ’нагамі выціскаю віно з вінаграду’, алб. shtyp ’лаўлю, сціскаю’, ст.-інд. tṛprá‑, tṛpala‑ ’нясталы, рухомы’, афг. drabəl ’трэсці, сыпаць, націскаць’ (Фасмер, 4, 98–99; Сной₂, 781; Чарных, 2, 261; Брукнер, 581; Махэк, 657; Скок, 3, 496–497), якія ўзводзяцца да і.-е. *trep‑ ’таптацца, дробненька тупацець’ — гукаперайманне (Борысь, 649). Анаматапеічнае значэнне больш уласціва славянскім мовам, у той час як балтыйскім і іншым індаеўрапейскім мовам характэрна значэнне ’работа ног’ (Скок, 3, 496–497). Сюды ж трапа́ць ’вастрыць касу мянташкай’ (Ян.), трапа́ць ’знясільваць (ад хваробы)’ (Юрч. Вытв.), трапа́цца (перан.) ’цяжка працаваць, трацячы сілы’ (Юрч. СНС), трэпону́ті ’ўдарыць’ (беласт., Сл. ПЗБ), якое Мацкевіч (там жа, 141) выводзіць з польск. trzepnąć ’тс’, што не абавязкова, бо гэта рэгулярнае ўтварэнне з прасл. суф. *‑nǫ, параўн. трэпну́ць ’стукнуць’ (ТС), трапну́ць ’тс’ (Шат.), трапану́ць ’ударыць’ (Нас.; шальч., Сл. ПЗБ); трапа́лка ’дошчачка, якой трэплюць валакно лёну’ (ігн., Сл. ПЗБ; Мат. Гом., Касп.), трапа́ло, трэ́пало ’тс’ (Чэрн.; пруж., Сл. ПЗБ), трэпло́ ’тс’ (Пятк. 1), трапа́чка ’тс’ (Сцяц., АБ, 9; шчуч., З нар. сл.; Скарбы, Сл. ПЗБ), трапы́шка ’тс’ (Бяльк., Юрч.; чач., ЛА, 5; Мат. Гом.; бялын., Янк. 3.), трапа́шка, трапу́шка ’тс’ (Сцяшк., Сцяц.; баран., Сл. ПЗБ; лях., Янк. Мат.; Жд. 3; Абабур.; Мат. Гом.), трэпа́лка, трэпа́шка ’тс’ (ПСл, ТС), тропа́чка ’тс’ (ТС), трыпа́чка, трэпа́шка ’тс’ (Сл. ПЗБ), трыпа́шка ’тс’ (в.-дзв., віл., воран., Шатал.; лях., Янк. Мат.; Бір. Дзярж.), трапёшка ’тс’ (талач., Шатал.), трэпа́чка, трэ́пач ’падстаўка (калодка з прымацаванай да яе вертыкальнай дошкай), на якой адбываецца трапанне’ (Уладз.; івац., Нар. сл.), трэпа́чка ’тс’ (драг., Выг.; Бес., Дразд.; бяроз., Шатал.), тряпы́шка ’тс’ (Юрч.; чэрык., ЛА, 5; Мат. Маг. 2), трапло ’тс’ (Дразд., Сцяшк.), стряпы́шка ’тс’ (касцюк., ЛА, 4), трэпа́чка (пін., ЛА, 5), трапаві́ла ’тс’ (жлоб., Мат. Гом.). Сюды ж трапа́льніца ’жанчына, якая трэпле лён’ (Сцяшк., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.; брэсц., гродз., мін., маг., віц., добр., ЛА, 3), трапа́нніца (Сцяц., ЛА, 3, Мат. Гом.), трапа́льшчыца ’тс’ (шальч., калінк., Сл. ПЗБ; аг.-бел. (без зах.-палес.), ЛА, 3), тріпа́ньніца ’тс’ (Юрч.), трэпа́льніца ’тс’ (Выг.), трэпа́лъныца ’тс’ (Сл. Брэс.), трэпа́лныця, трыпа́льныця ’тс’ (жабін., кам., ЛА, 2), тропа́льніца, трапа́тальніца ’тс’ (кобр., навагр., ЛА, 3), трапа́лка ’тс’ (рагач., чаш., ЛА, 3), трапа́чка ’тс’ (віц., гродз., мін., мазыр., бялын., ЛА, 3), трапло́ ’тс’ (шарк., чавус., ЛА, 3), трапа́льня ’тс’ (Сл. ПЗБ, ЛА, 3), трапля́ ’тс’ (навагр., ЛА, 3), трапа́ха ’тс’ (валож., ЛА, 3), трэпа́ло ’тс’ (пруж., Сл. ПЗБ), тряпе́ц ’трапальшчык ільну’ (беш., шуміл., ЛА, 3; шуміл., Сл. ПЗБ; беш., Нар. сл.), тріпа́ньнік ’тс’ (Юрч.), трэпа́ч ’тс’ (Нас.; в.-дзв., Сл. ПЗБ), трэпа́льніца ’драўляная падстаўка для трапання лёну’ (пін., Шатал.), трэ́пало ’тс’ (пін., ЛА, 5), трапа́шка ’тс’ (стаўб., чырв., З нар. сл.; навагр., Жыв. сл.); трапа́чка ’церніца’ (шчуч., ЛА, 4), трапа́лка, трапальня ’тс’ (зах.-гом., Трух.), трыпа́льня ’тс’ (драг., ЛА, 4); трапа́чка ’мухабойка’ (астрав., Ск. нар. мовы); тро́панкадзве жмені цёртага лёну, якія браліся для трапання’ (Бір.; чырв., З нар. сл.; ст.-дар., капыл., Сл. ПЗБ), тре́панка, трэ́панка, тро́панка ’мера вытрапанага лёну’ (петрык., мазыр., слуц., глус., ЛА, 4), трэ́пач ’жменя трапанага лёну’ (лун., Шатал.), трапа́шка ’звязка кудзелі’ (жытк., Мат. Гом.).

