полка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Кавалак тканіны ва ўсю першапачатковую шырыню. Спадніца з трох полак. ▪ Вярнуўшыся ў хату, Салвесіха адламала калючы ліст сталетніку, разлупіла яго напалам, прыклала да раны і ўбінтавала галаву беленькай паркалёвай, адарванай ад старой сарочкі, палкай. Сабаленка.

2. Лаўка ў вагоне для сядзення або ляжання. Ярмолаў узлез на верхнюю полку, лёг і заплюшчыў вочы. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)