*Надабе́нь, надобе́нь — слова з няясным значэннем у архаічнай формуле сватання без сватоў; жаніх ідзе з вязкай лапцей за плячыма, падыходзіць пад акно хаты маладой і пытаецца: «Надобе́нь толубень? А як недоўбень, то я дале подоўбень» (ТС). Хутчэй за ўсё зашыфраваны па этычных матывах выраз з прапановай прыняць у прымы, у такім разе надобе́нь да на́добе ’патрэбна, патрэбен, трэба’, параўн. рус. на́добень ’неабходная ў хаце рэч’. Гл. таксама на́даўбень, надоба.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Назоўны (склон). Агульнаеўрапейская калька з лац. nominativus, параўн. рус. именительный (ад имя), польск. mianownik (ад miano ’імя’, mianować ’называць’) і г. д. (гл. Словарь славянских лингвистических терминов, т. 1. Прага, 1977, 344); апошні тэрмін або, магчыма, укр. називний (відмінок), з’явіўся непасрэдным узорам калькавання. У далейшым, паводле адносін лац. nomen ’імя’ — nominativus ’назоўны склон’, шляхам семантычнай кандэнсацыі была створана пара назоўны склон — назоўнік з пераасэнсаваннем значэння ’форма, якая выступае ў назоўным склоне’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́калеска ’планка, якая змацоўвае капылы саней’ (Сл. ПЗБ), накалесніцы ’намесніцы, намаразні, плашкі, што насаджваюцца на капылы для звязкі’, накылісьніцы ’тс’ (Бяльк.). Хутчэй за ўсё з *на‑колес‑ка, да калясо, кола (гл.), параўн. рус. на́клеска, наклеска, наклёска, якое побач са значэннем, аналагічным беларускаму слову, мае іншае, якое можна лічыць першасным: ’верхні падоўжны брус у возе, што злучае заднюю вось з пярэдняй’ (СРНГ), параўн. і больш празрыстае этымалагічна наколеска, наколёска ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́лаб ’да дна’ (круп., Полымя, 1980, 8, 254), ’набгом, адразу, у адзін прыём’ (навагр., Нар. сл.; Юрч. Фраз.), на́лба ’нагнуўшы вядро, збанок (піць)’ (пухав., Бел. дыял.; Сцяшк. Сл.), налбом ’нагбом’ (Сл. ПЗБ), рус. на́лоб выпить ’выпіць да дна, поўнасцю, закінуўшы пры гэтым галаву’ (Даль), налобо́к ’поўнасцю, да канца (выпіць)’ (СРНГ). Тлумачэнне Даля дае кірунак этымалагізацыі — да лоб (нагнуўшы пасудзіну на лоб) у выніку сцяжэння — налаб, або на лба > на́лба.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Напра́ма ’кірунак, напрамак’ (Яруш.), напра́мак ’тс’ (Байк. і Некр., ТСБМ). Відаць, наватвор беларускай літаратурнай мовы, што ўзнік шляхам запазычання з укр. напрям, напрямок ’тс’ ці ў выніку калькавання рус. направление ’тс’ (з ц.-слав. правъ ’прамы’); пры гэтым варта адзначыць, што магчыма і самастойнае развіццё на базе народных прыслоўяў тыпу напрамік, напрамкі ’напрасткі, нацянькі’ (Мат. Гом., Сл. ПЗБ, ТС) праз абагульненне семантыкі ’напрасткі’ — ’напрамую, у кірунку да мэты’ — ’кірунак’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наста́рчыцца ’назапасіцца, старанна ўдосталь нарыхтаваць чаго-небудзь’ (Нас., Сцяшк. Сл.), укр. настарчити ’прыпасці, даставіць удосталь’. Відаць, запазычана з польск. nastarczyć (się) ’успець дастаць што-небудзь; задаволіць патрэбу’, ад starczyć ’зрабіць дастатковым’ (гл. старчыць), што паводле Брукнера (514), з першапачатковага statczyć (да *stati, параўн. даститак, дастатковы і пад.), гл. стачыць ’быць дастатковым’; параўн. настичыцца ’набрацца’ (Юрч.), укр. настачитися ’назапасіцца’ рус. настачиться ’запасціся чым-небудзь у дастатковай колькасці’ і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наўсёды ’заўсёды’ (Яруш.). Відаць, наватвор пачатку XX ст.; на- замест за‑, пашыранага ў большасці славянскіх моў у адпаведніках бел. заўсёды (гл.), магчыма, пад уплывам рус. навсегда ’назаўсёды’, дакладвай структурнай копіяй (не калькай!) якога з’яўляецца разглядаемае слова; аднак параўн. наусёгда: помні наўсёгда (ТС), наўсягды ’назаўсёды’ (Жд. 1), наўсюдых ’усюды’ (Нас.), наўсюды ’тс’ (Бяльк.), што можа сведчыць аб старажытным характары пачатку слова, пра фарміраванне пачатковага словаўтваральнага комплексу гл. таксама паў-.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Не́гле ’нельга, немагчыма’ (ТС). У выніку перастаноўкі зычных ад нельга ’тс’; канчатак ‑е можна вытлумачыць па-рознаму: або *негля > негле пад уплывам адпаведных прыслоўяў на -е тыпу добра (на думку Карскага, 2–3, 76, з польскай ці ўкраінскай), або як захаванне старажытнай формы дав. скл. ад льга (гл.), параўн. ст.-слав. нельзѣ, з узнаўленнем непалаталізаванага зычнага г. Фармальна падобнае рус. нёгли, негли ’хіба, няўжо’ мае іншае паходжанне (нег‑ли?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Не́калі ’няма калі, няма часу’ (Нас., Грыг., Гарэц., Мал., Сл. ПЗБ, ТС, Растарг.), ’няма калі; калісьці’ (докш.; бых., Янк. Мат.; Бяльк.), ’калісьці, даўно’ (Сцяшк.), ’некалі; у будучым, у хуткім часе’ (Яўс.), параўн. таксама з нарашчэннем часціц: не́каліка, не́калікі, не́каліцька, не́какаліцькі (Яўс.), рус. не́коли ’няма калі, няма вольнага часу’, ст.-слав. нѣколи ’калісьці, аднойчы’. Прасл. *několi, з ně (гл. не) і koli (гл. калі), гл. ESSJ SG, 2, 478.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Но́нічы, ноньчы ’сёлета’ (Сл. ПЗБ), ’сёлета; сягоння, цяпер’ (бешанк., Нар. сл.), сюды ж таксама ноненны ’сяголетні’ (Сл. ПЗБ). Магчыма, запазычанне з рус. ноньче ’тс’ (праз мову мясцовых жыхароў-старавераў), аднак суфікс ‑ч‑ы, адзначаны, паводле Шубы (Прыслоўе, 63), у нонячы ’тс’ побач з заўтрачы, сённечы і пад., ставіць пад сумненне такую магчымасць. Хутчэй за ўсё, мясцовае ўтварэнне ад ноні ’тс’ (< прасл. *пъпё), варыянт ніні, ніня (гл.) (Фасмер, 3, 82).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)