незвыча́йны, -ая, -ае.

1. Які вылучаецца сярод іншых; выключны; надзвычайны.

Незвычайная прыгажосць.

2. Не такі, як звычайна, як заўсёды; асаблівы.

Н. дзень.

3. Такі, да якога яшчэ не прывыклі; непрывычны.

Незвычайныя ўмовы.

|| наз. незвыча́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)