Ацо́ўкнуць ’пачаць кіснуць, быць нясвежым (пра малако)’ (Сцяц.), ацоўкнуць, сцоўкнуць (слонім., Арх. Бяльк.), ацоўклае ’якое пачало кіснуць, але яшчэ не скісла (малако)’ (Сцяц., Арх. Бяльк.), цоўклое і цаўклое (малако) (КСТ). Хутчэй за ўсё рэгіянальны наватвор ад соўкнуць ’сунуць, стукнуць, піхнуць’ (семантыка, звязаная з ’біць, стукаць, піхаць, сунуцца’, тыповая для назваў пракіслага малака, параўн. осовуватэ ’абрызглае (пра малако)’ (драг., Вешт., дыс., магчыма, ад соваць); да фанетыкі параўн. цок сок’, цыроп ’сіроп’ (Сцяшк.). Менш верагодна ад цоўт (цовт) ’від печыва’ (Сцеп., 169); адпаведныя яму словы ў іншых славянскіх мовах могуць мець значэнне ’грудка, камяк’, параўн. укр. цовта ’груда’, чэш. calta masla (на сценках посуду); пра іх паходжанне гл. Махэк₂, 80; Брукнер, 55, і асабліва Хінцэ, ZfSl, 8, 733; тады ацоўклае < ацоўтлае ’малако, якое зрабілася камянямі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слі́ва ‘фруктовае дрэва, Prunus domestica L. і яго плод’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Бяльк., Кіс.), сьлі́віна ‘слівавае дрэва’ (Касп., Мат. Гом.). Укр., рус. сли́ва, серб.-ц.-слав. слива, польск. śliwa, в.-луж. slowka, н.-луж. sliwa, чэш. slíva, славац. sliva, серб.-харв. сли̏ва, шљи̏ва, славен. slíva, балг. сли́ва, макед. слива. Прасл. *sliva. Лічаць вытворным (або субстантываваным прыметнікам ж. р. — Сной₁, 581) ад прым. *slivъ, які захаваўся ў славен. slîv ‘блакітнаваты, колеру слівы’ (гл. Махэк₂, 555). Роднаснымі лічацца лац. *līvos ‘сіняваты’, līveō, ‑ēreмець сіняваты колер’, līvidus ‘сіні, свінцовага колеру’, далей, ст.-в.-ням. slêha, slêwa ‘цёрн’, ст.-ірл. ‘колер, бляск’ (Траўтман, 269; Фасмер, 3, 670), якія да і.-е. кораня *(s)lî‑ (*sləi‑; *slōi‑) ‘сіняваты’; гл. Покарны, 715–716.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жыві́ць, жыўлю́, жы́віш, жы́віць; незак., каго-што.

1. Забяспечваць чым‑н. неабходным для нармальнай дзейнасці, развіцця. Жывілі падкормкай усходы, палолі палеткі не раз. Машара. // Быць для чаго‑н. крыніцай нармальнай дзейнасці, развіцця. Снег даўно сышоў, цёплыя дні жывілі зямлю. Чорны. // перан. Быць апорай, асновай для чаго‑н.; падтрымліваць што‑н. Жывіць душу зноў надзея, Сэрца цешаць песні рання... Колас. Рэвалюцыйны энтузіязм эпохі жывіў творчасць і творы пісьменнікаў. Адамовіч.

2. і без дап. Ажыўляць, бадзёрыць. З паходных кубкаў у сыноў Напіся ты вады. Яна жывіць. Броўка. // Мець лекавыя якасці; гаіць. — А жывакост, дзеткі, гэта значыць: жывіць косці, ажыўляе іх, — схамянуўшыся, дадае [бабка Аксіння]. Чарнышэвіч.

3. (у спалучэнні са словамі «стрэльба», «ружжо»). Не забіваць напавал, толькі раніць. Стрэльба жывіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карыста́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак., чым.

1. Выкарыстоўваць для сваіх патрэб. Каля дому быў яшчэ невялікі кавалак зямлі, якім, за адсутнасцю гаспадароў сядзібы, карыстаўся адзін з суседзяў. Самуйлёнак. Кнігамі асокінскай бібліятэкі Карніцкі карыстаўся даволі часта. Паслядовіч. // Прымяняць што‑н. як прыладу, сродак. Карыстацца новым абсталяваннем. Карыстацца прагрэсіўнымі метадамі. □ У гутарцы [Казімір] любіў карыстацца мясцовымі народнымі прымаўкамі. Пестрак.

