Атарапе́ць. Рус. оторопе́ть, укр. оторопі́ти ’тс’, оторопи́ти ’здзівіць, зрабіць аслупянелым’, ст.-рус. оторопъ ’спалох’. Тлумачэнне Шанскага (КЭСРЯ, 318), відаць, дакладна прадстаўляе словаўтваральную гісторыю слова ад *тороп ’спех’. У сувязі з гэтым надзвычай важна, што ў беларускай мове засведчана торап ’спалох, страх’ (Нас.: то́ропъ), адкуль і тарапі́цца ’пужацца’ (пра коней). Ад гэтага торап пры дапамозе цыркумфікса *о‑‑ець і ўтвораны дзеяслоў атарапець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)