По́ўзаць, по́ўзць ’паўзці’ (Нас., Касп., ТС, Бяльк.), ’качацца на зямлі (пра карову)’, ’доўга, позна бадзяцца’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. ползати. Сюды ж по́ўзанкаспадніца, якую апранаюць, калі капаюць бульбу’ (Сцяшк. Сл.). Ітэратыў да паўзці́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скамлёты ‘тонкая жэрдка з трыма сучкамі на канцы (знімаць яблыкі)’ (мядз., Нар. словатв.). Утворана ад *скаміць, скамлю (гл. скамы) з суф. ‑от‑ + канчатак мн. л., першапачаткова назва дзеяння. Не выключана фармальнае збліжэнне з камлёт ‘саматканая суконная спадніца’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́йка1 ’казка, басня, небыль’ (Нас., Шат., Касп., Бяльк.), ’гаворка, мова’ (Хрэст. дыял., 333). Рус. ба́йка, укр. ба́йка і г. д. (гл. Шанскі, 1, Б, 12–13). Слав. bajьka, вытворнае з суфіксам ‑ьka ад *bajati ’гаварыць; вядзьмарыць’. Махэк₁, 22; Слаўскі, 1, 25. Ужо ў ст.-бел. мове: ’казка, басня, выдумка’ (Нас. гіст.), ’выдумка’ (Бярында, 5).

Ба́йка2 ’саматканая спадніца’ (Бяльк.), спадніца, сатканая з ільну і сукна’ (ДАБМ, 934), ба́йка ’від тканіны’, рус., укр. ба́йка. Запазычанне з польск. baja, bajka ’тс’ (< гал., ням. baai, Boi < лац. badius светла-карычневы’). Гл. Фасмер, 1, 107; Шанскі, 1, Б, 12. Параўн. баёвік (баечка, баю́ўка).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́лесцікспадніца з даматканак палатна’ (Сл. паўн.-зах.). Магчыма, да прасл. kolo, kolese ’кола’ (паводле формы спадніцы). Словаўтварэнне вельмі архаічнае:⇉kolestito < z < Zkoles‑t‑ik7 > . Пры дапамозе суфікса -/τ > могуць утварацца назоўнікі ад назоўнікаў (SP. 2, 36–37).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

збо́рка 1, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. збіраць — сабраць (у 6 знач.); злучэнне частак механізмаў, канструкцый і пад. для атрымання гатовага вырабу. Зборка станка. Зборка дома. Працэс зборкі.

збо́рка 2, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Складка на адзежыне, матэрыяле. Спадніца ў зборкі. □ Змітрок расшпіліў каўнер, разгладзіў зборкі кужэльнай вышыванай кашулі. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паддзёўка ’мужчынская верхняя вопратка’ (ТСБМ, Бяльк. 3), ’кароткая верхняя цёплая вопратка’ (Янк.), верхняе святочнае адзенне’ (Малчанава, Мат. культ.), ’верхняя жаночая вопратка’ (Інстр. II), паддзе́ўка ’паддзёўка’ (Мат. Гом.), паддзе́ўка, паддзе́жкаспадніца (сподняя)’ (Мат. Гом.). Рус. поддёвка ’тс’. Суфіксальны дэрыват ад паддзяваць (гл. адзёжа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суке́нка ’верхняе жаночае адзенне’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Варл., Сцяшк., Касп., Шымк. Собр., Сл. ПЗБ, Сцяц. Сл., Бяльк.), су́кня ’сукенка’ (ТСБМ, Касп. Сержп., Мат. Гом.), ’адзенне з фабрычнага сукна (асабліва мужчынскае)’ (Нас., Байк. і Некр.), ’выхадная, святочная сукенка’, ’шлюбная сукенка’ (Сл. ПЗБ), ’суконная спадніца для дарослых’, ’сукенка для малых’ (ТС), ’сукенка, часцей з шарсцяной тканіны’ (Скарбы, Сцяц.; навагр., Нар. сл.); ст.-бел. су́кня ’вопратка; верхняе мужчынскае адзенне; верхняе жаночае адзенне’ (Ст.-бел. лексікон), лічыцца запазычаным са ст.-польск. suknia (Булыка, Лекс. запазыч., 110); сукенка, відаць, больш позняе запазычанне, гл. Цвяткоў, Запіскі, 2, 71, параўн. народнае польскае sukienka ’зімовае жаночае суконнае паліто, унізе расклёшанае, з футраным каўнерам, падшытае аўчынай’ (T. Karwicka. Ubiory ludowe w Polsce. Wrocław, 1995, 151). Польск. *suknia < прасл. *sukъńa ’верхняе жаночае або мужчынскае адзенне, зробленае з сукна’ < прасл. *sukъno ’сукно’ з суф. *‑ja; гл. Борысь, 586. Аналагічна і чэш. sukně, славац. sukňa, в.-луж. suknja ’жаночая спадніца’, н.-луж. suknja ’мужчынскі халат’, славен. suknja ’паліто’, серб.-харв. су̏кна ’жаночая спадніца, адзенне’, балг. дыял. су́кня, су́кно ’доўгае жаночае шарсцяное адзенне’, што ставіць пад сумненне запазычанасць зыходнага сукня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баёвік ’жакет ці кофта, пашытая з байкі’ (Янк. Мат., маладзечн.). Можна думаць, што гэта запазычанне з польск. Параўн. польск. baja ’байка’, bajowy ’байкавы’. Параўн. палес. баёўка, баю́ўка ’хустка з байкі’ (Сакал.), бясспрэчна, з польск. bajówka спадніца з байкі ці іншай тканіны’. Параўн. ба́йка2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Кавалак тканіны ва ўсю першапачатковую шырыню. Спадніца з трох полак. □ Вярнуўшыся ў хату, Салвесіха адламала калючы ліст сталетніку, разлупіла яго напалам, прыклала да раны і ўбінтавала галаву беленькай паркалёвай, адарванай ад старой сарочкі, палкай. Сабаленка.

2. Лаўка ў вагоне для сядзення або ляжання. Ярмолаў узлез на верхнюю полку, лёг і заплюшчыў вочы. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Парця́нік, парцякспадніца з саматканага палатна’ (ДАБМ, 934), парцяк (Інстр. I), парцюк (Бяльк.), парцянік, парцяна, парцяк (Мат. Гом.), парцянік ’даматканы парцяны матэрыял у клетку’ (Сл. ПЗБ), парцянікі ’штаны з даматканага матэрыялу’ (Сл. ПЗБ), парціна ’адзенне (льняное)’ (Мат. Гом.), парцянкі ’анучы’ (Шпіл.). Дэрываты ад пар цяньку порт?.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)