Трапа́ць2 ’балбатаць, малоць языком’ (Шат., Юрч.; бых., ЛА, 2), ’гаварыць недарэчнасці’ (Сл. ПЗБ), трапа́ць языко́м ’гаварыць лухту’ (Шат.), трапа́цца (разм.) ’гаварыць лухту, бязглуздзіцу, няпраўду; гаварыць несупынна’, ’расказваць, прагаварыцца аб чым-небудзь’ (ТСБМ), ’кепска сябе паводзіць’ (Касп.), трапану́ць ’сказаць не падумаўшы’ (Юрч. Сін.), трапа́цца языком ’пустасловіць, балбатаць’ (Растарг., Юрч. Фраз.), трапатну́ць, трапану́ць ’тс’ (Юрч. СНЛ). Сюды ж тръпа́чка ’балаболка’ (мёрск., Шатал.), трэпа́лка, трэпло́ ’балбатуха’ (Растарг.), ’балбатун’ (ТСБМ, Касп., Мат. Гом.; бых., ЛА, 2; глус., Янк. Мат.); трэпло́ ’тс’ (ТС), тряпло́ (шуміл., ЛА, 2), трапло́ ’рот’ (Мат. Гом.), трапло́ ’языкаты, балбатлівы’ (Сцяшк.), трапатанік, трапач, трапа́ннік ’балбатун’ (Юрч. СНЛ), трапа́к ’балбатун, лапатун’ (шальч., Сл. ПЗБ), трапа́ч ’пустамалот’ (Скарбы), трэ́пля ’пустая гутарка’ (Бяльк.), трапані́ца, трапня́, трапа́нне ’балбатня’ (Юрч. Вытв.), траплі́вы ’балбатлівы’ (Юрч. СНЛ), тряплі́высць ’балбатлівасць’ (Юрч. СНЛ), трапатня́ ’тс’ (там жа), трапу́шка, тряпышка ’той, хто многа, без толку гаворыць’ (Мат. Маг. 2), трапу́н, трапату́н ’балбатун’, трапу́ньня, трапу́ха, трапату́ння, трапату́ха ’балбатуха’ (Юрч., Вытв.), троп ’балбатня’ (мсцісл., Нар. ск.). Рус. трепа́ть ’малоць языком’, трепа́ться ’балбатаць’, польск. trzepać ’балбатаць, лапатаць, малоць языком’, чэш. třepatí ’гаварыць бязглуздзіцу, пустасловіць’, славац. trepať ’тс’. Познепраславянская семантычная інавацыя паводле падабенства дзеяння з дзеясловам трапа́ць1 (< прасл. *trepati) (гл.), параўн. асабліва значэнне ’трапаць языком’. Не выключаны пераход значэння ’грукаць, таптаць моцна нагамі, хадзіць з грукатам’ (гл. тропаць ’тс’) > ’балбатаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

све́жы, ‑ая, ‑ае.

1. Які не страціў сваіх натуральных якасцей. Свежае мяса. Свежае малако. Свежы сыр. // Толькі што прыгатаваны (пра ежу, напіткі). І адкуль на стале тваім Бохан свежага хлеба пахучы. Барадулін. [Бацька:] — Ці не час нам падсілкавацца? Давай свежага чайку заварым. Шыловіч. // Такі, якога не закранула апрацоўка (вэнджанне, саленне, кансерваванне і пад.); які застаўся ў натуральным выглядзе. У каго толькі ўзыходзяць, а ў яго, у Нічыпара Кавалёнка, як звалі бацьку, ужо свежыя агуркі. Кавалёў. Першыя сотні кілаграмаў свежых грыбоў былі адпраўлены на прадпрыемствы.. Мінска. «Звязда». // Толькі што, нядаўна зрэзаны, сарваны (пра расліны, плады). Зноў мы слаўна пагуляем, Свежых ягад назбіраем. Колас. На грэблю кожную вясну накідвалі рознага ламачча, свежага яловага і хваёвага галля, а найбольш зыбкія мясціны высцілалі жэрдзем. Дуброўскі. // Нядаўна або толькі што зроблены, падрыхтаваны, атрыманы. Свежыя стагі. □ Ды прайшла па золкіх росах На сінім досвітку чуць свет, Дзе пахнуць свежыя пракосы, пакінуўшы мне босы след. Матэвушаў. Сцены ў пакоі былі зроблены са свежых дошак, шчыліны паміж імі свяціліся. Карпюк.

2. Такі, які не быў у карыстанні, ва ўжыванні. Асцярожна, каб лішне не прымаць свежую пасцель, Усцін Тарасавіч прысеў на краёк свайго ложка. Марціновіч. Кузьма сеў на кучу свежай саломы, з якой ва ўсе бакі пырснулі маленькія конікі, і задумаўся. Дуброўскі. / Пра новае і чыстае адзенне, бялізну. Свежая прасціна. □ Трафім Зіновіч падшыў да сваёй салдацкай гімнасцёркі свежы каўнерык. Кірэйчык.

3. Чысты, нічым не забруджаны, які часта абнаўляецца (пра ваду, паветра). Дзеці слухаюць сваю настаўніцу і старанна наліваюць градкі свежай, прынесенай з калодзежа, вадзіцай. Барашка. Грудзі яго [Мацуты] з палёгкай удыхалі свежае, халоднае паветра. В. Вольскі.

4. Халаднаватыя досыць халодны. З поля дзьмула свежым халадком, прабірала вільгаццю. Гартны. Раніца была свежая, і буйная раса шчыпала босыя ногі. Чарнышэвіч. Па дварэ быў вецер — дзьмуў на ганак — сухі, свежы, аж холадна стала ў грудзі. Пташнікаў.

5. Які не страціў сваёй сілы, бляску, яркасці ці натуральная афарбоўкі. Ён [трамвай] бяжыць з вясёлымі Званкамі, Афарбоўкай свежай зіхаціць. Броўка. Доўгі кароўнік,.. бялеўся новымі сасновымі сценамі, чырванеўся свежай чарапіцай. Якімовіч. // Ярка-зялёны, малады (пра траву, дрэвы і пад.). Свежая трава. □ Свежай зелянінай.. разгарнуліся вузкія палоскі аўса. Бядуля. Яшчэ дацвіталі сады, і дужа яркай была зелень свежага лісця на маладых бярозах. Машара. // перан. Выразны, ясны, незабыты. Усе дзяліліся свежымі ўражаннямі, усе апавядалі адзін аднаму пра новыя цікавыя падзеі. Зарэцкі. Прарасло жалеза Вострымі шыпамі, Будзе вечна свежай Аб салдаце памяць. Вітка.

