По́кат1 ’кола’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), параўн. рус. покато́к ’невялікі валік, цурка, якія падкладаюць пад вілы, каб лягчэй соваць саганы’. Бязафікснае ўтварэнне ад пакаціць < каціць, гл. пакот2 ’тс’.

По́кат2 ’гульня, пры якой выпрабоўвалі моц велікодных яек’ (Мат. Гом.). Бязафіксны назоўнік ад пакаціць < каціць (гл.).

По́кат3прыстасаванне для пагрузкі лесу’ (Мат. Гом.), пакош покаты ’лагі, па якіх закочваюць бярвенні на зруб’ (ТС). Гл. пакат у.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́мпа1прыстасаванне для пампавання; насос’ (ТСБМ, Касп., Сл. ПЗБ). З польск. pompa ’тс’ < франц. pompe ’тс’, якое, магчыма, з ісп., партуг. bomba ’тс’, гукапераймальнае (БЕР, 5, 513), лац. bombus ’гудзенне, шум’ < грэч. βόμβοξ ’тс’, параўн. бомба (гл.).

По́мпа2 ’паказная пышнасць’ (ТСБМ), ’пыха, гонар’ (Нас.). З польск. (Булыка, Запазыч.) або непасрэдна з лац. pompa ’урачыстае шэсце; пышнасць’ < грэч. πομπή ’пасылка, суправаджэнне, урачыстае шэсце’ ад πομπεύω ’суправаджаць, урачыста несці, важна ісці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Прысо́шак (прысо́шок) ’сошка ў будане’ (ТС), сюды ж прісі́х ’рыбалоўнае прыстасаванне — двурогія драўляныя вілы, да якіх прымацоўваецца падхватнік, або невялікія перасоўныя звычайныя пасткі ў выглядзе падхватніка’ (Крыв.). Параўн. рус. урал. при́со́шек ’падстаўка пад стрэльбу пры стральбе’, присо́шка ’падпорка, стойка’, укр. присі́шок ’слупок з развілінай на канцы, у якую кладзецца гарызантальнае бервяно (падчас пабудовы хлява, пуні)’. Конфікснае ўтварэнне (пры‑ + ‑ак) ад со́шка (гл.) з усячэннем у апошняга слова суфікса ‑к‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́зін ’зарасць арэшніку’ (дзятл., З нар. сл.). Няясна; параўн. укр. пу́зина, якое ЕСУМ (4, 628) адсылае да півзен ’жардзіна, што прыціскае салому на даху або ў стозе’ (< прасл. *ро(у)огьпь, гл. вязаць, вуза). Магчыма, да апо́ўзінапрыстасаванне з галін або жэрдак для ўтрымання сена на стозе’ (гл.), параўн. пу́зе ’тс’ з семантычным пераносам ’звязаныя з аднаго канца дрэўцы’ > ’куст ляшчыны’. Фармальна блізкае пу́зіны ’паплёт у страсе паверх саломы’ (ЛА, 4).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скем ‘двое козлаў для змацавання склееных дошак пры працы’ (Шат.), скем, шкем ‘лісіцы (сціскаючае прыстасаванне)’ (ТС). Звязанае чаргаваннем галосных з скамы (гл.), што ўзыходзіць да *(s)koměti ‘ціснуць; балець, ныць’ (Варбат, Этимология–1973, 28). Падрабязней гл. Цыхун, БЛ, 59, 116–118. Адносна праблематыкі захавання ск перад е гл. скяпа́ць. Сюды ж ске́мка ‘палка, расшчэпленая на канцы, ляшчотка’ (мядз., Нар. словатв.), ске́мчык ‘станок для ткання паясоў’ (іўеў., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спры́тапрыстасаванне (кол), з дапамогаю якога моцна сціскаецца вяроўка пры звязванні паклажы, закрутка’ (Сцяц. Сл.), сюды ж спры́ціць ‘моцна звязаць (спавіць)’ (там жа), спры́ціцца ‘загінуць, памерці’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. запры́ць ‘туга звязаць пры дапамозе закруткі’ (ваўк., Сл. ПЗБ), пры́тны ‘круты’ (Сцяшк.), што дазваляе суаднесці з *prъtiti ‘круціць , роднасным літ. spráusti ‘уціскваць’, sprũsti ‘вырывацца, выслізгацца’. Гл. прыткі1, прытыць. Сюды ж, відаць, спры́ты ‘ражкі (у коласе)’ (Сцяшк. Сл.) на аснове вобразнага пераносу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыла́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Прыстасаванне, пры дапамозе якога выконваецца якая‑н. праца, работа. Прылады працы. Прылады вытворчасці. □ Калгаснікі складалі на павозкі розныя прылады, запрагалі коней і раз’язджаліся ў розныя бакі: адны ехалі араць папары, другія вазіць лес для новага кароўніка, трэція — на сенажаці. Якімовіч. Звычайны, груба завостраны аловак, крэслячы праект брамы, набыў у .. руцэ [маёра] значэнне актыўнай прылады стварэння. Брыль.

