эліксі́р, ‑у, м.
1. Выцяжка з раслін ці моцны настой на спірце, у кіслаце і пад., які ўжываецца ў медыцыне, касметыцы. Зубны эліксір. Мятны эліксір.
2. Жарт. Незвычайны, цудадзейны напітак.
•••
Жыццёвы эліксір — чарадзейны напітак, які імкнуліся атрымаць алхімікі для таго, каб захаваць маладосць, прадоўжыць жыццё.
[Фр. élixir з араб.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзіво́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Казачна-дзіўны, незвычайны, фантастычны. Ігнасю сняцца страшныя сны: ён вандруе па рэках і азёрах, пераходзіць кладачкі і масты. Чарнышэвіч. Янук павагаўся і сеў, хоць і страх наганяў на яго гэты пакой, падобны на дзівоснае вядзьмарскае збудаванне. Лупсякоў. Вокны друкарні.. замураваны дзівоснымі ўзорамі дзеда-мароза. Брыль.
2. Цудоўны, незвычайны па хараству, прыгажосці. Дрэвы яшчэ дзе-нідзе стаялі ў сваім дзівосным жоўта-барвовым убранні. Ляўданскі. Усё было нібы ахоплена агнём, дзівосным, невыказна прыгожым, усеабдымным. Мележ.
3. Выдатны, вельмі добры, цудоўны. — Ну ж і стрэльбу здабыў ты сабе, Мартын! — цмакаў дзед Талаш, разглядаючы дзівосную стрэльбу. Колас. Слава аб ім [Талімоне] ішла далёка, і перш за ўсё — за дзівосны голас. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Зво́нку ’са знешняга боку’. Н.-луж. zwenka, в.-луж. zwonka, чэш. zvenku, славац. zvonka, zvonku, славен. zúnaj, zúna (< iz vunaj, iz vuna), серб.-харв. сва̀на, балг. из въ̀н, извъ̀нка ’звонку’. Параўн. у складаных словах серб.-харв. изван‑, макед. извон‑ ’незвычайны’. Ст.-слав. извъноу, извънъ, извънѫдоу. Ст.-рус. извъну (1076 г.). Прасл. jьz‑vъn‑ъk‑a; гл. з, вон, вонка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
неви́данный няба́чаны; (небывалый) небыва́лы; (чрезвычайный) надзвыча́йны; (странный) дзі́ўны; незвыча́йны;
неви́данная краса́вица незвыча́йная прыгажу́ня;
неви́данные зве́ри няба́чаныя (дзі́ўныя, дзіво́сныя, незвыча́йныя) звяры́;
неви́данный урожа́й небыва́лы ўраджа́й.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
заду́мны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Задуменны, задумлівы. Галя думала, што Альбіна проста хоча павадзіць яе па лесе, паказаць хараство яго. Але Альбіна ішла задумная, маўклівая. Сабаленка. Незвычайны агонь у задумных вачах, На каленях ляглі гуслі-баі. Купала. Алесь ішоў берагам паміж старых задумных хвой і прыслухоўваўся да іхняй таёмнай гаманы. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
невераго́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які ўяўляецца непраўдападобным, немагчымым; фантастычны. Неверагодныя гісторыі. □ Для сустрэч выдумляліся самыя разнастайныя прычыны — часам нават і неверагодныя. Сіпакоў. Бываюць і ў такой справе, як рыбалоўства, радасныя нечаканасці і ўдачы, калі здзейсняюцца самыя, здаецца, неверагодныя мары і спадзяванні. Шамякін. // Незвычайны, дзіўны. На.. зялёным дыване ў неверагоднай позе ляжаў аголены да пояса чалавек. Асіпенка. І сніліся старому фельчару трывожныя, неверагодныя сны. Кулакоўскі.
2. Надзвычай вялікі, незвычайны па сіле праяўлення, па сваіх памерах і г. д.; неймаверны. Хуткасць ракеты неверагодная — 40 кіламетраў у секунду. Гамолка. Ледзь адарваўшыся ад.. [струменю вады], вадалаз з неверагоднай цяжкасцю прыставіў пластыр да дзіркі. Данілевіч.
3. Які выклікае сумненні ў сваёй правільнасці. Неверагодныя звесткі. □ У мястэчку бытуюць разнастайныя легенды, верагодныя і неверагодныя. «Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Набамбе́рыць ’насыпаць’ (любан., Жыв. сл., 150), набамбе́рыцца ’наесціся’ (Сцяшк. Сл.). Утварэнні тыпу набабахаць, набабаніць ’наліць празмерна, накласці’ і г. д. узыходзяць да адпаведных дзеясловаў з рэдуплікацыяй (гл. баба́хаць); назальны элемент, як і незвычайны вакалізм, у прыведзеных словах можа тлумачыцца экспрэсіўным характарам слоў або як вынік уплыву літоўскіх слоў тыпу bambėti ’бурчаць’, bam̃binti ’купіць, біць’, bambt ’бух’ і г. д. Параўн. абамбе́рыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Турэ́чынка ‘крынічнік доўгалісты, Veranica longifolia L.’ (гродз., Кіс.). Магчыма, да Турэччына, турэцкі (гл.) з актуалізацыяй значэння ‘незвычайны, не падобны да іншых’. Пастусяк (Pogranicze, 266) звязвае з горкім смакам зелля, гл. папярэдняе слова. Лучыц-Федарэц (пісьм. паведамл.) дапускае народнаэтымалагічнае збліжэнне з урокі (гл.) з «прыстаўным» т‑ у лексеме *урэ́чынка, роднаснай чэш. úročník ‘Veronica officinalis’ < úřek ‘сурокі’, параўн. рус. урочная трава ‘трава ад сурокаў’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
арна́мент, ‑у, М ‑нце, м.
1. Узор (жывапісны, скульптурны і інш.), у аснове якога ляжаць геаметрычныя, раслінныя і жывёльныя матывы, што паўтараюцца ў строга вытрыманым стылі. Беларускі арнамент. Раслінны, геаметрычны, скульптурны арнамент. □ Усё прымерваўся [Іван Масладуда], прыкідваў, ці падыдзе да.. [шафы] той ці іншы арнамент, які-небудзь незвычайны ўзор. Лынькоў.
2. Тое, што і арнаментыка.
[Ад лац. ornamentum — упрыгожанне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзіва́цкі, ‑ая, ‑ае.
1. Уласцівы дзіваку, такі, як у дзівака. Дзівацкія мары. Дзівацкая натура. □ [Сымон] сваім такім дзівацкім талентам сам захапляўся, [па]глыбляў яго, развіваў, адшліфоўваў. Бядуля.
2. Дзіўны, незвычайны. У групе ішлі і дзве жанчыны: адна маладая ў саламяным капелюшы з дзівацкім заломам наперадзе. Пестрак. [У Астапа] было ў запасе шмат цікавых гісторый .. пра дзівацкія справы баброў. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)