6. Здаровы, поўны сіл, энергіі, запалу (пра чалавека). Якія.. [Богуш і Цымбал] здаровыя і свежыя, нібы прынеслі з сабою другі свет. Скрыган. Быў.. [Адам] спакойны, свежы і, лёгкі. Мо ад вады, мо ад цішыні і сонца. Вышынскі. // Які выражае такі стан, сведчыць пра яго. Смяялася кожная рыса.. [Дашынага] твару: свежыя паўнаватыя вусны, роўненькія, адзін у адзін, зубы. Васілевіч. Свежы румянец на твары прадвяшчаў поўнае выздараўленне. Кавалёў. // Звонкі, чысты (пра голас, смех і пад.). Голас у яе [Ядвісі] быў малады, свежы, сакавіты. Колас.

7. Не стомлены, не знясілены. Праціўнік пад вечар з яшчэ большай ярасцю кінуўся ў атаку. У бой уступілі свежыя часці. Гурскі. // перан. Адноўлены, абноўлены (сном, адпачынкам). Узяцца за справу са свежымі сіламі. □ Рыгор прачнуўся бадзёрым, свежым. Гартны.

8. Які нядаўна або толькі што з’явіўся, узнік; новы. Свежы след. Свежая рана. Свежы нумар газеты. □ Яшчэ пяскі магілы свежай Пад сонцам Крыма не цвілі... Трус. За школаю едкім, удушлівым гарам пахла свежае пажарышча, і ў тонкай сасне маладою цягучаю смалою заплываў незаржавелы асколак ад бомбы. Адамчык. // Які ўпершыню з’явіўся дзе‑н.; чужы, дагэтуль тут невядомы. А вось свежы чалавек — той абавязкова спыніцца, каб паглядзець на дзве вуліцы [вёскі] ў садах. Ракітны. Увага мужчын была сканцэнтравапа на паспеўшых прыехаць у час — па свята — Міхала і Васіля, свежых людзей. Васілевіч. // Які пакуль нікому невядомы; самы новы, апошні. Свежыя навіны. □ [Вадзім Іванавіч:] — Добра, што вы заўтра выступіце. Свежае слова пра Маскву нам цяпер патрэбна як паветра. Гэта вельмі важна зараз... перад баямі. Дзенісевіч. У дзядзькі ўжо некалькі сшыткаў, у якіх ён запісвае казкі і песні, прыказкі, прымаўкі, свежыя словы, свае ўражанні і думкі. Брыль. // перан. Які ўпершыню сфармуляваны, выказаны, выкарыстаны; арыгінальны. Свежая думка. Свежая рыфма. □ Няма вычарпаных вершаваных форм і няма памераў, якія можна было б выкінуць як старызну: яны кожны раз становяцца свежымі, калі да іх дакранаецца сапраўдны талент. «Маладосць».

•••

Глянуць свежым вокам гл. глянуць.

На свежае вока гл. вока.

На свежую галаву гл. галава.

Па свежых слядах гл. след.

Свежае вока гл. вока.

Свежая капейка гл. капейка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кала́ч1 ’круг’ (лельч., Нар. лекс.), магчыма, другаснае, параўн. ілюстрацыю: «Калач коубасы купіў», с. 131, да таго ж незразумелая наяўнасць слоў з оканнем і без, ’пятля (з вяроўкі або прутоў)’ (БРС), ’круглае рабро ў рыбалоўнай прыладзе’ (Пал. Крыв.), ’заверцень з вяроўкі ці звіткі ў форме абаранка’ (ганц., пух., Сл. паўн.-зах.), ’абруч’, ’завязванне хусткі абручом’ (ТС), ’кальцо (жалезнае, драўлянае, вяровачнае або з лазы) на «ярме», у якое ўстаўляецца канец дышля’, колач ’тс’ (Маш., але рэалія некалькі іншая: «прывязь, якая прымацоўвае ярмо да рагача сахі», с. 59), колач, колачык, колачы, калачы ’частка бараны: пруты, у якія ўстаўляюцца зубы’, калачы, калачыкы ’25 парна сплеценых драўляных прутоў на баране’ (Сержп. Грам., Сержп. Земл.); з пераносам назвы абруча на рэалію, замацаваную такім абручом, ‑калач ’дровы, пакладзеныя на дзве жэрдкі зверху і знізу і прывязаныя да іх’ (навагр., Нар. лекс.). Звяртаюць на сябе ўвагу адзначаныя ў окаючых гаворках Палесся формы з аканнем, што, магчыма, неабходна тлумачыць пашырэннем слова з адпаведных гаворак. Параўн. яшчэ калач2. Укр. усх.-палес. калач ’кальцо ў ярме валовай вупражы, у якое ўстаўляецца дышаль’, ’кальцо з вяроўкі і да т. п., дэталь у возе’, колач ’кальцо з лазы, якім прымацоўваюцца аглоблі да саней’, калач ’дзіцячая гульня з кальцом’ (Чуб. 3), колач (у Шухевіча) ’разнавіднасць посуду: гліняная труба, сагнутая ў выглядзе кальца, з рыльцам, ужываецца для гарэлкі і носіцца на шнурку на плячы’ і ’доўгі скрутак з сена на вяршыні стажка, каб дождж не трапіў у сярэдзіну’, рус. наўг., валаг., ярасл. калач і колач ’драўлянае або металічнае кальцо, з дапамогай якога зацягваюць вяроўку, што замацоўвае сена на возе’, ’частка хамута; набітая саломай кожаная падушка…’, дан., цвяр. калачы ’выпадковыя вузлы на ніжняй вяроўцы невада’, ’кольцападобная рачная пратока і інш.’, польск. kołaczek ’круглы гаючы пластыр’ (з XV ст.), чэш. koláček ’круглы чапец’, серб.-харв. ко̀љач ’некалькі звязаных разам абручоў’, ’звітая ў кальцо вяроўка’, ’зруб у студні’, ’кружок у ланцужку’ і інш., славен. koláč ’маток дроту’, ’посуд для віна’, ’круг’. Некаторым з прыведзеных лексем лічацца (Слаўскі, 2, 363, RHSJ, 5, 179) другаснымі, пераноснымі ад kolačь ’печыва ў выглядзе кола’. Думаецца, што няма патрэбы ў гэтым, паколькі значэнне ’круг, кольца’ з’яўляецца этымалагічна натуральным, калі меркаваць, што калач1, як і калач2, ад прасл. kolo. Гл. Мартынаў, Ареальн. иссл. в языкозн. и этнографии. Л., 1975, с. 24. Не выключана, што першаснае значэнне ’зроблены (скручаны) у выглядзе кола’ для прасл. дэрывата kolačь датычыць і kolačь ’круглы хлеб’, якое ўжо пазней спецыялізавалася.