2. Спецыяльнае прыстасаванне, механізм, прызначаны для якой‑н. мэты (вымярэння, вылічэння, кіравання і пад.); прыбор. Вымяральная прылада. Аптычная прылада. □ Шпаркасць .. прабегу [часу] нельга змераць самымі далікатнымі прыладамі. Крапіва.

3. часцей мн. (прыла́ды, ‑лад). Камплект, набор прадметаў для выканання аднаго працэсу, аднаго напрамку работ. Рыбалоўныя прылады. Спартыўныя прылады. Сельскагаспадарчыя прылады. Пісьмовыя прылады. □ Пальцы .. [Алесевых] рук.. перабіралі алоўкі, цыркулі і ўсякія іншыя дробныя каморніцкія прылады на стале. Чорны. Стары закашляўся: нешта раптам вельмі сціснула яго горла. Потым дастаў з кішэні свае курэцкія прылады: капшук з тытунём, люльку і крэсіва. Якімовіч. Дзяўчына падышла да маленькага століка, на якім стаялі прылады дзявочага туалету. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канве́ер, ‑а, м.

Прыстасаванне для бесперапыннага перамяшчэння вырабаў пры іх апрацоўцы ад аднаго рабочага да другога або для транспарціроўкі грузаў. Па грукату, што рабілі .. [адліўкі], падаючы на канвеер, які нёс іх кудысьці ў цёмны правал у сцяне, адчувалася, што адліўкі важкія, з металу. Карпаў.

•••

Зялёны канвеер — сістэма планавай вытворчасці зялёных кармоў для бесперапыннага забеспячэння жывёлы на працягу ўсяго пашавага сезону.

Па канвееру — ад аднаго да другога (перадаваць і пад.).

Сысці (сыходзіць) з канвеера гл. сысці.

[Англ. conveyer.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Катала́жка ’каталажка’ (БРС, Сл. паўн.-зах.). Магчыма, запазычанне з рус. мовы. Параўн. рус. катала́жка ’каталажка, турма’, ’памяшканне для арыштантаў’. У рус. мове гэта вытворнае ад дыял. каталаж ’камора, памяшканне на судне для захоўвання снасцей і прыпасаў’. Апошняе ўзнікла ў выніку метатэзы з такелаж ’снасці на судне, прыстасаванне для пад’ёму і перамяшчэння грузаў’ (аб гэтым пісаў яшчэ Даль: «…каталажка… от каталаж искаж. морс. такелаж»). Слова такелаж (сустракалася таксама ў форме такалаж) узята з гал. takelage ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Замо́кпрыстасаванне для запірання’. Рус., укр. замо́к, польск. zamek, серб.-луж. zamk, чэш. zamek, славац. zamka, zámok ’тс’, славен. zamka ’пятля’, серб.-харв. за̑мка ’пастка, пятля’, балг. дыял. за̀мка ’вузел’, ’пятля’, макед. замка ’сіло, пастка’. Ст.-слав. замъкнѫти ’замкнуць’, ц.-слав. замъкъ ’замок’. Ст.-рус. замъкъ (XII ст.) ’замок’. Ст.-бел. замок (Скарына). Паўн.-слав. бязафіксны назоўнік zamъkъ ад дзеяслова za‑mъk‑nǫ‑ti (гл. імкнуць), дзе прэфікс надаваў значэнне адмежавання (як у замінаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)