Сушке́ (suszkiè) мн. л. ’хмызняк, кусты’ (Тур.). Няясна; магчыма, гукапераймальнага паходжання, параўн. шу́шкаць ’шалясцець, шамацець’, макед. шушек ’апалае лісце’ і пад., з распадабненнем зычных або вытворнае ад сухі (гл.), параўн. су́шка ’засохлае на корані дрэва’ (ЛА, 1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Труп’ян ‘блёкат чорны, Hyoscyamus niger W.’ (чавус., Мат. Маг. 2). Няясна; магчыма, з дэфармаванага дурнапʼя́н ‘тс’ пры ад’ідэацыі лексемы труп — з-за атрутнага і адурманьваючага дзеяння расліны. Параўн. іншыя назвы расліны: дур‑трава, дыдыр, мардоўнік, укр. шалы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэ́нуты ‘пабегчы; схавацца’ (Клім.), ‘зрушыцца з месца’ (Сл. Брэс.), ‘рэагаваць’ (пін., Бел. дыял. 1), тэ́нутыся ‘рушыць’ (драг., Нар. словатв.). Магчыма, звязана з серб. те́нути ‘жадаць’. Няясна; мяркуецца паходжанне ад *teknǫti ‘пабегчы’ (ЕСУМ, 5, 546), параўн. тыняцца, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нарыжава́ць ’накласці чаго-небудзь у вялікай колькасці’ (віл., Нар. сл.), нарыжавицца ’сабрацца пайсці, паехаць куды-небудзь’ (там жа). Няясна; апошняе слова, магчыма, ад літ. ryžtis ’рашыцца, рашацца’, параўн. таксама рус. нарыгнуться ’наведаць каго-небудзь ці што-небудзь’ (СРНГ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

За́паст ’без перадышкі’ (Сл. паўн.-зах.). Кантэкст прыкладаў у слоўніку не пацвярджае дакладнасці ўказанага значэння: «Два дні запаст рубілі». Не выключаны перанос ад *за‑пост ’загавіны’ (запусты) > ’спачатку’ ці скажэнне слова запас або польск. zápas ’запас’, ’спаборніцтва’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піго́лік ’чыгун’ (лельч., Мат. Гом.). Няясна. Магчыма, з італ. piccolo ’малы’, тут: ’маленькі гаршчок’ > ’чыгунчык’ > ’чыгун’, параўн. польск. pikui ’маленькае касое акенца ў каморы’, pikuiа ’дробязь, рэч без вартасці’, ці з чэш. pikitla ’дробная манета’ < ’пал. piccola ’малая’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ва́дкі (БРС). Няясна. Рус. вадкий ’вадкі, вадзяністы’, прысл. вадко зафіксавана на Пскоўшчыне і Смаленшчыне. Укр. вадки́й мае значэнне ’шкодны’ і, відаць, звязана з ва́дзіць ’шкодзіць’. Сувязі з рус. ва́дья ’азярцо, балота, лужына, крыніца’ няма, бо апошняе з’яўляецца запазычаннем з комі: vadja < vad ’балота, дрыгва’ (Фасмер, 1, 266). Няясна, ці ёсць сувязь з макед. вада ’арык’, балг. ва́да ’тс’, серб.-харв. вада ’канаўка, ручаіна’; гл. БЕР, 1, 111. Магчыма, ва́дкі < вадкі́ < вада́; параўн. рус. смал. водкий ’вадкі, вадзяністы’. Магчыма, да ва́да ’загана’ з далейшым пераасэнсаваннем пад уплывам вада́. Параўн. значэнні ва́дкі, на якія ўказвае Гарэцкі: ’порысты, няшчыльны’ (гл. ва́дкасць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зуй1 ’адыход пры часанні воўны’ (карэліц., Жыв. сл.). Ці не з літ. zuĩkis ’заяц’, паколькі заяц між іншым ’раменьчык, з дапамогай якога звязваюць часткі хамута’ ў рус. гаворках, сумежных з БССР. Але гэта мала верагодна. Звязана з зуёк (гл.)? Няясна.

Зуй2 ’хітры; кволы чалавек’ (Касп.). Рус. зуй, арханг., пенз. ’рухавае, жвавае дзіця’, перм. ’бойкі чалавек’, зах.-бранск. ’пануры, маўклівы чалавек’, ярасл., калуж. ’хітры чалавек, зух’. Розныя значэнні і шырокая тэрыторыя распаўсюджання не даюць пэўна выдзеліць цэнтральную сему (рухавасць?) і паставіць пытанне пра запазычаны характар слова (літ. zuĩkis ’заяц’, zùiti ’рухацца, шукаць’?). Ці звязана з зуёк? Параўн. зух. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лацу́й ’гультай’ (люб., Сл. паўн.-зах.). Няясна. Магчыма, ад лацны, якое са ст.-польск. łacny ’вольны, не заняты’. Пры гэтым ‑н∼ выпадае. Параўн. драг. міцны ’моцны’ > моцук’велікоднае яйка з моцнай шкарлупінай’. Аб экспрэсіўным суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 134.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́клус ’маленькі вулейчык, які ставіцца для лоўлі раёў’ (Сцяшк.). Няясна, улічваючы геаграфію слова, можна выказаць здагадку аб сувязі з польск. kłusować ’бяспраўна паляваць’, klusanie ’бадзянне’ і пад.; параўн., аднак, рус. неклеус ’маленькі вулей’ (іван., СРНГ). Гл. таксама навуз, навузнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)