Кала́ч2 ’круглая булка пшанічнага хлеба’ (БРС, ТСБМ), ’абаранак’ (Пятк.), калачы ’тс’ (Кольб., Маш.), (на крайнім захадзе палескай тэрыторыі) колач, калач ’пірог’, ’вясельны пірог прадаўгаватай формы’, ’прадаўгаваты жытні пірог, які нясе ўнук сваей бабцы-павітусе’, (на захадзе, цэнтры і ўсходзе Палесся) ’вялікі баранак’ (Вешт.). Адзінкава ў цэнтры Палесся зафіксавана значэнне ’блін’ (Вешт.). Укр. усх.-палес. калач ’баранак’, укр. калач і колач ’крэндзель і наогул белы хлеб’, дыял. колач сирний (у Шухевіча) ’авечы сыр, злеплены ў выглядзе круглага хлеба з адтулінай пасярэдзіне, які смажыцца ў масле’, рус. калач і колач ’белы хлеб’, ’печаныя вырабы з мукі (у выглядзе жгутоў, кольцаў і да т. п.)’, ’абаранак’, польск. kołacz ’пірог з найлепшай пшанічнай мукі і інш.’, дыял. ’буханка хлеба круглай або падоўжанай формы; белы хлеб, булка’, н.-луж. kółac ’круглы хлеб, велікодны пірог’, в.-луж. kołač ’круглае печыва’, чэш. koláč ’круглы пірог і да т. п.’, славак. koláč ’печыва з белага квашанага цеста’, славен. koláč ’круглы велікодны пірог, круглы пірог наогул, каравай белага хлеба і інш.’, серб.-харв. ко̀лач ’хлеб, звычайна белы, з лепшай мукі, салодкі, спечаны ў форме кола’, макед. колач ’абрадавы хлеб’, балг. колач ’асобы абрадавы хлеб, звычайна з адтулінай пасярэдзіне’. Прасл. kolačь, дэрыват ад kolo (гл. далей кола), Слаўскі (2, 364) мяркуе, што першасным значэннем было ’печыва ў форме кола’, што, на яго думку, пацвярджаецца чэш. дыял. kolo, балг. дыял. коло, рус. дыял. колесо, усё ў значэннях ’калач і да т. п.’ Калі прыняць такі пункт гледжання, неабходна і для kolo, колесо меркаваць аб першасным значэнні ’хлеб’. Не выключана, што прасл. дэрыват ад kolo меў больш дыфузную семантыку, накшталт ’зроблены (скручаны) у форме кола’, а ’хлеб у выглядзе кола’ было другаснай спецыялізацыяй. Параўн. калач1, дзе шэраг значэнняў ніяк нельга вытлумачыць як другасныя намінацыі ад kolačь ’пірог’. Аб прасл. kolačь ’прадмет, які нагадвае па форме кола’, пісаў Трубачоў, Ремссл. терм., 225. Трубачоў (там жа, 256) мяркуе аб магчымасці генетычнай сувязі назвы посуду для выпечкі хлеба (маецца на ўвазе славен. дыял. kolač ’асобая глыбокая патэльня, вялікая гліняная міска з адкрытым або закрытым круглым канічным узвышэннем пасярэдзіне для выпечкі вялікіх хлябоў’), што, відавочна, неабходна разумець як перанос назвы пасудзіны на выпечаны хлеб. Гэта не вельмі добра абгрунтавана ў тым, што датычыць рэалій, хоць шэраг славянскіх значэнняў (’вялікі абаранак’ і інш.) указваюць быццам бы на магчымасць ужывання спецыяльнай формы, а сам спосаб выпечкі вырабаў з мукі ў формах можа быць старажытным. Вештарт (Лекс. Пал., 119) лічыць, што палескія гаворкі крайняга захаду адлюстроўваюць уплыў польскіх абрадавых і моўных звычаяў.