2. Выкарыстоўваць што‑н. у сваіх інтарэсах, атрымліваць выгаду, карысць з чаго‑н. Карыстацца момантам. Карыстацца людской дабратой. □ Рыначнай мітуснёй часта карысталіся і падпольшчыкі. Новікаў.

3. Мець што‑н. (аўтарытэт, павагу, права і інш.). Карыстацца папулярнасцю. □ Насця Рагіна карысталася славай прыгажуні на ўвесь сельсавет. Шамякін. Нягледзячы на тое, што Макар быў прыгожы хлопец, ён поспехам не карыстаўся. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паце́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго.

1. Парадаваць каго‑н. Наведае хворую маці Марыйка, усё чысценька раскажа, як яны дома ўпраўляюцца, пацешыць яе. Місько. Бедны араты хацеў пацешыць сваю дачку, прынесці ёй гасцінец. Кудраўцаў.

2. Павесяліць, развесяліць, забавіць. — Ого-го-го! — загагатаў Гусак, — Над Сонцам захацеў мець волю? Ну і пацешыў нас, дзівак... Валасевіч. І вось пацешыць Верачку Жучкі прыбеглі спрытныя, Камарыкі гуллівыя, Мурашкі працавітыя. Танк. І раптам голас: «Эй, Ігнат! Пацеш малодак і дзяўчат, Каб Беларусь затанцавала!» Колас.

3. Суцешыць, заспакоіць. [Казік] не ведаў, што адказаць Веры, як падтрымаць яе, чым пацешыць.., потым прамовіў: — Бедная Верачка, колькі на тваю долю выпала пакут! Машара. [Грыша:] — Зайдзі калі-небудзь да маіх бацькоў, пацеш іх, я цябе прашу. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мясці́цца, мяшчуся, месцішся, месціцца; незак.

1. Змяшчацца, знаходзіцца, размяшчацца. Там жа, дзе пачынаўся за вясковымі платамі выган, мясціўся і будынак школы. Галавач. Пакой, у якім мясціўся сельгасаддзел, быў не так вялікі. Сабаленка. // Мець прыстанішча, жыць. У хутарскіх хатах, разам з гаспадарамі, і мясціліся палонныя з лесапільні. Чорны.

2. Займаць зручнае месца; уладкоўвацца. Хутка сястра пайшла, а хворы, крэкчучы і стогнучы, пачаў мясціцца пад коўдрай. Быкаў. Я чую, як варочаецца на паліцы жанчына, пэўне, месціцца, каб зручней было гутарыць. Галавач.

3. Умяшчацца, змяшчацца. Народ не месціцца ў хаце. Скрыган. Цеснавата калгаснаму дабру .. мясціцца ў старых будынінах. Палтаран. / Аб думках, пачуццях, перажываннях. У галаве .. [Лемеша] не месціцца, як гэта можна пайсці супраць начальства? Колас. Радасць гэткая ў сэрцы не месціцца. Бураўкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непра́вый

1. (несправедливый) несправядлі́вы; (неправильный) няпра́вільны; (не резонный) няслу́шны;

непра́вый суд несправядлі́вы суд;

2. (заблуждающийся) быть непра́вым не мець ра́цыі; (ошибаться) памыля́цца;

ты непра́в, вы непра́вы пра́ўда не твая́ (ты не ма́еш ра́цыі, ты памыля́ешся), пра́ўда не ва́ша (вы не ма́еце ра́цыі, вы памыля́ецеся); см. пра́выйII 2, 3.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

переве́с м.

1. (действие) перава́жванне, -ння ср., мн. нет;

2. (излишек в весе) разг. перава́жка, -кі ж.; лі́шак, -шку м.;

3. перен. перава́га, -гі ж., мн. нет;

переве́с на на́шей стороне́ перава́га на на́шым баку́;

име́ть переве́с в чём-л. мець перава́гу ў чым-не́будзь;

чи́сленный переве́с ко́лькасная перава́га.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

знатьI несов. ве́даць, знаць;

даёт себя́ знать дае́ сябе́ адчува́ць (адчу́ць), дава́цца (да́цца) у зна́кі;

дать о себе́ знать даць аб сабе́ знаць;

де́лай, как зна́ешь рабі́, як ве́даеш (як хо́чаш);

зна́ем мы вас ирон. ве́даем мы вас;

знай на́ших шутл. ве́дай на́шых;

знать ме́ру ве́даць ме́ру;

знать не знаю́е́дать не ве́даю) ве́даць не ве́даю;

