Скамлёты ‘тонкая жэрдка з трыма сучкамі на канцы (знімаць яблыкі)’ (мядз., Нар. словатв.). Утворана ад *скаміць, скамлю (гл. скамы) з суф. ‑от‑ + канчатак мн. л., першапачаткова назва дзеяння. Не выключана фармальнае збліжэнне з камлёт ‘саматканая суконная спадніца’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)