Кала́ч3 ’расліна рагоз, Typha’, ’насенная шышка рагозу’, ’кіях кукурузы’ (лях., лід., Сл. паўн.-зах.), калачы ’каташкі (на бярозе)’ (свісл., Шатал.), магчыма, сюды ж і драг. калачык ’пакаёвая кветка’. Укр. усх.-пал. калач ’кіях кукурузы’, калачики (уст.) ’кукуруза’. Непасрэдная сувязь з калач2 або калач1 здаецца немагчымай, паколькі для бел. рэалій нельга дапусціць перанос гэтых назваў паводле падабенства. Магчыма, першапачаткова назва частак расліны, падобных на калач, параўн. рус., укр. мар. назву калачик ’расліна Malva’. Наступны этап — перанос назвы на круглыя плады або кветкі іншых раслін, параўн. рус. дыял. калачики ’расліны розных відаў Trifolium’ і калачики ў наступным кантэксце: «Трава растёт калашнік, красненьки калачики и беленьки калачики у нее, сверху, … калашник похож на клевер, но это не клевер» (СРНГ, 12, 339). Такую у прынцыпе магчымую версію прыняць нельга, паколькі на бел. тэрыторыі наогул не засведчана слядоў падобнага працэсу. У бел. назвах для Typha адзначаны кіеўка, катке, кіёўка, кіёўнік, укр. палки, палочник, бел. дыял. калачык ’песцік’ і ’пладаносная частка сцябла некаторых раслін’ можна параўнаць з бел. таўкачык ’назва хвашчу’, а бел. дыял. калатоўка ’рагоз’ нельга не суаднесці з калатоўка ’мяшалка’. Іншымі словамі, найбольш імаверна параўнаць разглядаеце слова з дзеясловам калаціць (аснову колот‑). Пры гэтым, калі дапускаць аналагічны па ўтварэнню працэс (назва прылады, якой калоцяць > назва расліны), неабходна рэканструяваць калач (магчыма, як сінонім да калатоўка) як назву прылады, ужытую пазней для расліны, або хутчэй для насеннай шышкі рагозу і да т. п. Такі варыянт тлумачэння ўяўляецца не вельмі надзейным, паколькі мяркуемы дэрыват ад калаціць не засведчаны (параўн., аднак, рус. дыял. колот ’песцік у маслабойнай ступе’). Аб іншай версіі сведчаць такія формы, як бел. дыял. калачонік ’стрэсены арэх’, калачанка ’стрэсенае сена з саломай’, калачынка ’амлет’, колотуша ’тс’, дзе ‑ч‑ заканамернае. Аднак спосаб утварэння ад асновы калач‑ няясны. Калі звярнуць увагу на такі сінонім для Typha, як катке (мн. ад каток), мяркуючы пры гэтым, што каток тут не ад кот (у сувязі з мяккасцю, пухаўка ’рагоз’), а дэрыват ад каціць і калачы і каташкі (на бярозе), можна прапанаваць і такі варыянт тлумачэння, пры якім калач — метатэза з качая, якое, у сваю чаргу, зваротны дэрыват ад качалка, качалкі. Параўн. рус. смал., росл. качалка ’шышка (лопуху?), якой кідаюць на вяселлі ў жаніха і шафера’. Аднак такая версія найменш імаверная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стоя́ть несов., в разн. знач. стая́ць;

шкаф стои́т у стены́ ша́фа стаі́ць ля сцяны́;

ло́шади не стоя́ли на ме́сте ко́ні не стая́лі на ме́сцы;

в во́здухе стоя́л шум от гуде́ния самолётов у паве́тры стая́ў шум ад гудзе́ння самалётаў;

стои́т хоро́шая пого́да стаі́ць до́брае надво́р’е;

маши́на стоя́ла два часа́ машы́на стая́ла дзве гадзі́ны;

отря́д стоя́л в дере́вне атра́д стая́ў у вёсцы;

стоя́ть на одно́й ноге́ стая́ць на адно́й назе́;

на пло́щади стои́т большо́е зда́ние на пля́цы стаі́ць вялі́кі буды́нак;

на столе́ стоя́л нетро́нутый обе́д на стале́ стая́ў некрану́ты абе́д;

на пове́стке дня стои́т три вопро́са на пара́дку дня стая́ць тры пыта́нні;

со́лнце стоя́ло уже́ высоко́ со́нца стая́ла ўжо высо́ка;

вре́мя не стои́т час не стаі́ць;

заво́д сейча́с стои́т заво́д цяпе́р стаі́ць;

стоя́ть за това́рища стая́ць за тава́рыша;

кре́пость ещё стоя́ла крэ́пасць яшчэ́ стая́ла;

стоя́ть под пу́лями стая́ць пад ку́лямі;

в я́ме стои́т вода́ у я́ме стаі́ць вада́;

на нога́х он стои́т кре́пко прям., перен. на нага́х ён стаі́ць мо́цна;

его́ авторите́т стои́т высоко́ яго аўтарытэ́т стаі́ць высо́ка;

в глаза́х стоя́ли слёзы у вача́х стая́лі слёзы;

пе́ред глаза́ми стоя́л о́браз де́вушки пе́рад вача́мі стая́ў во́браз дзяўчы́ны;

в уша́х стои́т надое́дливый звон у вуша́х стаі́ць надаку́члівы звон;

стоя́ть на своём стая́ць на сваі́м;

стоя́ть на́смерть стая́ць на́смерць;

стоя́ть у вла́сти стая́ць на чале́ ўла́ды, трыма́ць ула́ду;

стоя́ть над душо́й стая́ць над душо́й;

стоя́ть на ме́сте стая́ць на ме́сцы;

стоя́ть во главе́ стая́ць на чале́;

стоя́ть за спино́й (у кого-л.) стая́ць за пляча́мі (у каго-небудзь);

стоя́ть столбо́м стая́ць слу́пам;

на чём свет стои́т на чым свет стаі́ць;

стоя́ть поперёк го́рла стая́ць упо́перак го́рла;

стоя́ть на ра́вной ноге́ (с кем-л.) стая́ць на ро́ўнай назе́ (з кім-небудзь);

стоя́ть на (чьём-л.) пути́ (на чьей-л. доро́ге) стая́ць на (чыім-небудзь) шляху́ (на чыёй-небудзь даро́зе);

стоя́ть одно́й ного́й в моги́ле стая́ць адно́й наго́й у магі́ле;

стоя́ть на о́череди стая́ць на чарзе́;

стоя́ть на платфо́рме (чего) стая́ць на платфо́рме (чаго);

стоя́ть на твёрдой по́чве стая́ць на цвёрдым гру́нце;

стоя́ть на ло́жном пути́ стая́ць на няпра́вільным шляху́;

стоя́ть на стра́же стая́ць на ва́рце;

стоя́ть под ружьём стая́ць пад ружжо́м;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ва́да ж., разг. поро́к м., изъя́н м.

вада́ ж., в разн. знач. вода́;

дажджава́я в. — дождева́я вода́;

вялі́кая в. — высо́кая вода́;

мя́ккая в. — мя́гкая вода́;

у кні́жцы мно́га вады́ — в кни́ге мно́го воды́;

ця́жкая в.хим. тяжёлая вода́;

жо́ўтая в.мед. жёлтая вода́;

цёмная в.мед. тёмная вода́;

як у ваду́ апу́шчаны — как в во́ду опу́щенный;

канцы́ ў ваду́ — концы́ в во́ду;

вадо́й не разалье́ш — водо́й не разольёшь;

як у ваду́ ка́нуў — как в во́ду ка́нул;

шмат вады́ сплыло́ — мно́го воды́ утекло́;

як з гу́сі в. — как с гу́ся вода́;

як дзве кро́плі вады́ — как две ка́пли воды́;

вады́ не заму́ціць — воды́ не заму́тит;