знать своё ме́сто ве́даць сваё месца́;

знать со́весть мець сумле́нне;

знать толк (в чём) мець густ (разбіра́цца) (у чым);

знать це́ну кому́, чему́ ве́даць, чаго́ хто ва́рты, ве́даць цану́ каму́, чаму́;

как зна́ешь (зна́ет, зна́ете, зна́ют) як зна́еш (зна́е, зна́еце, зна́юць), як хо́чаш (хо́чаце, хо́чуць);

как (почём) знать хто ве́дае?;

кто его зна́ет хто яго́ ве́дае;

на́до (пора́) и честь знать трэ́ба і ме́ру ве́даць;

не знать ве́ку (изно́су, изно́са) не мець зно́су;

не знать поко́я (о́тдыха и т. п.) не мець (не знаць) спако́ю (адпачы́нку и т. п.);

не знать сна не спаць;

не могу́ знать уст. не ве́даю;

сам зна́ю я гэ́та і сам ве́даю;

знать в лицо́ знаць у твар;

то и знай разг. раз-по́раз, сюд-туд;

то́лько и зна́ет (зна́ю, зна́ешь и т. д.), что… то́лькі і ве́дае (ве́даю, ве́даеш и т. д.), што…;

е́сли бы знать, что… (переводится соответствующими личными формами глаг. ве́даць; каб жа ве́даў, каб жа ве́дала, каб жа ве́далі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Твары́ць1 ’ствараць’, ’дзеяць, рабіць, здзяйсняць’, ’чыніць, вырабляць’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.), ’вычвараць, непакоіць, здзіўляць; чыніць’ (Нас., Сл. ПЗБ, Ян.), ’тварыць, ствараць’ (Сержп. Прымхі), творы́ць ’вытвараць’ (ТС), творы́ті ’тварыць, складаць’ (Вруб.), ст.-бел. твори́ти, творы́ти ’тварыць, рабіць, чыніць’ (XV ст., КТС). Укр. твори́ти, рус. твори́ть, польск. tworzyć, н.-луж. tworiś, в.-луж. tworić, чэш. tvořit, славац. tvoriť, славен. tvoriti, серб.-харв. тво̀рити, балг. творя́, макед. твори, ст.-слав. творити ’тс’. З прасл. *tvoriti ’тварыць’, суадноснае з *tvorъ ’твор’, якое звязана з *tvarъ ’твор, стварэнне’ (з іншым вакалізмам). Прасл. *tvoriti роднаснае да літ. tvérti ’абгароджваць; перавязваць; хапаць; фарміраваць, ствараць’, turė́ti ’трымаць; мець’, ãptvaras ’агароджа’, tvártas ’хлеў’, лат. tver̂t ’хапаць, лавіць’, tvarsît ’тс’, turêt ’трымаць’, прус. turītмець’, грэч. σορός ’пахавальная урна; труна’ на падставе і.-е. *tu̯er‑ ’хапаць; абгароджваць’ (Фасмер, 2, 34; ЕСУМ, 5, 533; Чарных, 2, 231; Брукнер, 587; Махэк₂, 662–663; Шустар-Шэўц, 1565). Мяркуецца, што на базе канкрэтных значэнняў ’схапіць, трымаць, браць’ праз ’акружаць, акаляць, агароджваць’ развіліся абстрактныя значэнні ’кшталтаваць, афармляць, фармаваць’ і ’тварыць, ствараць’ (Борысь, 656). Параўн. твэ́рыць, гл.

Твары́ць2 ’захаваць, ахінаць вулей на зіму’ (петрык., Яшк. Мясц.), твары́ць ву́лей ’рыхтаваць вулей пад рой’ (Стан., Некр.), творы́ць ’класці ў вулей прынаду для пчол’ (ПСл), творы́ць борць ’апырскваць сярэдзіну борці спецыяльным растворам’ (Маш.), тво́рыць ’пырскаць, крапіць вулей прымацкай для прываблівання пчол’, ’прыбіраць (у хаце)’ (ТС). Параўн. польск. tworzyć ’рабіць, працаваць каля пчол (у лесе)’. Да папярэдняга (гл.), спецыялізацыя семантыкі на аснове значэння ’акружаць, абгортваць, агароджваць’ з далейшым развіццём ’дбаць, даглядаць’.

Твары́ць3 ’думаць, уяўляць’: я тварыла што месяц усходзіць, аж то мой татэчка па дворэ ходзіць (барыс., Кольб.). Да тварыць1, параўн. польск. tworzyć ’прыдумваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)