Пагрэ́чыць ’пашанцаваць’ (ТС). Няясна. Ізаляванае слова. Магчыма, гэта лакальнае ўтварэнне на аснове польск. grzeczny ’ветлівы, выхаваны’ з развіццём семантыкі кораня ад ’ветлівы’ да ’добразычлівы’, ’спрыяльны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Прыбэ́цкаць, прыбэ́цькаты ’прывесці’ (кам., Жыв. НС). Магчыма, звязана з прыбы́ць са зменай вакалізму кораня і суфіксальным афармленнем, абумоўленымі экспрэсіўнасцю ўжывання. Параўн. прыбрысці́ > прыбрэ́дка, гл. прыбро́дка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сарцаві́на, ‑ы, ж.

1. Унутраная частка сцябла (ствала) або кораня раслін. Ссеклі злыдні дзіва-дрэва, Сэрца вынялі з яго, Каб не чулі болей спеву Найдзіўнейшага таго, А дубок без сарцавіны Злосна кінулі на дол. Колас. Дзесяць год! За гэты тэрмін дрэва Дзесяць раз убор зялёны зменіць, Дзесяць пакаленняў салаўіных Выкалыша на сваіх галінах, Дзесяць залатых кругоў адложыць, Як пярсцёнкаў, каля сарцавіны. Танк. // Унутраная накрытая абалонкай частка плода. Сарцавіна яблыка.

2. Сярэдняя частка, сярэдзіна чаго‑н. Хрусне, расколецца [камень] Напалавіну, — Блісне слязінкай Слюда сарцавіны... Лойка. // перан. Аснова, сутнасць чаго‑н.; асяродак. [Наталля Іванаўна:] — Ты [Валера] ва ўсім старайся асяродак разгледзець, сарцавіну. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

серп, сярпа, м.

1. Сельскагаспадарчая ручная прылада ў выглядзе вельмі выгнутага дробна назубленага нажа для зрэзвання злакаў з кораня. Жыта ўжо зжалі, а ячмень і пшаніца яшчэ амаль усюды стаялі некранутыя, чакалі вострых сярпоў. Мележ. Шасцяць у калоссі сярпы. Купала.

2. Пра тое, што мае форму такога прадмета. З горна ўзяў ён [каваль] прут барвовы І пачаў каваць падкову. Прывялі каня: конь Гнедзіч Серп падковы страціў недзе. Калачынскі. Ідзе ў адпачынак з дарог Серп месяца, вузкі, двурогі. Колас. Вісіць серп залаты над спалоханым борам. Бядуля.

•••

Серп і молат — дзяржаўная эмблема СССР, якая сімвалізуе ўладу працоўных, саюз рабочага класа і сялянства, мірную працу народа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хрэн, ‑у, м.

1. Шматгадовая травяністая расліна сямейства крыжакветных з тоўстым мясістым коранем, які выкарыстоўваецца як прыправа. За акном у гародзе пад хатай парве хрэн — густа і шырака, як лопух на балоце, — над ім лёталі белыя матылі. Пташнікаў.

2. Горкі корань гэтай расліны, а таксама прыправа з гэтага кораня. Дубовы ліст, і хрэн, і кроп кладуць з гуркамі ў кадкі. Вялюгін. Штук шэсць шкляных банак з крэпкім хрэнам выглядалі з розных месцаў стала, тры «буслы» гарэлкі высока падымалі галовы над стусамі закусак. Колас.

•••

Стары хрэн (лаянк.) — пра старога чалавека. — Ну, ідзі, стары хрэн, ды хутчэй, жыва каб мне назад! — кіўнуў паліцэйскі. Кухараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Абсталява́ць, абсталяваны (БРС, Касп.) < польск. obstalować, якое ў сваю чаргу з нямецкага bestellen; ням. be‑ > польск. ob‑, не зусім зразумелая агаласоўка кораня, гл. Брукнер, 512–513.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Склез ‘адхон’ (Яруш.). З польск. sklez ‘тс’: sklezią na skleziu ‘адхонам, на адхону’. Польск. слова да кораня скліз‑, сліз- (гл. склізкі) (Варш. сл.). Параўн. скелз (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аска́рак ’цвёрды засушаны агрызак хлеба’ (кліч., вусн. паведамл. Выхоты). Утворана паводле мадэлі а‑ + корань назоўніка + ‑ак (о‑ + корань + ‑ъkъ), як і апёнак са значэннем ’тое, што знаходзіцца побач з прадметам, пазначаемым коранем’. Корань ‑скар‑ адцягнуты, напэўна, ад скарынка (гл.), дзе, аднак, адлюстроўвае корань скор‑ і а пад націскам павінна было ператварыцца ў о, але дээтымалагізацыя кораня ў скарынка і падобных утварэннях прывяла да ўспрыняцця кораня з а‑ незалежна ад націску. Параўн. яшчэ аскор.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Атруда (у выразе «атруда ўзяла») ’цяжкая хвароба’ (Панюціч, дыс.). Да кораня труд (гл. трудзіць); утворана, відаць, як бязафіксны назоўнік ад дзеяслова *отрудити (параўн. ст.-рус. отрудоватити ’захварэць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́нчык ’хвосцік у яблыку, грушы’ (ТС). Памяншальная форма пянёк < пень (гл.). Перанос значэння паводле падабенства: ’дрэва ля кораня’ > ’корань яблыка’. Параўн. таксама пенчу́к ’адростак пяра пасля лінькі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)