пасадзі́ць на хлеб і ваду́ — посади́ть на хлеб и (на) во́ду;

вы́йсці сухі́м з вады́ — вы́йти сухи́м из воды́;

муці́ць ваду́ — мути́ть во́ду;

мно́га вады́ працякло́ — мно́го (нема́ло) воды́ утекло́ (ушло́);

як пу́гай па вадзе́ — как об сте́нку горо́х;

сплы́сці з вадо́ю — уплы́ть с водо́й;

вы́весці на чы́стую ваду́ — вы́вести на чи́стую во́ду;

пайсці́ з вадо́ю — поплы́ть по тече́нию;

жыва́я в.фольк. жива́я вода́;

мёртвая в.фольк. мёртвая вода́;

як ры́ба ў вадзе́ — как ры́ба в воде́;

прайсці́ аго́нь, ваду́ і ме́дныя тру́бы — пройти́ ого́нь, во́ду и ме́дные тру́бы;

чы́стай вады́ — чи́стой воды́;

як у ваду́ глядзе́ў — как в во́ду гляде́л (смотре́л);

ліць ваду́ на (чый) млын — лить во́ду на (чью) ме́льницу;

набра́ць вады́ ў рот — набра́ть воды́ в рот;

насі́ць у рэ́шаце ваду́ — носи́ть решето́м во́ду;

сёмая (дзяся́тая) в. на кісялі́погов. седьма́я (деся́тая) вода́ на киселе́;

таўчы́ ваду́ ў сту́пе — толо́чь во́ду в сту́пе;

як ка́мень у ваду́ — как ка́мень в во́ду;

бу́ра ў шкля́нцы вады́ — бу́ря в стака́не воды́;

як вадо́й змы́ла — как водо́й смы́ло;

апёкшыся малако́м, і ваду́ сту́дзішпосл. обжёгшись на молоке́, ду́ешь и на во́ду;

цішэ́й вады́, ніжэ́й травы́погов. ти́ше воды́, ни́же травы́;

ві́ламі па вадзе́ пі́санапогов. ви́лами по воде́ пи́сано;

у гара́чай вадзе́ купа́ныпогов. до трёх не говори́;

гато́ў у лы́жцы вады́ ўтапі́цьпогов. гото́в в ло́жке воды́ утопи́ть;

пад ляжа́чы ка́мень в. не цячэ́посл. под лежа́чий ка́мень вода́ не течёт;

лаві́ць ры́бу ў каламу́тнай вадзе́погов. лови́ть ры́бу в му́тной воде́;

пабы́ў у вадзе́ і не мо́кры нідзе́погов. вы́шел сухи́м из воды́;

да пары́ збан ваду́ но́сіцьпосл. пова́дился кувши́н по́ воду ходи́ть, там ему́ и го́лову сломи́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

не, часціца адмоўная.

1. Надае слову, да якога яна адносіцца, значэнне поўнага адмаўлення. Ой, не вецер з-за гор легкакрылы Кучаравіў сасну на кургане. Трус. Мы так захапіліся сваёю работаю, што не заўважылі, як на дзядзінец прымчаўся ўраднік Вярбіла са сваімі стражнікамі. Якімовіч. [Уля] з Волькай вучыліся роўна, не адстаючы адна ад адной і не забягаючы наперад. Паўлаў. // Пры проціпастаўленні (звычайна са злучнікамі «а», «але»). Хачу я жыць, а не памерці, Каб радасць несці пакаленню. Чарот. Трактарам любуйся, але і каня не забывай. Прыказка. // У спалучэнні з дзеясловам-выказнікам, калі ў сказе маюцца адмоўныя займеннікі і прыслоўі, якія ўзмацняюць адмаўленне. Ніхто не сказаў ні слова. Няхай. // У спалучэнні з інфінітывам-выказнікам, калі выражаецца сцвярджэнне немагчымасці. А дзень наступны і падзеі У неакрэсленай смузе. Адно мне ясна: завірухі Не абмінуць, не адхіліць, Бо сэрца томіцца, баліць. Колас.

2. Служыць адмоўным адказам на станоўчае пытанне. — А вы, уласна кажучы, хто? Інжынер? — Не. Настаўніца. Шамякін. [Аляксандра Сцяпанаўна:] — А я думала, вы таксама да Масквы. — [Канстанцін Пятровіч:] — Не, я не да Масквы. Мне трэба тут выходзіць. Васілёнак. // У пачатку рэплікі, якая перапыняе выказванне субяседніка, або ў пачатку адказу, які выражае пярэчанне. — Ты прыедзеш сёння? — Я заняты. — Не, ты проста скажы, прыедзеш ці не? Самуйлёнак. [Злобіч:] — Не, Сандро, ты, відаць, не кахаў, калі хочаш так проста мяне супакоіць... М. Ткачоў. // Пры выказванні забароны рабіць што‑н. або адмове ў чым‑н. — І я з табою! — папрасіўся хлопчык. [Бацька:] — Не, сынок, ты аставайся з мамай! Кулакоўскі. Выкапаўшы некалькі ямак, я падышоў да.. [Ганкі] і кажу: — Можа, памагчы? — Не, я сама, — разазнулася Ганка. Рунец. // Ужываецца для большай выразнасці ў пачатку або ў канцы выказвання, у якім адмаўляецца тое, што было выказана раней; тое ж — пры процілеглай думцы, якая не была выказана, а толькі падразумявалася. Мінуў дзень, мінуў тыдзень, а пра Бярозку ў Далідовіча не было ніякіх новых звестак.. — Сумненне, якое незнарок пасеяў Захарэня, Платон Барысавіч і на вярсту не падпускаў да сябе. — Не, ты недзе блізка ад нас, — раптам праплывала невядома адкуль надзея, і Далідовіч працягваў пошукі. Шахавец. Мне кажуць, што старасць прыгнула мяне, Не тое гавораць, не так яно, не! А. Александровіч. Не, мы не пойдзем славы пазычаць, Па прыгажосць не пойдзем на чужыну. Шушкевіч. // Ужываецца ўнутры выказвання для ўнясення папраўкі. Прыдзі да мяне ў чатыры гадзіны. Не, у тры. // Ужываецца ў пачатку думкі, якая падагульняе сказанае раней і з’яўляецца яго вынікам. [Рыгор:] — Вось прыедзеш, а праз дзве гадзіны — назад. Любата!.. Не, гэта разумна прыдумана — аўтобус ў вёску пусціць. Ракітны. // Ужываецца ў пачатку рэплікі з мэтай звярнуць увагу субяседніка на думку, якая выказваецца. Не, ты толькі паглядзі, чаго ён натварыў.

