незвыча́йны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. незвыча́йны незвыча́йная незвыча́йнае незвыча́йныя
Р. незвыча́йнага незвыча́йнай
незвыча́йнае
незвыча́йнага незвыча́йных
Д. незвыча́йнаму незвыча́йнай незвыча́йнаму незвыча́йным
В. незвыча́йны (неадуш.)
незвыча́йнага (адуш.)
незвыча́йную незвыча́йнае незвыча́йныя (неадуш.)
незвыча́йных (адуш.)
Т. незвыча́йным незвыча́йнай
незвыча́йнаю
незвыча́йным незвыча́йнымі
М. незвыча́йным незвыча́йнай незвыча́йным незвыча́йных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

незвыча́йны, -ая, -ае.

1. Які вылучаецца сярод іншых; выключны; надзвычайны.

Незвычайная прыгажосць.

2. Не такі, як звычайна, як заўсёды; асаблівы.

Н. дзень.

3. Такі, да якога яшчэ не прывыклі; непрывычны.

Незвычайныя ўмовы.

|| наз. незвыча́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

незвыча́йны

1. необы́чный; необыкнове́нный, необыча́йный; (чем-то выделяющийся — ещё) незауря́дный;

2. непривы́чный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

незвыча́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які вылучаецца сярод іншых; выключны. Незвычайная навіна. Незвычайны чалавек. □ Незвычайная падзея настолькі ўразіла Івана Новіка, што ён і сёння расказвае аб гэтым з радасным здзіўленнем. Дадзіёмаў. // Дзівосны, неверагодны. Гэты невялічкі куток ператварыўся ў маёй дзіцячай фантазіі ў казачны лес з незвычайнымі істотамі. Бядуля. // Вельмі моцны па сіле праяўлення; надзвычайны. Незвычайная краса. □ Кожны прыезд дачкі быў для Аляксандры Пятроўны незвычайным шчасцем. Каршукоў.

2. Не такі, як звычайна, як заўсёды; асаблівы. Сход адбыўся праз два дні. Гэта быў крыху незвычайны сход. Шахавец.

3. Такі, да якога яшчэ не прывыклі; непрывычны. Незвычайныя абставіны. □ [Сык] першы раз завітаў у лес, і ўсё тут яму незвычайнае, невядомае. Кандрусевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

незвычайны, надзвычайны, нязвыклы, нязвычны, непрывычны, небывалы, нечуваны, нябачаны, неверагодны, неймаверны, невераемны, немагчымы, невыказны, невымоўны, выключны, дзіўны, ненармальны, ненатуральны, нечалавечы, фенаменальны, унікальны, сенсацыйны, экстравагантны; несусветны, не абы-які (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

дзіва́цкі, -ая, -ае.

Дзіўны, незвычайны, арыгінальны.

Д. учынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няба́чаны, -ая, -ае.

Выключны, незвычайны.

Н. поспех.

Н. ўраджай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здзіўля́ючы, -ая, -ае.

Які выклікае здзіўленне, незвычайны.

Імчацца са здзіўляючай хуткасцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

флегматы́зм, -у, м.

Незвычайны спакой, амаль поўная абыякавасць да ўсяго, вяласць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недю́жинный незвыча́йны; (выдающийся) выда́тны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)