Заўсёды, дыял. заўсягда́, заўсягды (Сл. паўн.-зах.). Рус. тамб., варонеж. завсегды́, дыял. завсегда, завсёгды, завсе́гды, завсегды, укр. за́вжди, дыял. завсігди, польск. дыял. zawszegdy, zawszedy, серб.-харв. за́свагда, за̀свакад(а) ’тс’. Ст.-рус. завсегда (XV–XVI стст.). Параўн. польск. zawsze ’заўсёды’, балг. за́все ’назаўсёды’, рус. всегда і інш. З za + vьsь‑gъda з тым, што другі элемент, можа, меў форму *vьse, а трэці — gъdy, дзе za прыназ. (гл. за). vьsь займеннік (гл. увесь), а кампанент gъd‑ азначаў у шэрагу прыслоўяў і прыназоўнікаў час (гл. яшчэ тады) і, магчыма, суадносіцца з год (гл.) ці шэрагам і.-е. слоў, што маюць знач. ’калі’: ст.-інд. kadā́, літ. kadà, лат. kad, ст.-прус. kaden. ESSJ SG, 2, 748–750; Фасмер, 1, 362–363; Траўтман, 111; Тапароў, I–K, 117–119; Шанскі, 2, З, 21, Шуба, Прыслоўе, 60.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)