3. Мае значэнне няпоўнага сказа пры адмоўных адказах на пытанні; тое, што і няма (у 2 знач.); проціл. так. — У цябе ёсць білет? — Не. □ [Майстар-цырульнік] прарэзліва зарыпеў мне ў самае вуха: — Скажыце, у вас каты ёсць? — Не. А што? Паслядовіч.

4. Разм. Ужываецца замест выказніка з адмоўем, а таксама замест словазлучэння або цэлага сказа з адмаўленнем ці проціпастаўленнем. Падышоў я бліжэй [да Дошкі гонару], кінуў пагляд на адзін твар, на другі. Подпісаў не чытаў, а так сабе глядзеў, прыкідваў крытычным вокам, каторы партрэт зроблены добра, а каторы не. Кулакоўскі.

5. Надае значэнне няпэўнасці, няпоўнага адмаўлення, непаўнаты дзеяння ці стану: а) пры назоўніках, якія паўтараюцца. Бяда не бяда. □ Працаваў .. [Язэп] нехаця, ляніўся, на яго паласе заўсёды быў самы дрэнны ўраджай — жыта не жыта, трава — не трава. Лупсякоў; б) паміж дзеясловамі, якія паўтараюцца. Мы аддана служылі і не варажылі, Скосіць нас смерць ці не скосіць. Панчанка; в) у спалучэнні з прыслоўямі «вельмі», «лепш», «надта» і пад. Думкі не вельмі вясёлыя.

6. Надае выразу сцвярджальнае значэнне з дзеясловамі «магчы», «смець» пры наяўнасці другога адмоўя або з дзеясловамі ў безасабовым сказе, выказнікам якога з’яўляюцца словы «нельга», «немагчыма». Гэту песню не спець не магу я. Гэтай песняй прашу сабе слова. Кірэенка.

7. У спалучэнні з часціцай «ці» ў пытальных сказах выражае мадальнае значэнне сцвярджэння або няпэўнасці, здагадкі. [Пашка:] — Слухай, ці не знойдзецца ў цябе чаго ад бяссонніцы? Паўлаў. [Суседка:] — Ці не перапала табе сёння дзе-небудзь чарка, Данілка? Капыловіч.

8. У спалучэнні з пытальнымі займеннікамі і прыслоўямі пры асаблівай інтанацыі вымаўлення надае сэнс станоўчага адказу. Як не спяваць мне? □ [Мяснікоў:] — А дзетак не прыбавілася? [Касач:] — Хе! Чаму не! Гурскі.

9. У спалучэнні з дзеясловамі, якія канчаюцца на «‑ся», «‑цца» і маюць прыстаўку «на-», надае значэнне немагчымасці закончыць дзеянне. Не наглядзіцца маці на сына.

10. Уваходзіць у склад словазлучэнняў, якія з’яўляюцца складанымі злучнікамі і злучальнымі словамі: «не то... не то»; «не то што»; «не то .. а»; «не толькі, .. але (і)» і пад. Бацька не то спаў, не то так ляжаў на печы, яшчэ не разуваючыся. Крапіва. На вуліцы ў Чыжэвічах — не то што ў Малінаўцы — было людна і ажыўлена. Чарнышэвіч. Пісьменнік здолеў даць не толькі тыповы характар правакатара, але і раскрыць вытокі здрадніцтва, паказаць, на якой глебе яно вырастае. Дзюбайла.

11. Уваходзіць у склад устойлівых словазлучэнняў: «далёка не»; «не раўнуючы, як»; «амаль не», «ледзь не», «бадай не»; «не раз і не два»; «не вельмі каб» і пад. Госці склалі свае рэчы на падлозе, заняўшы імі ледзь не палову пакоя. Корбан. [Маці:] — Цяперака купяць, бо не вельмі каб у каго сена пад вясну было. Капыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

взять сов., в разн. знач. узя́ць; (охватить — о чувствах ещё) агарну́ць, ахапі́ць, апанава́ць;

взять па́лку в ру́ку узя́ць па́лку ў руку́;

взять за́ руку узя́ць за руку́;

взять те́му для диссерта́ции узя́ць тэ́му для дысерта́цыі;

взять с собо́й дете́й узя́ць з сабо́й дзяце́й;

взять ма́льчика на воспита́ние узя́ць хло́пчыка на выхава́нне;

взять в солда́ты уст. узя́ць у салда́ты;

взять штраф узя́ць штраф;

взять го́род узя́ць го́рад;

взять власть в свои́ ру́ки узя́ць ула́ду ў свае́ ру́кі;

взять хи́тростью узя́ць хі́трасцю (хі́трыкамі);

взять живьём узя́ць жыўцо́м;

взять сло́во (с кого) узя́ць сло́ва (з каго);

взял страх узя́ў (агарну́ў, ахапі́ў, апанава́ў) страх;

взять хле́ба в магази́не узя́ць хле́ба ў магазі́не;

ско́лько он взял за рабо́ту? ко́лькі ён узя́ў за рабо́ту;

э́то де́рево нож не возьмёт гэ́тага дрэ́ва нож не во́зьме;

взять высоту́ узя́ць вышыню́;

взять на учёт узя́ць на ўлік;

ры́ба взяла́ ры́ба ўзяла́;

взять ло́шадь на узде́чку узя́ць каня́ на абро́ць;

взять жену́ узя́ць жо́нку;

взять отве́тственность на себя́ узя́ць адка́знасць на сябе́;

взять под защи́ту узя́ць пад абаро́ну;

взять в рот узя́ць у рот;

взять акко́рд узя́ць ако́рд;

высоко́ взял (о пе́нии) высо́ка ўзяў;

взять вле́во узя́ць уле́ва;

взять направле́ние узя́ць кіру́нак (напра́мак);

взять по́д руку узя́ць пад руку́;

взять на заме́тку узя́ць пад ува́гу;

взять в ско́бки узя́ць у ду́жкі;

он взял да и сде́лал ён узя́ў ды і зрабі́ў;

а я возьми́ да и скажи́ ему́ а я ўзяў ды ска́заў яму;

с чего́ ты взял? адку́ль ты ўзяў?;

на́ша взяла́! на́ша ўзяло́!;

ни дать ни взять якра́з, як дзве кро́плі вады́;

взять верх узя́ць верх;

взять своё узя́ць сваё;

взять курс узя́ць курс;

взять прице́л узя́ць прыцэ́л;

взять взаймы́ пазычы́ць;

взяло за́ сердце узяло́ за сэ́рца;

взять себя́ в ру́ки узя́ць сябе́ ў ру́кі;

взять за пра́вило узя́ць за пра́віла;

взять быка́ за рога́ узя́ць быка́ за ро́гі;

взять за́ душу узя́ць за душу́;

взять в рабо́ту узя́ць у рабо́ту;

взять за живо́е узя́ць за жыво́е;

взять грех на́ душу узя́ць грэх на душу́;

взять за жа́бры узя́ць за жа́бры;

взять го́лыми рука́ми узя́ць го́лымі рука́мі;

взять инициати́ву узя́ць ініцыяты́ву;

взять в переплёт узя́ць у пераплёт;

взять на му́шку узя́ць на му́шку;

взять под козырёк узя́ць пад казыро́к;

взять с бою узя́ць з бо́ю (бо́ем);

взять в кле́щи узя́ць у абцугі́;

взять в оборо́т узя́ць у рабо́ту;

взять в толк дабра́ць ро́зуму, зразуме́ць;

взять за го́рло узя́ць за го́рла;

взять на пору́ки узя́ць на пару́кі;

взять на букси́р узя́ць на буксі́р;

взять на себя́ сме́лость асме́ліцца;

чёрт возьми́! каб яго́е́, іх) чорт узя́ў!;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ум м.

1. ро́зум, -му м.;

склад ума́ склад ро́зуму;

здра́вый ум здаро́вы (разва́жны) ро́зум;

челове́к с умо́м чалаве́к з ро́зумам;

2. чаще мн. (общественная мысль) ро́зум, -му м.; (грама́дская) свядо́масць, грама́дская ду́мка; (общество) грама́дства, -ва ср.; (люди) лю́дзі, -дзе́й ед. нет;

броже́ние в ума́х хвалява́нне грама́дскай ду́мкі;

направле́ние умо́в кіру́нак (грама́дскай) свядо́масці, грама́дскай ду́мкі;

настрое́ние умо́в настро́й грама́дскай ду́мкі (грама́дства, людзе́й);

3. (мыслитель) ро́зум, -му м.;

лу́чшие умы́ челове́чества ле́пшыя ро́зумы чалаве́цтва;

све́тлый ум све́тлы ро́зум;

без ума́ быть (от кого-, чего-л.) у захапле́нні быць, тра́ціць ро́зум (вар’яце́ць) (ад каго-, чаго-небудзь);

бра́ться за ум бра́цца за ро́зум;

(быть) в уме́ мець ро́зум;

в уме́ ли ты? ці ма́еш ты ро́зум?;

в здра́вом уме́ и твёрдой па́мяти пры сваі́м ро́зуме і цвёрдай па́мяці;

вы́жить из ума́ вы́жыць з ро́зуму, здурне́ць;

держа́ть в уме́ трыма́ць у галаве́, по́мніць;

из ума́ вон з ро́зуму сышло́; з галавы́ вы́лецела;

за́дним умо́м кре́пок мо́цны за́днім ро́зумам;

коро́ткий ум каро́ткі ро́зум;

на ум наста́вить даве́сці да ро́зуму, вы́весці на пра́вільную даро́гу;

на уме́ (в уме́) наўме́, у ду́мках, у галаве́;

и в уме́ не́ было і наўме́ (і ў ду́мках, і ў галаве́) не было́;

и на ум нейдёт і ў галаву́ не ідзе́ (не ле́зе);

у него́ друго́е на уме́ у яго́ і́ншае наўме́ (у ду́мках, у галаве́);

у него́ что на уме́, то и на языке́ у яго́ што наўме́ (у галаве́), то́е і на языку́; ён што ду́мае, то́е і гаво́рыць;

не его́ (моего́, твоего́) ума́ де́ло не з яго́ (з маі́м, з тваі́м) ро́зумам (рабі́ць што-не́будзь, разважа́ць пра што-не́будзь); не яго́ (мая́, твая́) спра́ва;

не в по́лном уме́ не ў по́ўным ро́зуме;

(не) в своём уме́ (не) пры сваі́м ро́зуме;

в уме́ (считать, прикинуть) у галаве́;

счёт в уме́ падлі́к у галаве́;

не выхо́дит из ума́ не выхо́дзіць з галавы́;

от большо́го ума́ ад вялі́кага ро́зуму;

повреди́ться в уме́ крану́цца з ро́зуму;

повреждённый в уме́ ненарма́льны, вар’я́т;

раски́нуть умо́м паварушы́ць мазга́мі;

с умо́м з ро́зумам;

свести́ с ума́ з ро́зуму зве́сці;

сойти́ с ума́ звар’яце́ць, стра́ціць ро́зум, з глу́зду з’е́хаць;

вы с ума́ сошли́! вы звар’яце́лі!;

он (она́) себе́ на уме́ ён (яна́) хі́тры (хі́трая), яго́е́) не ашука́еш;

ско́лько голо́в, сто́лько умо́в што галава́, то і ро́зум;

те́рять ум тра́ціць ро́зум;

ум за ра́зум захо́дит ро́зум за ро́зум захо́дзіць;

ум хорошо́, а два лу́чше адна́ галава́ до́бра, а дзве яшчэ́ лепш;

ума́ не приложу́ ро́зуму не дабяру́;

ума́ пала́та ве́льмі разу́мны;

научи́ться уму́а́зуму навучы́цца ро́зуму;

уму́ непостижи́мо ро́зуму недасту́пна, ро́зум не мо́жа зне́сці, незразуме́ла;

уму́ помраче́ние про́ста дзі́ва.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)